Дзіця вайны
Раіса Раманаўна Варончык
Раісе Раманаўне Варончык не-не ды і прысніцца: наваколле напаўняецца гулам самалётаў, якія ляцяць над горадам і скідваюць бомбы, тыя рвуцца і разбураюць дамы. Яна з сястрой і маці бяжыць у бамбасховішча. Або іншая карціна бачыцца: прыціснуўшыся да маці, яна ляжыць з ёй пад ложкам, па хаце ходзяць бандыты, адзін з іх скідвае на падлогу падушкі, коўдру, другі выварочвае ўсё са стала. Са страху хочацца крычаць, але маці мацней туліць да сябе, і яна разумее: трэба цярпець. Прачынаецца ў халодным поце — цішыня, за акном днее.
Усё гэта жанчыне давялося перажыць у дзяцінстве. Яна нарадзілася ў Мінску вясной 1941-га. Як толькі пачалася Вялікая Айчынная, бацьку — удзельніка грамадзянскай вайны — забралі на фронт. У верасні сям’я атрымала паведамленне пра тое, што ён прапаў без вестак. З акупіраванага немцамі Мінска маці з дзвюма дочкамі перабралася да сястры, якая жыла непадалёк Барысава. Там засталіся і пасля Перамогі. Кватаравалі ў адной заможнай жанчыны. Гэта да яе ноччу наведаліся бандыты ў пошуках золата. На шчасце, кватарантаў пад ложкам не прыкмецілі.
— У 1946-ым мама памерла ад раку, — змахвае слёзы Раіса Раманаўна. — Паехала ў Мінск на лячэнне і не вярнулася. Я запомніла яе жывой. Мяне з сястрой забрала да сябе цётка. Мы былі для яе бясплатнай рабочай сілай. Карысталася яна і пайком, што мы атрымлівалі з прычыны страты бацькі, нам з яго мала што перападала. Памятаю, як збіралі мёрзлую бульбу і з яе пяклі бліны. Прадукты, якія атрымлівала цётка ад гаспадаркі, прадаваліся на рынку. Я на поездзе вазіла ў Барысаў малако, тварог, смятану, яйкі. Праваднікі шкадавалі, часам правозілі бясплатна. Ноччу выязджаю — з раніцы на рынку, хуценька прадам — і вяртаюся назад, іду ў другую змену ў школу.
Настаўніца бачыла, што дзяўчынка недагледжаная, дамашнія заданні не выконвае, таму нярэдка пакідала пасля ўрокаў або забірала да сябе дадому. Шкадавалі малую і жанчыны, якія разам з ёй гандлявалі на рынку. Урэшце навучылі пайсці ў райкам партыі і папрасіцца ў дзіцячы дом. Так Рая трапіла ў Астрашыцкую школу-інтэрнат.
— Добра там было, — успамінала. — Дырэктар па-бацькоўску адносіўся да ўсіх выхаванцаў. Цікава праходзілі ўрокі. Даводзілася і працаваць, бо ў школе была падсобная гаспадарка. Кожнае лета выязджалі ў піянерскі лагер. Закончыўшы сем класаў, падалася ў Казахстан. Там паступіла ў будаўнічае вучылішча. На канікулах нас пасылалі ва Узбекістан на збор бавоўны. Весела было, а душа ўсё роўна рвалася ў Беларусь.
І яна прыехала ў Віцебск, уладкавалася ў будаўнічую арганізацыю, выйшла замуж, нарадзіла траіх дзетак. А ставіць іх на ногі давялося адной, бо сям’я распалася. Паспрабавала яшчэ раз знайсці жаночае шчасце, ды не атрымалася. Ад тых «пошукаў» засталася малодшая дачка Света, з сям’ёй якой і жыве цяпер.
— Некалі была Свеце памочніцай, — гаварыла Раіса Раманаўна. — Унучак гадавала. А зараз ногі баляць, таму не работніца. Абед згатую ды вышываннем займаюся. Як жа я ў маладосці хораша шыла і вышывала! Цяпер і зрок не той, і рукі не слухаюцца — вайна здароўе падкасіла. Гады ляцяць імкліва, але ўспаміны пра вайну, неверагодна цяжкі пасляваенны перыяд зрэдку вяртаюць у той горкі час, выклікаюць слёзы і адзінае жаданне: каб ваеннае ліхалецце ніколі не паўтарылася на нашай зямлі, каб нашы нашчадкі не зведалі таго жаху і бяды, што выпалі на долю майго пакалення. Радуюся, што ў Беларусі людзі жывуць пад мірным небам. І гэта —найбольшае шчасце.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ,
в. Сяргеевічы Дунілавіцкага сельсавета.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Взыскание долгов. Как вернуть свои деньги обратно
Подробнее Как правильно оформить передачу денег в долг. Можно ли дать в долг в иностранной валюте. Что делать, если долг не возвращают. Как вернуть долг через суд, если имеется расписка или договор


