Выпрацавалі агульную пазіцыю

Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А. І. Шамко (крайні злева), старшыня Пастаўскага райвыканкама В. С. Гутараў, начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама В. А. Захарэвіч заслухоўваюць інфармацыю намесніка дырэктара Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Л. С. Жука.
12 лістапада ў Пастаўскім раённым выканаўчым камітэце адбылася нарада Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па пытаннях функцыянавання спартыўнай вертыкалі на ўзроўні гарадоў і раёнаў. У яе рабоце ўдзельнічалі міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А. І. Шамко, яго першы намеснік А. С. Гагіеў, начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А. С. Дубкоўскі, дырэктар Дэпартамента па турызме В. П. Кармазін, начальнікі ўпраўленняў спорту і турызму шасці аблвыканкамаў краіны і Мінгарвыканкама.
З 1 ліпеня 2013 года з мэтай аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў былі аб’яднаны аддзел адукацыі і аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Пастаўскага райвыканкама. У выніку з’явілася дзяржаўнае аб’яднанне “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”, якое сёння ўзначальвае Мікалай Станіслававіч Рамейка. У маштабах краіны гэта эксперымент — ні ў адным раёне Беларусі такога аб’яднання няма. Наколькі яно эфектыўна працуе і ці мэтазгодна ўвядзенне такіх структур у іншых рэгіёнах рэспублікі? Якія іх плюсы і мінусы? Гэтыя пытанні і сталі асновай для дыскусіі ўдзельнікаў нарады, якая доўжылася некалькі гадзін.
Але перш чым яна пачалася, гасцей прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Ён адзначыў, што для раёна адказна і ганарова прымаць прафесіяналаў у галіне спорту. Наш горад невыпадкова абраны пляцоўкай для правядзення сустрэчы на самым высокім узроўні. Райцэнтр і ўвесь рэгіён у цэлым багаты як на традыцыі, так і на новаўвядзенні ў рабоце спартыўных устаноў.
Гаворачы пра развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, дасягненні спартсменаў, Юрый Мікалаевіч неаднойчы называў імя Васілія Аляксеевіча Захарэвіча, які кіраваў аддзелам фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама больш за 10 гадоў. Ён вёў мэтанакіраваную работу па развіцці сеткі спартыўных фізкультурных аб’ектаў як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. Многія будынкі знаходзіліся ў аварыйным стане, але дзякуючы старанням былога начальніка аддзела набылі дастойны выгляд. Адкрыліся лазні і басейны. Пры падтрымцы старшыні аблвыканкама Аляксандра Мікалаевіча Косінца набыты аўтобус. На ўзроўні было і застаецца аказанне платных паслуг.
У галіне спорту на Пастаўшчыне працуе зладжаная каманда спецыялістаў. Найлепш пра гэта сведчаць вынікі выступленняў нашых землякоў. Вось толькі некаторыя з іх. На працягу двух сезонаў, у 2012 і 2013 гадах, мужчынская зборная каманда па валейболе пад кіраўніцтвам В. А. Захарэвіча станавілася чэмпіёнам першай лігі. За 2013-2014 гады падрыхтавана 11 кандыдатаў у майстры спорту па валейболе, 26 спартсменаў-“першаразраднікаў”.
— Што датычыць стварэння дзяржаўнага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”, то гэта сябе апраўдала. Сістэма паспяхова дзейнічае. Якасць работы засталася ранейшай, пастараліся мы і максімальна захаваць кадры. Хаця добра разумеем, што ўдасканальваць работу можна і трэба, — рэзюмаваў Юрый Мікалаевіч Кісялёў.
У падтрымку сістэмы выступіў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Яўгеньевіч Кашырын. Эфектыўнай яе палічыў і міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ігаравіч Шамко.
Дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Вадзім Пятровіч Кармазін агучыў пытанне “Аб нарошчванні аб’ёмаў экспарту турыстычных паслуг”. Узняў праблемы невысокай запаўняльнасці гасцініц, недастатковай колькасці замежных турыстаў у беларускіх здраўніцах і некаторыя іншыя. Таксама паведаміў, што рабочай групай, у склад якой увайшлі супрацоўнікі Дэпартамента, зацікаўленыя органы дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, распрацоўваецца праект Канцэпцыі Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2016—2020 гады. Плануецца, што да 2020 года даходы ад экспарту турыстычных паслуг суб’ектаў турыстычнай дзейнасці павялічацца ў 1,6 раза і дасягнуць 460 млн долараў (у мінулым годзе гэта лічба склала 235,3 млн долараў). Ставіцца задача павялічыць выручку ад аказання турыстычных паслуг суб’ектамі турыстычнай дзейнасці ў тры разы — да 2 трыльёнаў рублёў. “Задача выканальная, — лічыць Вадзім Пятровіч Кармазін. — Турыстычны патэнцыял у нашай краіны вялізны, трэба толькі ўмець яго выкарыстоўваць. Правядзенне ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі паказала, што мы ўмеем арганізоўваць мерапрыемствы самага высокага ўзроўню і што ў Беларусі шмат прафесіяналаў як у спартыўнай, так і ў турыстычнай галіне”.
Ёсць яны і ў Паставах. У гэтым прадстаўнічая дэлегацыя пераканалася, наведаўшы шэраг гарадскіх аб’ектаў. Першым з іх стаў фізкультурна-аздараўленчы комплекс па вуліцы Савецкай. Пра яго дзейнасць расказаў намеснік дырэктара Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Леанід Сцяпанавіч Жук. Ён правёў гасцей да нядаўна адрамантаванага стадыёна, паказаў спартыўную і трэнажорную залы, азнаёміў з паказчыкамі работы. Міністра цікавілі платныя паслугі. За дзесяць месяцаў сёлетняга года іх аказана на 746 мільёнаў рублёў, што адпавядае плану.
Наступным месцам прыпынку стаў філіял Пастаўскага краязнаўчага музея. З яго экспазіцыяй азнаёміла дырэктар установы Раіса Леанідаўна Курачэнка. Аляксандр Ігаравіч Шамко высока ацаніў вялікі аб’ём выкананых работ і назваў аб’ект “унікальным скарбам Пастаўшчыны”, які мае адно з вызначальных месцаў у прывабліванні турыстаў у наш рэгіён. Іх тут, на думку міністра, павінна быць шмат, асабліва ўлічваючы вельмі выгаднае геаграфічнае становішча Пастаўскага раёна.
Госці азнаёміліся з дзейнасцю фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў мікрараёне пятага гарадка, а таксама наведалі футбольную акадэмію пры Пастаўскім мэблевым цэнтры. Падчас пераездаў пра гісторыю нашага горада і яго славутасці расказала былая супрацоўніца Цэнтра турысцкіх паслуг Святлана Маслоўская.
Якія вынікі нарады? Якія ўражанні засталіся ад знаходжання ў райцэнтры? — пацікавілася я ў міністра спорту і турызму.
— У Паставах свая мадэль спартыўнай вертыкалі, якая заслугоўвае асаблівай увагі, — адзначыў Аляксандр Ігаравіч Шамко. — Галоўнай тэмай нашай сённяшняй размовы было ўдасканаленне структуры кіравання на месцах, і ваш вопыт аказаўся для прысутных цікавым. Пасля правядзення аптымізацыі наспеў шэраг пытанняў. Удзельнікі нарады звярнулі ўвагу на вартасці і недахопы новай сістэмы, выпрацавалі агульную пазіцыю па спрэчных момантах, каб агучыць яе на ўзроўні Урада (нарада ў Прэзідэнта па пытаннях спорту і турызму адбылася 17 лістапада — аўт). Што да работы спартыўных устаноў, то бачна, што яна ў раёне праведзена вялікая. Многа створана для таго, каб насельніцтва займалася спортам, вяло здаровы лад жыцця. Спадабалася і турыстычная інфраструктура.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Гісторыя сялянства Беларусі ў працах польскіх гісторыкаў
Подробнее Насельніцтва Паўночна-заходняга краю Расійская імперыі прадстаўляла з сябе мазаіку розных нацыянальнасцей, этнічных і сацыяльных груп. Адной з галоўных этнічных груп, пражываючай на гэтых землях,