Свая “Планета” ў Паставах
А з’явілася яна ў гарадскім парку дзякуючы выпускніцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Паліне Піраговай.
З названай вышэй навучальнай установай у Па-стаўскага райвыканкама існуе дамоўленасць аб супрацоўніцтве, якая неўзабаве будзе замацавана афіцыйным дагаворам. У адпаведнасці з ёй, на працягу двух гадоў напярэдадні Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” студэнты акадэміі прыязджалі да нас на творчыя пленэры, арганізаваныя на базе таварыства з абмежаванай адказнасцю “ПостКамень”, а затым дарылі гораду свае работы. Адной з удзельніц тых пленэраў была Паліна, якая вырашыла выканаць тут і сваю дыпломную работу.
Працаваць над арыгінальнай каменнай скульптурай пад назвай “Планета” дзяўчыне дапамагаў аднакурснік Васіль Цімашоў (там, дзе была неабходна фізічная сіла). У прыватнасці, прабіваў дзірку ў вялізнай каменнай глыбе вагой больш за 1,5 тоны. З астатнім спраўлялася сама Паліна, якая ўмела абыходзіцца з балгаркай, перфаратарам і іншым спецыяльным інструментам. Пад яе рукамі ў цэнтры каменя паступова з’явіліся абрысы двух твараў, размешчаных адзін насупраць аднаго.
— Твары сімвалізуюць сабой мужчынскі і жаночы пачаткі. Яны ўтвараюць сферу, як нябесная планета, у якой ёсць уласны ўнутраны свет. У дадзеным выпадку гэта свет сям’і, узаемаадносін унутры яе, кахання. Сфера з’яўляецца таксама сімвалам Космасу і бясконцасці, — растлумачыла аўтар канцэпцыю сваёй работы.
На яе выраб спатрэбілася ў цэлым каля двух тыдняў. Увесь гэты час маладыя скульптары жылі непасрэдна на прадпрыемстве, у невялікіх апартаментах, прадастаўленых дырэктарам “ПостКамня” С. М. Попраўкам. Харчаваліся ў кафэ “Паазер’е”. За сродкі раёна для іх набылі неабходны інструмент. Працавалі з 10 гадзін раніцы і амаль да змяркання, пакуль хапала сіл.
Ад знаходжання ў райцэнтры ў Паліны засталіся самыя лепшыя ўражанні. Яна адзначыла прыгажосць і непаўторнасць нашага горада. Асабліва спадабаліся старыя цагляныя дамы на цэнтральнай плошчы. Вельмі рада таму, што сваю дыпломную работу выконвала менавіта на “ПостКамне”.
— На прадпрыемстве працуюць цудоўныя людзі, — гаварыла дзяўчына. — Калі ў мяне нешта не атрымлівалася, яны падыходзілі і дапамагалі. Я вельмі ўдзячна Сяргею Мікалаевічу Попраўку і намесніку старшыні Пастаўскага райвыканкама Юрыю Мікалаевічу Кісялёву за добрую арганізацыю пленэраў, забеспячэнне матэрыялам і інструментам для работы.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Беларусь через фотообъектив немецкого солдата 1915–18 гг.
Подробнее Филокартия Первой мировой — огромное собрание свидетельств о войне, изменившей представление человечества о масштабах жертв, о ведении боя, о военной технике, предназначенной нести людям


