Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Плацім за жыллё па-новаму

Плацім за жыллё па-новаму

На днях да нас у рэдакцыю звярнулася жыхарка райцэнтра і папрасіла растлумачыць, што лічыцца лішкамі жылой плошчы і ці заўсёды за іх спаганяецца дадатковая плата. Пракаменціраваць пытанне мы папрасілі юрысконсульта ЖЭУ Тамару Мікалаеўну Атрошчанка. Вось што яна паведаміла:

— 27 чэрвеня бягучага года ўступілі ў сілу новыя праві­лы разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Адпаведнае палажэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2014 г. № 571. У адпаведнасці з ім, усе жыльцы, незалежна ад таго, адзін пакой у іх кватэры або больш, будуць уносіць плату за тэхабслугоўванне па субсідзіруемым тарыфе ў межах 20-ці квадратных метраў агульнай плошчы, якая прыходзіцца на аднаго зарэгістраванага па месцы жыхарства грамадзяніна і плюс 10 квадратных метраў агульнай плошчы на ўсю сям’ю. Астатнія квадратныя метры будуць аплачвацца ў адпаведнасці з нарматывамі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё выдаткаў на ўтрыманне дадзенага жылога памяшкання. Да прыкладу, калі ў аднапакаёвай кватэры пражывае адзін чалавек, то яму належыць 20 асноўных квадратных метраў плюс 10 дадатковых (усяго 30 метраў). Калі плошча кватэры складае, скажам, 34 м2, то чатыры метры будуць лічыцца лішкамі і аплачвацца ў адпаведнасці з іх рэальным коштам. На двух чалавек належыць 50 метраў квадратных, на трох — 70 і гэтак далей. Льготы пры аплаце лішніх квадратных метраў прадугледжаны толькі для непрацуючых пенсіянераў, якія павінны прадаставіць у ЖЭУ выпiску з працоўнай кніжкі, а таксама для студэнтаў і ваеннаслужачых, зарэгістраваных па часовым месцы знаходжання. У гэтым выпадку плата за лішкі спаганяцца не будзе.

Закранулі новаўвядзенні і жыхароў прыватызаваных кватэр у блакіраваных дамах (бараках). Цяпер ім давя­дзецца аплачваць выдаткі на капітальны рамонт. Гэтыя грошы будуць паступаць на рахунак раённага выканаўчага камітэта. За тэхабслугоўванне з уладальнікаў такога жылля плата спаганяцца не будзе.

Стане намнога цяжэйшай жыроўка і тых, хто пражывае ў інтэрнатах. Зараз да платы за тэхабслугоўванне, электраэнергію, ваду і вываз смецця дададуцца налічэнні за капітальны рамонт. Па суме яны будуць набліжацца да платы за тэхабслугоўванне.

Усім, у каго маюцца лішнія квадратныя метры, а таксама ўладальнікам прыватызаваных кватэр у блакіраваных дамах неабходна ў бліжэйшы час прынесці ў ЖЭУ тэхнічныя пашпарты, каб зрабіць зверку памеру займаемай плошчы. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у юрыста ЖЭУ ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі па тэлефоне 4-17-97 ці ў бухгалтэрыі ЖЭУ — 4-20-61.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой