Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У медустановах раёна папаўненне

У медустановах раёна папаўненне

Два ўрачы, дзесяць медсясцёр і адзін урач-інтэрн — столькі маладых спецыялістаў робяць свае першыя крокі ў прафесіі ў медустановах Пастаўшчыны.

Абсалютная большасць іх — ураджэнцы нашага раёна. Аксана Якаўлева будзе праходзіць інтэрнатуру ўрачом-тэрапеўтам у цэнтральнай раённай бальніцы г. Паставы. Тут будуць працаваць Анастасія Някрасава, Юлія Юшкевіч і Юлія Філатава. Яны зоймуць пасады акушэркі ў акушэрска-гінекалагічным аддзяленні і медыцынскіх сясцёр у тэрапеўтычным і неўралагічным аддзяленнях адпаведна. Усе астатнія адлік працоўнай біяграфіі пачнуць у сельскай мясцовасці. У Лынтупскую ўчастковую бальніцу ўрачом агульнай практыкі накіравана Вольга Лапо, Юлія Масцяніца — медыцынскай сястрой. Два маладыя спецыялісты прыбылі ў Парыжскую бальніцу сястрынскага догляду: Ганна Бондарава ў якасці памочніка ўрача агульнай практыкі, Марына Карпік — медыцынскай сястры. Загадчыцамі фельчарска-акушэрскіх пунктаў сталі Крысціна Храмчанка (Ярэва) і Анастасія Цяслёнак (Вярэнькі). Да выканання абавязкаў медыцынскай сястры Марыя Паўлава прыступіла ў Камайскай участковай бальніцы, а Кацярына Багатава — у Дунілавіцкай. Урачом агульнай практыкі ў Варапаеўскай раённай бальніцы будзе працаваць Ганна Балай.

Маладыя спецыялісты прыхо­дзяць з атрыманымі ведамі і жаданнем працаваць, рэалізаваць сябе, адчуць сваю значнасць на рабочым месцы. Аднак новы статус не заўсёды можа прынесці задавальненне абранай прафесіяй. Усё залежыць ад таго, як прымуць новага работніка ў калектыве. Гэта выдатна разумее галоўны ўрач установы аховы здароўя «Пастаўская ЦРБ» Уладзімір Мікалаевіч Чакавы:

— Для прафесійнай рэалізацыі маладых спецыялістаў у нас створаны аптымальныя ўмовы. Прычым не толькі маральныя, але і матэрыяльныя: сацыяльным пакетам прадугледжаны матэрыяльная дапамога, надбаўкі да акладу ад 30% і вышэй, частковая кампенсацыя за здыманне жылля і шэраг іншых.

Штогод на свае першыя рабочыя месцы ў медустановы раёна размяркоўваюцца ад 12 да 17 чалавек, што цалкам адпавядае патрэбнасці ў кадрах. Яны займаюць месцы тых, хто пайшоў на пенсію або ўверх па службовай лесвіцы. Зараз маладыя спецыялісты асвойваюцца на сваіх рабочых месцах, унікаюць ва ўсе нюансы. Праз пару месяцаў іх чакае традыцыйная сустрэча з усім калектывам Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы — яна адбудзецца ў кастрычніку.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой