Без справы — ні хвіліны
Дубовік Віталіна Уладзіславаўна
Гэтым летам Дубовік Віталіна Уладзіславаўна адзначыла свой 95-гадовы юбілей. Сярод іншых заглянулі павіншаваць юбілярку з гэтай датай старшыня Курапольскага сельвыканкама Марына Паўлаўна Нагановіч і кіраўнік спраў Ала Мікалаеўна Якімовіч.
Жанчына сустрэла гасцей у панадворку. Як потым высветлілася, Віталіна Уладзіславаўна не прывыкла сядзець без справы ні хвілінкі, таму што ўсё жыццё працавала за дваіх. Вось і цяпер, нягледзячы на ўзрост, увесь час імкнецца быць карыснай унучцы, у чыёй сям’і жыве ўжо 20 гадоў. Гэтую бабуліну цягу да работы Людміла Паўлаўна Лакотка — галоўны эканаміст ААТ «Кураполле-агра» — хоць і не ўхваляе, але нічога з ёй зрабіць не можа.
— Напэўна, многім падасца дзіўным, але бабуля перажывае, калі няма работы, — гаворыць Людміла Паўлаўна. — Колькі яе ні прашу, яна ўсё роўна завіхаецца па гаспадарцы, займаецца праполкай агарода і вырошчваннем кветак. Паглядзіце, як яны буяюць у палісадніку! Раней бабуля яшчэ і вязала для ўсёй сям’і, але цяпер баляць рукі.
Нарадзілася Віталіна Уладзіславаўна ў вёсцы Дземяшы Пастаўскага раёна. І хоць была ў бацькоў адзіным дзіцем, сям’я ўсё роўна жыла бедна. Таму ў 14 гадоў дзяўчыне давялося пайсці працаваць да пана ў Кураполле — у той час тут жылі польскія асаднікі. Няньчыла траіх гаспадарскіх дзяцей, а таксама разам з парабкам і яшчэ адной жанчынай дапамагала па гаспадарцы: даглядалі скаціну, шчыравалі на 30-ці гектарах зямлі. За работу гаспадар плаціў збожжам. І так цэлыя пяць гадоў, пакуль не выйшла замуж і не вярнулася ў родную вёску. Там пабудавалі дом, вырасцілі шасцярых дзяцей.
Для Віталіны Дубовік жыццё на ўласных хлябах лягчэйшым не стала: у 40 гадоў аўдавела, а да гэтага муж доўгі час хварэў, таму і гаспадарка, і выхаванне дзяцей, і сямейны бюджэт трымаліся на ёй. Акрамя асноўнай работы ў калгасе, працавала яшчэ тэхнічкай — старалася для дзяцей. Трое з іх, на жаль, ужо пайшлі з жыцця. Яшчэ адна дачка жыве ў Данецку.
— Вельмі перажываем за яе сям’ю, увесь час глядзім навіны. Апошні час стала немагчыма датэлефанавацца, таму трымаем сувязь праз інтэрнэт, — працягвала Людміла Лакотка.
Віталіна Уладзіславаўна не вельмі любіць адзначаць дні нараджэння, а гэты яшчэ азмрочыўся трывогай за дачку, якая жыве ў неспакойнай вось ужо доўгі час Украіне. Так што зараз бабулі не да радасці. На пытанне, што б яна пажадала з вышыні пражытых гадоў маладому пакаленню, упэўнена адказвае:
— Мірнага неба, здароўя, поспехаў у вучобе і веры ў Бога. А ўвогуле, я ніколі не думала, што, нарадзіўшыся пры лучыне, дажыву да такога тэхнічнага прагрэсу: цяпер ужо нікога не здзівіш разнастайнай бытавой тэхнікай, не кажучы ўжо пра электрычнасць.
Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
В Киев на выходные из Беларуси без туров и путёвок
Подробнее Киев — популярное направление у белорусов. Чтобы посетить этот город, не нужны визы и долгие сборы. Как найти жилье и сколько взять наличных с собой? Чем добраться? Выбрать и купить билет можно на


