Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Атрымаўшы запрашэнне ад кіраўніцтва АБП “Рассвет Пастаўскі” прыняць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня будаўніка, у чарговы раз пераканаўся ў тым, што “рассветаўцы” ўмеюць працаваць і адпачываць, цаніць майстэрства і прафесіяналізм работнікаў.

Амаль дзве гадзіны доўжылася ў раённым Доме культуры цырымонія ўзнагаро­джання і музычных віншаванняў. У ёй прынялі ўдзел дырэктар прадпрыемства А. І. Малец, намеснік генеральнага дырэктара аб’яднання “Полацксельбуд” М. І. Пылінскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, намеснік старшыні райвыканкама П. Р. Станюш, прадстаўнікі іншых структур і госці. Усе яны гаварылі пра “Рассвет Пастаўскі” як пра вядучую сельскую будаўнічую арганізацыю Прыдзвінскага краю, якая выконвае найбольшы аб’ём падрадных работ і сіламі якой толькі ў апошнія год-два ўзведзены першая чарга робатызаванага малочнага комплексу ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”, сырны цэх малаказавода, сучасныя карпусы Дунілавіцкага дома-інтэрната, два 40-кватэрныя жылыя дамы ў Паставах і шэраг іншых аб’ектаў, у тым ліку ў суседніх раёнах.

У тым, што прадпрыемства мае аб’ёмы работ і пастаянна павышае якасць, без затрымак выплачвае заработную плату, абнаўляе матэрыяльна-тэхнічную і будаўнічую базу, вялікая заслуга кіраўніцтва і вядучых спецыялістаў, асабіста дырэктара А. І. Мальца. Пад дружныя апладысменты прысутных Альфрэду Іосіфавічу была ўручана Ганаровая грамата Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Ганаровай граматай камітэта архітэктуры і будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама адзначаны асабісты ўклад у будаўніцтва аб’ектаў сацыяльнай і вытворчай сферы галоўнага інжынера прадпрыемства С. З. Кухальскага.

Брыгадзіры Анатолій Волкаў, Алена Букатая і Часлаў Мукель узнагароджаны Ганаровымі граматамі, а вытворца работ Аляксандр Ільін і бетоншчык Сяргей Ільін — Падзякамі генеральнага дырэктара ­аб’яднання “Полацксельбуд”.

З мэтай павышэння прафесійнага майстэрства і матэрыяльнай зацікаўленасці рабочых, адказнасці за тэрміны і якасць выконваемых работ на прадпрыемстве шырока арганізавана спаборніцтва за званне “Лепшы па прафесіі”. Гэта званне з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій прысуджаецца па 12 намінацыях і лічыцца найвышэйшай ацэнкай прафесіяналізму і майстэрства чалавека. Сёлета яго атрымалі муляры Анатолій Волкаў, Дзмітрый Гваздоўскі і Аляксей Сцяпанаў, тынкоўшчыкі-маляры Алена Букатая, Алена Трапяшчонак і Кацярына Судніковіч, бетоншчыкі Пётр Дубіновіч, Часлаў Мукель і Яўгеній Болт, цесляры Мікалай Камсюк, Аляксандр Галяндзін і Руслан Алышаў, плі­тач­нікі-абліцоўшчыкі Аляксандр Сарока і Уладзімір Кастроў.

Лепшымі ў сваёй прафесіі сталі сталяр Уладзімір Цішаловіч, піларамшчык Валянцін Зелянкевіч, слесар Іван Пушнякоў, машыністы будаўнічай тэхнікі Віталій Янэль і Аляксандр Александровіч, трактарыст-машыніст Леанід Васільеў, шафёр Уладзімір Долман.

Сёлетняе свята стане памятным і для Алёны Красілевіч, Арцёма Адамовіча і Дзмітрыя Шырко. Яны атрымалі сваё першае званне — “Лепшы малады рабочы”.

Вялікай групе работнікаў розных прафесій былі ўручаны ўзнагароды райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, абласнога і раённага камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК, дырэкцыі прадпрыемства. Усяго, як сказала старшыня прафкамітэта Н. П. Жорава, у гонар Дня будаўніка было адзначана 60 чалавек.


Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

Ад “сваіх” — да рэспубліканскіх узнагарод (+фота)

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой