Віртуозна і акрылена
Паставы часта называюць цымбальнай сталіцай. А свае вытокі гэта музыка бярэ ў невялікай вёсачцы Пожарцы. Менавіта тут жылі таленавітыя і слынныя на ўсю акругу цымбалісты і майстры па вырабе цымбалаў. У 60-ыя гады мінулага стагоддзя з ліку музыкантаў з Пожарцаў і Груздава быў створаны груздаўскі цымбальны аркестр. У ім ігралі цэлымі сем’ямі. Сярод такіх былі і Мацкевічы: бацька Іван Іосіфавіч, маці Марыя Ігнацьеўна, дачка Ванда і сын Іван. А калі падраслі ўнукі, Мацкевічы аб’ядналіся ў свой ансамбль. Ён быў вядомы далёка за межамі рэспублікі, выступаў на Крамлёўскай сцэне, міжнародным кангрэсе цымбалістаў у Магілёве і іншых саюзных і рэспубліканскіх урачыстасцях.
Пераемнікамі груздаўскага цымбальнага аркестра сталі: спачатку ансамбль “Груздаўскія дзяды”, а затым — заслужаны аматарскі калектыў “Паазер’е” (кіраўнік — Анатоль Анатольевіч Собаль). У складзе апошняга іграюць дачка вядомага пожарскага музыкі Івана Іосіфавіча Мацкевіча Ванда Іванаўна Мацкевіч і яго ўнучка Вікторыя Кірплюк.
— Колькі сябе памятаю, у нашай хаце заўсёды гучала музыка, — успамінала Ванда Іванаўна. — Тата на цымбалах іграў цудоўна: смела, лёгка, упэўнена, акрылена, натхнёна, віртуозна. Гэты талент яму перадаўся ад бацькі і дзеда. Навучыў і маму, а потым і нас з братам. Мама вельмі прыгожа танцавала і нас вучыла. А якія святы ладзіліся ў вёсцы, дзе жыло шмат таленавітых музыкантаў! Сэрца замірала ад гукаў скрыпкі ў руках Станіслава Мельца. Лявон Мелец віртуозна валодаў цымбаламі. А рабіў іх таленавіты майстар Іосіф Новік. У яго быў абсалютны слых па настройцы. Той, хто хоць аднойчы чуў гук груздаўскіх цымбалаў, не зблытае іх з ніякімі іншымі. Яны заварожваюць кожнага.
Таленавітыя, улюбёныя ў музыку і ўнучка і праўнучкі Івана Іосіфавіча Мацкевіча — Вікторыя Кірплюк, Аляксандра і Аліцыя Палкіны (цымбалы), Паліна Кірплюк (скрыпка). Яны сапраўдныя падзвіжніцы народнай музыкі, годныя прадаўжальніцы музычнай дынастыі. Саша — пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў цымбалістаў. Нямала дасягненняў і ў яе сясцёр. Юныя нашчадкі груздаўскіх музыкаў будуць выступаць і на сёлетнім Міжнародным фестывалі. На жаль, гледачы не змогуць пачуць «паазерцаў»: ансамбль на дзесяць дзён запрасілі ў Германію, дзе ён будзе прымаць удзел у тэатралізаваным свяце.
Тэкст і фота
Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Беларусь через фотообъектив немецкого солдата 1915–18 гг.
Подробнее Филокартия Первой мировой — огромное собрание свидетельств о войне, изменившей представление человечества о масштабах жертв, о ведении боя, о военной технике, предназначенной нести людям


