Пад чароўныя гукі аргана
За арганам кампазітар Ігар Алоўнікаў.
8-9 лістапада ў раёне прайшоў другі музычны фестываль “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”, арганізаваны Пастаўскім райвыканкамам сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі і парафіяй касцёла Святога Антонія Падуанскага ў райцэнтры.
За гэтыя два дні паслухаць віртуозную ігру прафесійных музыкантаў на адным з самых старажытных у свеце інструментаў, якому больш за дзве тысячы гадоў, змаглі не толькі гараджане, але і вяскоўцы: акрамя Пастаў, канцэрты адбыліся ў касцёлах у Лынтупах, Лучаі і Камаях. Перад шматлікімі слухачамі выступілі народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржпрэміі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кампазітар Ігар Алоўнікаў, яго вучаніца, выкладчыца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Кацярына Нікалаева, арганістка, выкладчыца акадэміі музыкі Вольга Падгайская і саксафаніст Віталій Дарашук.
Саксафаніст Віталій Дарашук і арганістка Вольга Падгайская.
Як адзначыла вядучая канцэртаў, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Сівіцкая, у краіне праводзіцца няшмат такога роду фестываляў. На Віцебшчыне яны ладзяцца ў Полацку, а цяпер другі год запар — і ў Паставах. У нас фестываль арганнай музыкі арганізаваны невыпадкова. Пастаўская зямля мае глыбокія культурныя і музычныя традыцыі, тут нарадзіліся многія вядомыя асобы: пісьменнікі, мастакі, музыканты. Сярод апошніх Браніслаў Руткоўскі з Камай, які пачаў спасцігаць азы ігры на аргане ў родным касцёле. Затым, закончыўшы кансерваторыі ў Пецярбургу і Варшаве, прадоўжыў вучобу ў Луі Верна ў Парыжы. А атрымаўшы адукацыю, перабраўся ў Кракаў, дзе ўзначаліў Вышэйшую дзяржаўную музычную школу, выкладаў у Ягелонскім універсітэце і кіраваў Кракаўскай філармоніяй.
Вядучая канцэртаў Вольга Сівіцкая.
Увогуле, раней у Беларусі было шмат арганаў. Гэта музыка пачала актыўна развівацца ў XIV стагоддзі разам з развіццём касцёла, а яе росквіт прыйшоўся на XVII-XVIII стагоддзі. Як арганіст пачынаў сваю творчасць вялікі беларускі і польскі кампазітар Станіслаў Манюшка. Потым быў працяглы перыяд заняпаду, калі арганная музыка і яе выканаўцы нават праследаваліся. Але ў апошняе дзесяцігоддзе мы назіраем адраджэнне арганнай культуры, музыкі і выканальніцкай школы ў Беларусі. Арганы з’яўляюцца не толькі ў храмах, але і ў канцэртных залах. А разам з тым з’яўляецца своеасаблівая мода на арганную музыку, праз якую мы далучаемся да вялікага мастацтва, натхнёных, узвышаных твораў славутых кампазітараў мінулага і сучаснасці, самы вядомы з якіх Іаган Себасцьян Бах.
На Пастаўшчыне адраджэнню аргана садзейнічаюць многія людзі, якія маюць дачыненне да гэтага фестывалю. Сярод іх намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, эксперт-каардынатар нацыянальных і міжнародных культурных праектаў Беларускага фонду культуры Т. І. Стружэцкі, ксёндз-пробашч касцёла Святога Антонія Падуанскага Анджэй Возьняк. Менавіта ў гэтым касцёле адбыліся ўрачыстае адкрыццё і закрыццё музычнага свята, якія суправаджаліся цудоўнымі канцэртамі арганнай музыкі. Падчас іх глыбокія, велічныя гукі старажытнага інструмента, які, здаецца, ажыў пад чуйнымі пальцамі І. Алоўнікава, К. Нікалаевай і В. Падгайскай, запоўнілі кожны сантыметр храма і сэрцы прысутных, прымушаючы думаць пра вечнае і неўміручае.
Пасля выступленняў музыкантаў, узнагародай за якія сталі гарачыя апладысменты слухачоў, ксёндз-пробашч Анджэй уручыў ім Падзякі ад касцёла. Дыпломы, сувеніры і кветкі госці атрымалі таксама з рук намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Кісялёва, а Ігар Уладзіміравіч Алоўнікаў — яшчэ і віншаванні з нядаўнім юбілеем.
— Мы можам ганарыцца тым, што ў нас пабывалі такія музыканты, — адзначыў Юрый Мікалаевіч. — Гэтыя выступленні застануцца ў гісторыі Пастаўшчыны і касцёла. Але мы не мелі б магчымасці іх пачуць, калі б не Тадэвуш Іванавіч Стружэцкі, якому належаць ідэя правядзення фестывалю і яго назва. Арганы гучаць у нас ужо другі год, і, спадзяюся, пры падтрымцы парафіян і ксяндза Анджэя, які ўкладвае шмат сіл і намаганняў у арганізацыю фестывалю, будуць гучаць і далей.
Т. І. Стружэцкі ў сваю чаргу падзякаваў арганізатарам за тое, што ўдалося рэалізаваць ідэю фестывалю.
— Для людзей, якія любяць музыку, вялікая радасць чуць арган у храме, — сказаў ён. — Гэты інструмент стала прапісаўся ў касцёле, без яго не абыходзяцца ні паўсядзённыя службы, ні вялікія святы. Дзякуючы яму людзі без слоў знаходзяць дарогу да Бога. Упэўнены, што канцэрты, якія адбыліся, нікога не пакінулі абыякавым, таму што гэта хвіліны асалоды, якія трэба хоць зрэдку атрымліваць. Жадаю вам як мага часцей бываць на такіх канцэртах і прыводзіць на іх сваіх родных, блізкіх, сяброў.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Дысбаланс каштоўсцей у канстытуцыі 3 мая 1791 года
Подробнее На сучасным этапе развіцця грамадства вялікая ўвага надзяляецца сацыяльнай эфектыўнасці нарматыўных прававых актаў. Вялікае значэнне для яе забеспячэння мае ідэалагічная несупярэчлівасць прававых


