Маеш кватэру — плаці за паслугі

Штоквартальна на старонках раённай газеты змяшчаецца спіс даўжнікоў па жыллёва-камунальных плацяжах. Што гэта дае прадпрыемству і якія іншыя меры з боку кіраўніцтва УП ЖКГ прымаюцца дзеля таго, каб спіс скарачаўся? Адказы — у інтэрв’ю з юрысконсультам жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка Тамарай Мікалаеўнай Атрошчанка.
— Тамара Мікалаеўна, пачніце са статыстыкі: у раёне шмат неплацельшчыкаў?
— На цяперашні час запазычанасць мае месца па 321 асабовым рахунку, у тым ліку ў горадзе па 245-ці ў дзяржаўным жылым фондзе і па 20-ці ў жыллёва-будаўнічых кааператывах, у сельскай мясцовасці па 74-ох і ў інтэрнатах па 20-ці.
— Калі ласка, звернемся да дзяржаўнага жылога фонду.
— Гэта жыллё, якое знаходзіцца ў нас на балансе: яго мы эксплуатуем, прадастаўляем спажыўцам камунальныя паслугі. Уласнікам з’яўляецца райвыканкам. Ад яго імя і афармляем іскі ў суд на тых грамадзян, якія своечасова не плацяць па жыллёва-камунальных плацяжах. У адпаведнасці з арт. 31 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, уласнікі жылля або наймальнікі павінны ўносіць плацяжы не пазней за 25 чысло кожнага месяца. А да 15 чысла мы рассылаем паведамленні, дзе ўказваецца сума, якую неабходна заплаціць. Асноўная частка грамадзян плаціць. Аднак ёсць і такія, хто парушае закон у гэтай частцы.
З даўжнікамі працуем пастаянна. Рэгулярна па стане на 1 чысло месяца праводзім аналіз запазычанасці і высылаем папярэджанні неплацельшчыкам на хатні адрас заказным пісьмом з паведамленнем аб уручэнні, у якіх нагадваем, калі неабходна ўнесці плацяжы. Калі пасля гэтага доўг не пагашаецца і яго тэрмін складае больш за два месяцы, афармляем выканаўчы надпіс і накіроўваем яго ў аддзел прымусовага выканання рашэнняў. Летась было адпраўлена 222 такія надпісы на агульную суму 198,5 млн рублёў. Удакладню: выканаўчы надпіс засведчваецца натарыяльна, мае сілу рашэння, па якім праводзіцца прымусовае выкананне. З 222 надпісаў выкананы 164 на агульную суму 115,4 млн рублёў. Без выканання вернуты 25 надпісаў на суму 25,6 млн рублёў (у асноўным на тых, хто не мае ніякага заработку і маёмасці, на якую можна скіраваць спагнанне), астатнія надпісы знаходзяцца ў рабоце.
Праз тры месяцы мы зноў накіроўваем выканаўчыя надпісы і зноў правяраецца наяўнасць маёмасці або работы ў неплацельшчыка ці пенсіі па ўзросце. Так можа працягвацца пэўны перыяд.
— Ёсць жыллё сацыяльнае…
— Яго атрымліваюць інваліды, сацыяльныя сіроты, іншыя катэгорыі грамадзян. І калі інваліды плацяжы ў асноўным уносяць, дык з астатнімі складаней. Неплацельшчыкаў доўга “выхоўваем”, урэшце з добраўпарадкаванага жылля высяляем у нядобраўпарадкаванае. Такія факты мелі месца ў 5 гарадку, г. п. Варапаева. Але праблемы застаюцца, бо некаторыя з ліку сацыяльных сірот ці не працуюць, ці знаходзяцца на заработках у Расіі.
— А якая сітуацыя з арэндным?
— Арэнднае жыллё — гэта дзяржаўны жылы фонд камерцыйнага выкарыстання. Летась у суд былі накіраваны 4 іскі аб высяленні з такіх памяшканняў, і ўсе яны задаволены. Варта звярнуць увагу на тое, што ў судовым парадку выселіць з такога жылля можна пры наяўнасці двухмесячнай запазычанасці.
— На якой падставе неплацельшчыкаў высяляюць з інтэрнатаў?
— Калі грамадзяне за пражыванне ў інтэрнаце не плацяць больш за шэсць месяцаў, згодна з Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь, прадпрыемства мае права звярнуцца ў суд з іскам аб высяленні іх без прадастаўлення іншага жылога памяшкання. Так здарылася ў г. п. Варапаева: рашэннем суда ў снежні 2014 года сям’я была выселена з інтэрната. Акрамя таго, судом былі задаволены 4 іскі па высяленні грамадзян, якія пражывалі ў інтэрнаце па хадайніцтве іншых арганізацый і страцілі з імі працоўныя адносіны. Выселены неплацельшчыкі без прадастаўлення іншага жылога памяшкання.
— Ці мелі месца выпадкі, калі неплацельшчыкаў высялялі з уласных кватэр?
— У суд накіраваны два іскі аб прымусе да адчужэння згодна з арт. 155 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, адзін грамадзянін летась ужо праходзіў такую працэдуру. Меў трохпакаёвую кватэру ў 5 гарадку, не плаціў ні за што, згодна з рашэннем суда, вымушаны быў памяняць на 1-пакаёвую і пагасіць запазычанасць. Памяняў, але з таго часу ні разу не заплаціў за сваю аднапакаёўку. І зноў мы накіравалі іск аб прымусе да адчужэння ўжо аднапакаёвай кватэры. Яму даецца год на вырашэнне пытання, і калі не вырашыць — мы напішам заяву ў суд аб прымусовым продажы жылога памяшкання.
Сёлета такая наша заява ў судзе ўжо была ў адносінах да пастаўчанкі, якая ў верасні 2013 года была прымушана да адчужэння. За год яна не прыняла ніякіх мер, каб пагасіць запазычанасць, якая на 1 студзеня 2015 года разам з пеняй склала каля 27 мільёнаў рублёў. Суд вынес рашэнне аб прымусовым продажы кватэры з аўкцыёну. Але да выканання рашэння грамадзянка памяняла сваю кватэру на іншае жылое памяшканне з поўным пагашэннем запазычанасці.
— Аб чым яшчэ хацелі б папярэдзіць грамадзян?
— Аб тым, што плацяжы ў кватэрах, дзе ніхто не зарэгістраваны, налічваюцца па тарыфах, якія не субсідзіруюцца, у выніку атрымліваюцца значныя сумы. Тое самае і пры адсутнасці ў кватэрах лічыльнікаў на ваду.
Хачу звярнуць увагу і на захаванне правілаў карыстання жылым памяшканнем. У нас шмат зваротаў па прычыне загрувашчвання лесвічных пляцовак. Пішам прадпісанні, але такі метад не заўсёды спрацоўвае. Будзем вывешваць папярэджанні ў пад’ездах. І калі пасля гэтага рэчы жыльцоў з лесвічных пляцовах не будуць прыбраны, вывезем іх на сметнік. Дарэчы, у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях сказана, што асобы, якія дапусцілі парушэнні правілаў карыстання жылым памяшканнем, згодна з арт. 21.16, могуць быць аштрафаваны на суму да трыццаці базавых велічынь.
І апошняе. Калі наймальнік або ўласнік, які мае запазычанасць, незалежна якога памеру, адразу пагашае асноўны доўг, то па яго заяве райвыканкам можа даць нам згоду спісаць пеню. У мінулым годзе такія факты мелі месца.
Гутарыла Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Абрынулася вежа «чорнага замка Альшанскага»
Подробнее Як стала вядома, 1 жніўня часткова разбурылася найбольшая вежа замка XVI ...


