У кожным сувеніры — часцінка сэрца
Т. М. Петух з сувенірамі для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю
Ці можаце вы, паважаныя чытачы, уявіць сабе наш міжнародны фестываль без “Горада майстроў”? Напэўна, не. Ён стаў такой жа неад’емнай часткай музычнага свята, як і “Пастаўскі баль”, феерверк, конкурс “Хто каго?”. А сам “Горад” без яго пастаянных “жыхароў” — работнікаў Пастаўскага Дома рамёстваў “Стары млын” — уяўляеце? Думаю, адказ зноў будзе адмоўны. Народныя ўмельцы, аб’яднаныя пад дахам названай установы, не толькі штогод прадстаўляюць на ім свае вырабы, але і адказваюць за сувенірную прадукцыю ў падарунак удзельнікам і гасцям “цымбалаў”.
— Рыхтавацца да наступнага фестывалю мы пачынаем практычна пасля завяршэння папярэдняга, — расказвала дырэктар Дома рамёстваў Т. М. Петух. — Шукаем новыя ідэі, распрацоўваем эскізы і робім папярэднія ўзоры сувеніраў, якія будуць уручацца членам аргкамітэта, калектывам, прадстаўнікам афіцыйных дэлегацый. Кожны раз стараемся, каб нашы работы былі асаблівымі, не падобнымі на ранейшыя, адлюстроўвалі традыцыйныя напрамкі народнай творчасці, якія бытавалі на Пастаўшчыне, утрымлівалі ў сабе мясцовыя матывы.
Такіх сувеніраў невялікі калектыў “Старога млына”, у штаце якога ўсяго 7 чалавек, падрыхтаваў каля 150. Па словах Таццяны Мікалаеўны, сёлета яны асабліва складаныя ў выкананні. Гэта плеценыя з саломы лялькі ў саматканых уборах, карціны-пано, у якіх спалучаюцца ткацтва, кераміка, саломапляценне і роспіс па тканіне, кошыкі, абцягнутыя тканінай і напоўненыя саламянымі кветкамі. Кожная работа мае канкрэтнага аўтара, які распрацоўваў яе эскіз. А вось увасабленнем ідэі ў жыццё займаліся адразу некалькі чалавек. Напрыклад, лялькі — вынік сумеснай працы дырэктара Дома рамёстваў, якая пляла аснову пад іх, і кіраўніка народнага клуба “Майстры” А. А. Касенка — яна афармляла адзенне. Ідэя кошыкаў з кветкамі належыць метадысту па народным касцюме К. М. Брэскай, якой дапамагалі метадыст па ткацтве А. В. Крывенькая і малодшы навуковы супрацоўнік установы Р. П. Кузьміч. Пано з маляванкай і керамікай рабілі метадыст па гэтых напрамках творчасці В. М. Гукава і тэхнік клуба “Майстры” В. А. Танана.
Шмат прадукцыі падрыхтавана і на продаж. Яе работнікі Дома рамёстваў выраблялі на працягу ўсяго года. Тканыя ручнікі, саламяныя картузы і капелюшы, разнастайныя падушачкі, сурвэткі, пано, дробныя керамічныя вырабы — гэта і многае іншае павязуць з сабой дамоў удзельнікі і госці фестывалю. А разам з імі — часцінку сэрца майстроў і нашай Пастаўшчыны.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Беларусь через фотообъектив немецкого солдата 1915–18 гг.
Подробнее Филокартия Первой мировой — огромное собрание свидетельств о войне, изменившей представление человечества о масштабах жертв, о ведении боя, о военной технике, предназначенной нести людям


