Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзіцячая пляцоўка — сваімі рукамі

Дзіцячая пляцоўка — сваімі рукамі

Працуковічы ў Камаі прыехалі пяць гадоў таму.  Алену Якаўлеўну назначылі галоўным бухгалтарам, Міхаілу Аляксандравічу даверылі аўтамабіль. Гаспадарка выдзеліла ім асобны дом па вуліцы Кірава, 23. За яго абуладкаванне гаспадары ўзяліся з першых дзён: пасадзілі маладзенькія яблынькі, зрабілі клумбу.

— У сям’і быў адзін дзесяцігадовы Кірыл, — гаварыла Алена. —  І тут я зразумела, што чакаю дзіцятка — ім стаў Максім. Праз тры гады пасля яго нарадзілася Аліса. Дзеці — найвялікшае багацце. Ім і адарыла нас камайская зямля.

Дзіцячая пляцоўка — сваімі рукамі

Каб малым было чым заняцца, сёлета бацькі вырашылі абсталяваць для іх у двары гульнёвы куточак. Нядаўна тут з’явіўся цэлы дзіцячы комплекс. Усё зроблена рукамі Міхаіла Аляксандравіча. Самае любімае месца для пяцігадовага Максіма — горка ў выглядзе паравозіка. Алі­са забаўляецца ў пясочніцы. А потым разам садзяцца ў імправізаваны аўтамабіль і бавяць час там. Пры жаданні могуць уладкавацца на яркія пянькі і на свежым паветры перакусіць. А на арэлях катаюцца разам з мамай і старэйшым братам.

— Мы з мужам пастаянна думалі, што б такое зрабіць для нашых дзетак, каб яны маглі чым-небудзь займацца ў двары, — расказвала Алена. — Прыйшла ідэя. Каб ажыццявіць яе, перабралі шмат варыянтаў. Штосьці падгледзелі ў інтэрнэце, большасць — прыдумалі самі. У Мішы залатыя рукі: за якую работу ні ўзяўся б — зробіць акуратна і надзейна. Не выключэнне і дзіцячая пляцоўка. Размалявалі ўсё ў яркія, вясёлыя колеры. Цяпер малыя ледзь прачнуцца — спяшаюцца на пляцоўку. Я магу займацца хатнімі справамі ў доме і праз акно назіраць за імі. Або корпаюся ў агародзе, а непадалёк гуляюць малодшыя. Добры памочнік ва ўсім Кірыл. Ён закончыў дзевяць класаў, нядрэнна здаў экзамены, сярэдні бал — каля дзевяці. Кірыл любіць малых, гуляе з імі з задавальненнем.

Працуковічы трымаюць гаспадарку: ёсць куры, авечкі, цяля. Таму клопатаў гаспадыні хапае. Міхаіл Аляксандравіч памяняў месца работы — цяпер ён сталяр аграбудаўнічага прадпрыемства “Рассвет Пастаўскі”. Вось і ў той дзень, калі я ездзіла ў Камаі, Міхаіл Аляксандравіч быў на рабоце. Сустрэлася з ім на наступны дзень у райцэнтры. Гаспадар рана выязджае з дому, позна вяртаецца. Тым не менш любую вольную хвілінку прысвячае сям’і.

— У мясцовым парку для камайскіх дзяцей абсталявана цудоўная зона адпачынку, — расказваў М. А. Працуковіч. —  Мы жывём далекавата ад цэнтра, не заўсёды ёсць магчымасць туды выбрацца, таму вельмі рады таму, што зрабіў у сябе ля дома. Пагуляць прыходзяць і суседскія дзеці. Кожны знаходзіць занятак па  інтарэсах.

— На будучае планаў шмат, — дзялілася гаспадыня. — Вельмі люблю кветкі. На жаль, з-за сёлетняй спёкі многія расліны не набралі сіл і не радуюць такой прыгажосцю, як у мінулыя гады. Спадзяюся, што на наступны год у нашым двары з’явіцца яшчэ штосьці новае, яркае і прыгожае.

Тэкст і фота  Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой