Суседкі
Марыя Пятроўна Крэміс і Алена Антонаўна Захарыч
Марыя Пятроўна Крэміс і Алена Антонаўна Захарыч — суседкі і далёкая радня. Доўгі час непадалёк жылі ў Рудым, куды Гэля прыйшла замуж. А потым ледзь не ўсёй вёскай перабраліся ў Ляхаўшчыну. І тут ужо пабудаваліся побач. У маладосці часу на размовы было няшмат — хапала хатніх спраў, рупіліся на саўгаснай рабоце. А цяпер толькі і жывуць успамінамі.
У Марыі Пятроўны хворыя ногі. Яна далей свайго дварышча не ідзе. А Алена Антонаўна на дзень да суседкі колькі разоў загляне. Вось і на гэты раз жанчынам прыемна было вярнуцца ў далёкія дзяцінства і маладосць, расказаць пра цяжкасці і радасці.
— Найбольш урэзалася ў памяць вайна, — гаварыла Алена Антонаўна. — Недалёка ад маіх родных Жуперак праходзіла лінія фронту. Аднаго разу салдаты спыніліся каля студні папіць вады. І тут пачаўся абстрэл. Некалькі запальных куль трапіла ў саламяную страху хаты, і яна запалала. За лічаныя хвіліны засталіся без жылля. Уцалела глінабітная лазня. У ёй і прытуліліся.
— А наш бацька на фронце загінуў, — уступае ў размову Марыя Пятроўна. — Мама засталася з дваімі дзецьмі. І з коньмі дзяўчаты ўпраўляліся, і з касой.
— У якой беднаце жылі! — працягвала А. А. Захарыч. — Замест шафы — скрыня ад снарадаў. А што ў яе складваць? З адзення — сукенка і спадніца. Адзін раз на танцы іду ў сукенцы, у другі — паверх яе нацягвала спадніцу. Памятаю, брат аднекуль прывёз белую штору. З яе пашылі сукенку. Амаль усе вясковыя дзяўчаты яе ў мяне пазычалі. Потым я яе перашыла ў блузку і на другі дзень свайго вяселля надзявала. Басаножкі, зробленыя з дрэва, самым модным абуткам былі. Цяпер ёсць усё: грошы, уборы, мэбля, прадукты ўсялякія, а здароўя няма. Калі даўней на стале катлеты былі? Толькі ў вялікія святы, і то не ў кожнай сям’і. А цяпер нават мяса прыелася. Самі не ведаем, чаго хочацца.
Марыя Пятроўна аўдавела менш чым год таму. Сумуе па мужу, у якога былі залатыя рукі сталяра. Адзіноту “разбаўляе” суседка, па некалькі разоў на дзень наведваюцца сын з нявесткай, якія таксама жывуць у Ляхаўшчыне. У выхадныя дні прыязджаюць сыны з Мядзела і Пастаў, радуюць унукі і праўнукі.
— 25 гадоў адпрацавала даяркай, — расказвала Пятроўна. — Спачатку 15 кароў даіла ўручную, потым 50 — апаратамі. А як цяжка было раздойваць першацёлак! Працы не шкадавала, усё рабіла сумленна. Можа, таму ў старасці і ногі адказваюць, і рукі непаслухмянымі сталі.
Пацвярджэннем таму, што М. П. Крэміс была надзвычай працавітай, стараннай, з’яўляюцца ўзнагароды — Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР і ордэн “Знак Пашаны”, якія жанчына беражліва захоўвае.
Алена Антонаўна аўдавела 15 гадоў назад, ёй было тады 60. Муж доўга і цяжка хварэў, чатыры гады ўвогуле праляжаў нерухома. А якім гаспадаром быў! Спачатку пабудавалі невялікі дом, калі падраслі дзеці — узвялі вялікі цагляны. Цяпер Алена Антонаўна ў ім адна. Адзін сын жыве ў Паставах, другі — у Гомелі. Прыязджаюць часта, дапамагаюць. Ды і сама яшчэ, як кажуць, трымае марку: ідэальны парадак у агародчыку і на градках, чысціня ў пакоях. А колькі навязала сурвэтак, рукавічак, шкарпэтак! Яна ў гэтай справе майстрыха, здольная ператварыць у ажурны цуд абрус, дыван, якімі аздоблена хата. Ва ўсім мае добры густ. А яшчэ без Алены Антонаўны не абыходзілася ні адно вясковае вяселле, бо яна — адмысловы повар.
Засталіся ў мінулым спрыт і бадзёрасць. Але ўсё роўна стараюцца падтрымліваць парадак каля дома, пад вокнамі цвіце мноства кветак, радуе ўсходамі агародніна. Праз гады і выпрабаванні не згубілі суседкі добрыя якасці душы. Спагаднасць, разважлівасць, мудрасць, узаемаразуменне вызначаюць жанчын. Яны адна для адной падтрымка і апора ў любой справе.
Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Беларусь через фотообъектив немецкого солдата 1915–18 гг.
Подробнее Филокартия Первой мировой — огромное собрание свидетельств о войне, изменившей представление человечества о масштабах жертв, о ведении боя, о военной технике, предназначенной нести людям


