Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Разам збяром дзяцей у школу

Разам збяром дзяцей у школу

Па праведзеных у Беларусі падліках, сабраць у школу вучня малодшых класаў сёлета будзе каштаваць бацькам каля 1,2—4,8 мільёна рублёў, экіпіроўка старшакласніка абыдзецца ў 1,3—5,1 мільёна. Сумы немалыя, і не ўсе таты і мамы могуць з лёгкасцю выкраіць іх з сямейнага бюджэту, асабліва калі ў сем’­ях адразу некалькі школьнікаў, а даходы сціплыя.

На сённяшні дзень на Пастаўшчыне на ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама знахо­дзяцца 109 сем’яў, якія маюць у сваім складзе трое і больш школьнікаў. Да чарговага навучальнага года 11 з іх атрымалі дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу на суму 16 мільёнаў 120 тысяч рублёў. 46 сем’ям аказана матэрыяльная дапамога за кошт сродкаў прадпрыемстваў на суму 36 мільёнаў 307 тысяч рублёў.

Не забывае пра шматдзетныя, малазабяспечаныя і прыёмныя сем’і і раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, якая да таго ж апякае мясцовы сацыяльна-педагагічны цэнтр. Сёлета, як і ў мінулыя гады, яна актыўна ўключылася ў асенні этап традыцыйнай рэспубліканскай акцыі “Прафсаюзы — дзецям”. Штогод напярэдадні новага навучальнага года ў раёне праводзіцца акцыя па падрыхтоўцы да школы выхаванцаў СПЦ пад назвай “Збяры партфель у школу”, якая ператвараецца ў сапраўднае свята для хлопчыкаў і дзяўчынак з падарункамі і сюрпрызамі. Кожны раз свята праходзіць па-рознаму. Было і ў дзіцячым кафэ ў Паставах, і ў кафэ “Салаўіны гай”. На гэты ж раз разам з артыстамі раённага Дома культуры ў пачатку наступнага тыдня старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Д. І. Пякарская накіруецца ў цэнтр, каб на месцы ўручыць свае падарункі.

— За сродкі райкама прафсаюза мы закупілі для дзяцей школьна-пісьмовыя прылады: ручкі, алоўкі, сшыткі, альбомы для малявання, фарбы, лінейкі і іншае, — расказвала Дзіяна Іванаўна. — Іх збіраюся раскласці на сталах у класах, каб, прыйшоўшы 1 верасня ў школу, дзеці ўбачылі, што ў іх ёсць усё неабходнае для вучобы. Арганізуем таксама невялікае тэатралізаванае прадстаўленне і салодкі стол. Штогод тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дырэктарам якога я з’яўляюся, аказвае СПЦ гуманітарную дапамогу. Ужо колькі часу ў раёне праходзіць акцыя “З рук у рукі”, у выніку якой збіраем і перадаём цэнтру як новыя рэчы: адзенне, абутак, цацкі і г.д., так і тыя, што былі ў выкарыстанні. Нераўнадушныя людзі прыносяць іх у тым ліку і ў наш салон “Міласэрнасць”. Акрамя таго, сёлета нам пашанцавала: Пастаўскі ТЦСАН трапіў у лік тых, хто атрымаў гуманітарную дапамогу з ЗША. Адтуль прыйшлі нядрэнныя цёплыя, летнія, школьныя рэчы, абутак. Зараз займаемся іх раздачай ільготным катэгорыям насельніцтва. Частку адвязём у сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Не застаюцца ў баку ад дабрачыннай справы і галіновыя прафсаюзы. Амаль усе яны аказваюць дапамогу сваім работнікам, якія маюць двое і больш дзяцей, у падрыхтоўцы іх да школы. Падключыўся да гэтага і ААБ “Беларусбанк”. Ён пачаў выдаваць крэдыты на спажывецкія патрэбы бацькам, іншым законным прадстаўнікам (апекунам, папячыцелям), якія адносяцца да катэгорыі малазабяспечаных грамадзян, на льготных умовах — з уплатай працэнтаў за карыстанне крэдытам у размеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка, павялічанай на 3 працэнтныя пункты маржы.

Алена ШАПАВАЛАВА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой