Не хочаце застацца без тэлебачання? Паспяшайцеся!
15 студзеня 2015 года ў Паставах і Пастаўскім раёне будзе адключана аналагавае тэлебачанне, якім мы цяпер актыўна карыстаемся. На змену прыйдзе лічбавае — значна больш якаснае і эфектыўнае. Каб карыстацца ім, трэба паклапаціцца загадзя, іначай ужо менш чым праз паўгода ваш тэлевізар нічога не пакажа.
Што патрэбна набыць, каб падключыць лічбавае ТБ? Як быць абанентам кабельнага тэлебачання і карыстальнікам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае начальнік раённага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам” Іосіф Вікенцьевіч Тамашэвіч.
— Іосіф Вікенцьевіч, чым абумоўлены новаўвядзенні?
— 10 гадоў назад у Жэневе адбылася маштабная Рэгіянальная канферэнцыя радыёсувязі. Тады больш за 120 краін свету прынялі рашэнне аб поўным пераходзе на эфірнае лічбавае тэлебачанне да 17 ліпеня 2015 года. Беларусь пайшла па еўрапейскім шляху, не засталася ў баку ад сучасных тэндэнцый. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь зацверджана “Дзяржаўная праграма ўкараннення лічбавага тэлевізійнага радыёвяшчання ў нашай краіне да 2015 года”. Тады быў распрацаваны і зацверджаны графік паэтапнага адключэння аналагавага вяшчання ў Беларусі. На Мядзельскім рэтранслятары, які падае тэлесігнал на Пастаўшчыну, гэта будзе зроблена 15 студзеня 2015 года.
— Якія перавагі лічбавага тэлебачання ў параўнанні з аналагавым?
— Яно амаль не падвяргаецца ўплыву перашкод, а таксама забяспечвае высокую якасць гуку і карцінкі. Там, дзе аналагавае ТБ трансліруецца слаба і з шумамі, лічбавае будзе ісці непараўнальна лепш.
— Што неабходна для прыёму лічбавага сігналу?
— У сучасных тэлевізарах з вадкакрышталічным або плазменным экранам неабходны цюнер ужо ўманціраваны, і купляць больш нічога не патрэбна. А вось уладальнікам кінескопных тэлевізараў трэба набыць лічбавую тэлевізійную прыстаўку, якая падтрымлівае стандарт DVB-T і фармат кадрыравання MPEG-4, у некаторых выпадках трэба купіць і антэну. Набыць іх можна ў спецыялізаваных магазінах (цана 300-400 тысяч беларускіх рублёў).
— Што рабіць тым, хто карыстаецца паслугамі кабельных аператараў?
— Нічога. Аператары самі паклапоцяцца, каб на экранах абанентаў нічога не змянілася і ўсе праграмы засталіся на сваіх месцах.
— Ці можна падключыць лічбавае тэлебачанне на вашым прадпрыемстве?
— Так, з чэрвеня 2014 года “Белтэлекам” пачаў прадастаўляць паслугі камерцыйнага эфірнага лічбавага тэлевяшчання. Арганізавана трансляцыя пакета тэлеканалаў “Стандарт ТБ”. Для фізічных асоб яе кошт складае 34 050 рублёў. У спісе, акрамя сацыяльнага пакета з васьмі тэлеканалаў, 18 папулярных тэлеканалаў. Каб падключыць “лічбу”, тэлегледачам не трэба купляць прыстаўку — усё зробяць нашы спецыялісты. Аднак на дадзены момант падключыць пакет могуць толькі жыхары населеных пунктаў, якія трапляюць у зону вяшчання Шаркаўшчынскай РПТС — Полава, Балаі, Белькі, Гута, Чорнае.
— Ці трэба хвалявацца карыстальнікам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA?
— Не, мы яго даўно трансліруем у лічбавым фармаце. Яно па-ранейшаму вельмі папулярнае ў нашым раёне і мае ўжо больш за пяць з паловай тысяч прыхільнікаў. І нездарма. Інтэрактыўнае тэлебачанне адкрывае перад гледачамі многа новага — гэта электронная праграма перадач, магчымасць кіраваць кантэнтам і, несумненна, выдатная якасць карцінкі і стэрэагук. Дарэчы, для таго каб стаць абанентам тэлебачання ZALA, не трэба пракладваць дадатковы кабель, устанаўліваць антэны і тым больш прыёмнікі. Дастаткова быць абанентам тэлефоннай сеткі. Гэта ніяк не ўплывае на тэлефонную сувязь — тэлефон не будзе заняты, пакуль вы глядзіце свае любімыя перадачы. Паслуга даступная для жыхароў Пастаў, Варапаева, Лынтуп, Дунілавіч, Гуты, Юнек, Андрон, Хаціл, Парыжа, Камай, Навасёлак, Ярэва, Кураполля, Ляхаўшчыны, Вярэнек, Казлоўшчыны, Навінак, Цешалава, Палхун, Старога Двара, Палесся. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 2-02-00, 2-04-00, 2-05-00.
— Дзе жыхары Пастаўшчыны могуць атрымаць дадатковую кансультацыю па пытаннях лічбавага тэлебачання?
— Па тэлефоне 172. Гэта кругласутачная тэлефонная даведачна-інфармацыйная служба для кансультацый насельніцтва краіны па пераходзе на эфірнае лічбавае тэлевізійнае вяшчанне. Званок бясплатны. Калі ласка, не адкладвайце на потым, вырашайце пытанні загадзя. Паклапаціцеся сёння, каб новы год распачаўся для вас без непрыемных сюрпрызаў.
Гутарыла Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
В Киев на выходные из Беларуси без туров и путёвок
Подробнее Киев — популярное направление у белорусов. Чтобы посетить этот город, не нужны визы и долгие сборы. Как найти жилье и сколько взять наличных с собой? Чем добраться? Выбрать и купить билет можно на


