Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Памяць жыве, пакуль мы збіраемся разам”. У Паставах сустрэліся ветэраны-авіятары.

“Памяць жыве, пакуль мы збіраемся разам”. У Паставах сустрэліся ветэраны-авіятары.

Раніцай 16 жніўня ў мікрараёне шостага гарадка яшчэ здалёк чуліся гукі духавога аркестра. Ён размясціўся ля былога кантрольна-прапускнога пункта ў пачатку вуліцы Зялёнай і захапляў сваёй зладжанай ігрой людзей, якіх з кожнай хвілінай тут станавілася ўсё больш і больш. Яны збіраліся, каб стаць сведкамі ўрачыстага адкрыцця памятнага знака ў гонар 60-годдзя аэрадрома ў Паставах.

Мерапрыемства  было прымеркавана да Дня ваенна-паветраных сіл Рэспублікі Беларусь. Па запрашэнні пастаўчан на яго прыехала нямала ветэранаў-авіятараў з іншых гарадоў і краін. Сабраўшыся ля “КПП” задоўга да пачатку ўрачыстасці, яны эмацыянальна ўспаміналі час, калі пастаўскі аэрадром быў адным з асноўных цэнтраў авіяцыі ў Савецкім Саюзе.

Ваенныя пенсіянеры шчыра радаваліся сустрэчы са сваімі саслужыўцамі.  Праўда, часам адзін аднаго не пазнавалі. Нічога дзіўнага: многія не прыязджалі ў Паставы па трыццаць, а то і болей гадоў.

—            Я служыў тут з 1979 па 1988 год і займаў пасаду камандзіра 940-га авіяцыйнага палка знішчальні­каў-бамбардзіроўшчыкаў, — распавёў палкоўнік запасу Аляксей Мікітавіч Сапон, які цяпер жыве ў Маскоўскай вобласці. — З таго часу ў вашым райцэнтры так ні разу і не быў. Таму калі даведаўся праз інтэрнэт пра юбілейную сустрэчу, з задавальненнем прыехаў. Як жа ўсё змянілася! Горад не пазнаць — “выраслі” новыя мікрараёны, больш прывабным, сучасным стаў і некалі родны шосты гарадок. Але ёсць месца і сумным пачуццям. Прызнаюся, калі ўчора прыехаў на месца былога аэрадрома, не змог стрымаць слёз — ад былога размаху нічога не засталося. Колькі тут раней было пабудоў, якая тэхніка знаходзілася! Нахлынула вельмі многа ўспамінаў, і як добра, што сёння магу падзяліцца імі са сваімі таварышамі.

Закончыць гутарку не атрымалася. Падпалкоўнік Анатолій Калмык гучна загадвае: “Строімся па падраздзяленнях!” Ужо праз некалькі хвілін ён рапартуе палкоўніку Юрыю Сушкіну: “Пастаўскі гарнізон у скла­дзе 940-га, 305-га і 378-га палкоў у азнаменаванне Дня ваенна-паветраных сіл і ў гонар 60-годдзя аэрадрома ў Паставах пастроены”.

Юрый Леанідавіч — былы камандзір 378-га асобнага штурмавога авіяцыйнага палка, кавалер ордэнаў Баявога Чырвонага Сцяга, двух ордэнаў Чырвонай Зоркі. Менавіта яму было прадастаўлена права адкрыць устаноўлены памятны знак. Але найперш палкоўнік звярнуўся да гасцей мерапрыемства.

— Сёння асаблівы дзень, — сказаў ён. — Разам мы адзначаем 60-годдзе пастаўскага аэрадрома. На працягу сарака гадоў ён быў своеасаблівым ракетна-­ядзерным шчытом Савецкага Саюза. Тут у розны час базіравалася наймагутнейшая бамбардзіровачная і зні­шчаль­ная авіяцыя.  Мы самааддана служылі сваёй справе, выконвалі вялікія задачы па асваенні новай тэхнікі і бесперапынна павышалі сваё прафесійнае майстэрства. Сёння ўсё гэта толькі ва ўспамінах. Шкада, што сярод нас не аказалася Лермантавых і Экзюперы, якія змаглі б сабраць іх разам і выдаць цікавую і вельмі каштоўную па сваіх гістарычных вартасцях кнігу. Але тым больш сур’ёзная задача сёння стаіць перад намі, ветэранамі, — захаваць памяць пра пастаўскі аэрадром. Яна будзе жыць, пакуль будзем збірацца разам і ўспамінаць тыя слаўныя дні, калі былі маладыя, калі вяршылі вялі­кія справы ў авіяцыі, умацоўвалі абаронную магутнасць вялікай Радзі­мы. Спадзяюся, на гэтым месцы мы сустрэнемся яшчэ неаднойчы.

Пад гукі аркестра памятны знак быў адкрыты прысутным. На ім чытаецца надпіс: “Здесь, на территории военного городка, с 1954 года по 1995 год размещался личный состав авиационных частей аэродрома Поставы (позывной “Удалой”) 26-ой воздушной армии Краснознаменного Белорусского военного округа. Памятный знак установлен в честь 60-летия аэродрома. 18 августа 2014 года”.

Падчас урачыстасці  раённы ваенны камісар Юрый Валер’евіч Мільто ўручыў юбілейныя медалі “25 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” — іх удастоены 154 воіны-інтэрнацыяналісты Пастаўшчыны. Яшчэ паўтара дзясятка ваенна­служачых атрымалі граматы за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці мікрараёна і патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.

Сярод іх былі і арганізатары сёлетняй сустрэчы. Падрыхтоўка да яе пачалася яшчэ летась. Сабраўшыся разам на Дзень ваенна-паветраных сіл у 2013-ым, ветэраны вырашылі ўстанавіць памятны знак у гонар юбілею аэрадрома і хутка пачалі ўвасабляць ідэю ў жыццё. Найбольшую актыўнасць у гэтай справе праявілі былыя авіятары з Пастаў Аляксандр Фёдаравіч Свірыдаў і Анатолій Канстанцінавіч Калмык.

— Як добра, што ўсё запланаванае атрымалася, — расказваў Аляксандр Фёдаравіч. — Я вельмі ўдзячны ўсім, хто дапамог ва ўстаноўцы памятнага знака. Найперш дырэктару ТАА “ПастКамень” Сяргею Мікалаевічу Попраўку, які бясплатна прадаставіў матэрыял, Аляксею Пчалінцаву і Паўлу Гуку (яны займаліся вырабам і ўстаноўкай каменя). І, несумненна, дзякуй усім, хто знайшоў час і магчымасць прыйсці на ўрачыстасць.

Пасля яе завяршэння ветэраны-авіятары накіраваліся спачатку да самалёта МІГ-23, устаноўленага на ўездзе ў наш горад з боку пятага гарадка, пазней — на Алею славы па вуліцы Гагарына. Там яны зрабілі агульныя фатаграфіі на памяць, паабяцаўшы адзін аднаму паўтарыць іх у наступным годзе.

 Іна СНЯЖКОВА. 

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой