Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чалавек слова

Чалавек слова

Валянціна Аляксееўна Клачкова

Заўтра спаўняецца 90 гадоў Валянціне Аляксееўне Клачковай. З 1970 па 1978 год яна кіравала нашым раёнам — была першым сакратаром райкама партыі, да гэтага пэўны час узначальвала раённы выканаўчы камітэт. У 1978 годзе пераведзена на пасаду першага намесніка старшыні Белкаапсаюза. На грамадскіх пачатках з’яўлялася намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, членам ЦК КПБ, дэлегатам ХХV з’езда КПСС. Праца Валянціны Аляксееўны адзначана ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак  Пашаны” і іншымі ўзнагародамі. На Пастаўшчыне В. А. Клачкова пакінула пасля сябе добры след, пра што сведчаць успаміны тых, хто яе ведае і разам з ёй працаваў.

Ванда Фердынандаўна ЯНУКОВІЧ, г. Паставы:

— Валянціна Аляксееўна была для мяне аўтарытэтным кіраўніком. У яе вучылася прыстойнасці адносін з людзьмі. Патрабавальная, але аб’ектыўная, мудрая і добрая, яна цаніла і берагла кадры. Упершыню з ёй пазнаёмілася ў той час, калі я была намеснікам старшыні праўлення калгаса “Чырвоны Сцяг”.

Затым працавала старшынёй Оцкавіцкага сельскага Савета, начальнікам раённага планавага аддзела, старшынёй раённага выканаўчага камітэта, пазней выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўні­коў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. І якую б пасаду ні займала, па многіх пытаннях раілася з Валянцінай Аляксееўнай. Пры кожнай сустрэчы яна ўспамінала гады работы ў нашым раёне, цікаві­лася лёсамі знаёмых пастаўчан. А яшчэ была для мяне другой мамай, якой можна было адкрыць сэрца.

Мікалай Мікалаевіч МАЦЮШЧАНКА, в. Кураполле:

— Калі В. А. Клачкова ўзначальвала райкам партыі, я быў старшынёй калгаса “Зара” (цэнтр — вёска Белькі). Адкіраваўшы 11 гадоў, захацеў спакайнейшай работы. З такой просьбай звярнуўся да першага сакратара. І Валянціна Аляксееўна аднеслася з разуменнем. Мы з ёй перабралі некалькі варыянтаў майго далейшага працаўладкавання. У Кураполлі жыў жончын дзед, які яе выхоўваў з маленства. Цяпер была наша чарга апекавацца над старым. Валянціна Аляксееўна згадзілася з маімі довадамі і прапанавала пасаду намесніка старшыні калгаса “Прагрэс”.

Яна заўсёды была лаяльнай, спагаднай, цярплівай. Калі ў каторага кіраўніка не вельмі добра ішлі справы, умела карэктна зрабіць заўвагу, падказаць, пераканаць, тактоўна даказаць сваю праўду. А калі прыходзілася звальняць чалавека, то не пакідала яго на волю лёсу.

Казімір Францавіч МАРЦІНКЕВІЧ, г. Паставы:

— 5 красавіка 1973 года Валянціна Аляксееўна Клачкова прывезла мяне ў саўгас “Пастаўскі” (цэнтр — вёска Цешалава) у якасці дырэктара і паабяцала падтрымку. Слова стрымала. На першым часе вельмі часта прыязджала ў гаспадарку, падказвала, раіла, кантралявала. Аказвала і канкрэтную дапамогу. Саўгас спецыялізаваўся на вырошчванні агародніны. Каб утрымліваць у чысціні вялікія плантацыі агуркоў, памідораў, капусты, якія вырошчваліся ў адкрытым грунце, сваіх рабочых рук не хапала. Таму сакратар райкама партыі арганізавала для нас шэфскую дапамогу вучняў СШ № 1 і СШ №2. Памятаю яе прынцыповай і строгай, справядлівай і добрай.

Вера Уладзіміраўна ПАВІНІЧ, в. Гута:

— Я працавала ў Варапаеўскім Доме быту. І аднаго разу дырэктар раённага камбіната бытавога абслугоўвання Антаніна Данілаўна Арэхава прывезла новую заказчыцу — высокую прыгожую, статную жанчыну. Ёй аказалася Валянціна Аляксееўна Клачкова. Галоўнай швачкай для першага сакратара райкама партыі была Глафіра Будзько. А калі тая адсутнічала, заказы выконвала я. Насіла Валянціна Аляксееўна ў асноўным строгія касцюмы. Геронцій Балай шыў ёй верхнюю вопратку. Кіраўнік раёна запомнілася сваёй душэўнасцю і мудрасцю. Нягледзячы на адказную пасаду і пастаянную занятасць, была простай, заўсёды знаходзіла час, каб запытацца пра справы. І нярэдка дапамагала ў вырашэнні якіх-небудзь пытанняў.

Уладзімір Міхайлавіч СОЎКА, г. Паставы:

— На пачатку свайго настаўніцтва 13 гадоў адпрацаваў дырэктарам Васілінскай школы, атрымаў званне заслужанага настаўніка Беларусі. В. А. Клачкова прапанавала ўзначаліць раённы аддзел адукацыі. Я вагаўся, але яна ўгаварыла. На гэтай пасадзе адпрацаваў 11 гадоў, быў членам выканкама. Таму сустракацца і вырашаць розныя пытанні з першым сакратаром райкама партыі даводзілася часта. Пра гады сумеснай работы засталіся самыя светлыя і цёплыя ўспаміны. З кіраўніком раёна заўсёды можна было пагаварыць адкрыта і шчыра. Валянціна Аляксееўна ніколі не прымала паспешных рашэнняў, прыслухоўвалася да думкі іншых і магла пайсці на кампраміс. Яна была чалавекам слова.

Запісала Анна АНІШКЕВІЧ. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой