Першы крок: упэўнены і цвёрды
Удзельнікі конкурсу
30 мая ў клубе Пастаўскага прафтэхкаледжа стартаваў другі раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых работнікаў “Шлях да поспеху-2014”.
Гэты маладзёжны праект распачаўся на Пастаўшчыне яшчэ ў 2011 годзе і, да гонару яго арганізатараў — аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, арганізацыйна-кадравай работы, райкама ГА “БРСМ” і раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, — аказаўся вельмі ўдалым. Ужо падчас завяршэння першага конкурсу было вырашана прадоўжыць яго правядзенне. Але прайшло амаль тры гады, перш чым новыя ўдзельнікі сабраліся разам для таго, каб даказаць усім: яны абавязкова даб’юцца немалых поспехаў у прафесіі, кар’еры і жыцці наогул. Сёлета такімі смельчакамі сталі 12 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце да 31 года, якія працуюць на прадпрыемствах, ва ўстановах і ў арганізацыях раёна самых розных сфер дзейнасці і форм уласнасці.
Як адзначыў, адкрываючы новую старонку маладзёжнага праекта, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, ужо сёння канкурсанты — паважаныя і даволі вядомыя людзі, якія праявілі сябе на рабочых месцах. А гэта асабліва каштоўна ў названым спаборніцтве, бо ёсць што паказаць, пра што расказаць, падзяліцца сваімі поглядамі, ідэямі і падыходамі. Для моладзі і прадстаўнікоў старэйшага пакалення конкурс з’яўляецца выдатнай магчымасцю стаць бліжэй адно да аднаго і, аб’яднаўшыся, дасягнуць большага. “У добры шлях, дарагія ўдзельнікі і ўсе, хто мае дачыненне да гэтага цудоўнага свята!” — даў наказ са сцэны Юрый Мікалаевіч.
Са словамі прывітання да прысутных у зале: канкурсантаў, іх балельшчыкаў і сяброў — на правах гаспадара звярнуўся і дырэктар прафтэхкаледжа М. М. Лысёнак. У сваім невялікім выступленні ён акцэнтаваў увагу на важнасці для кожнага чалавека зрабіць правільны прафесійны выбар, бо ад гэтага залежаць далейшы поспех і задавальненне ад работы і жыцця ў цэлым. Мікалай Мікалаевіч пажадаў маладым спецыялістам у поўнай меры раскрыць свае здольнасці і таленты, а яшчэ — не забываць пра тое, што менавіта моладзь павінна зрабіць нашу Пастаўшчыну прыгажэйшай і багацейшай.
А затым настаў час непасрэднага знёмства з удзельнікамі конкурсу. Іх запрасілі на сцэну для жараб’ёўкі і ўручэння метадычных папак з рэкамендацыямі і матэрыяламі для падрыхтоўкі да наступнага конкурснага этапа. Пасля чаго, у адпаведнасці з выцягнутымі парадкавымі нумарамі, юнакі і дзяўчаты прадставілі свае самапрэзентацыі “Мае дасягненні”. У прозе і вершах, з дапамогай фотаслайдаў і невялікіх відэафільмаў яны расказалі пра сябе, свой шлях у прафесію, цяперашняе месца работы і тое, чаго ўдалося дасягнуць на сённяшні дзень, пра свае інтарэсы, захапленні, жыццёвыя пазіцыі, а таксама што значыць для іх гэты конкурс.
Выступленні маладых людзей ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Кісялёва, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінскай, загадчыцы юрыдычнага сектара Н. М. Седзюкевіч, галоўнага рэдактара рэдакцыі праграмы радыёвяшчання “Пастаўскае мясцовае радыё” і праграмы тэлебачання “Паставы-ТБ” Л. Ч. Зелянкевіч і старшыні раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” В. М. Ромель.
Члены журы
Пры выстаўленні адзнак яны ўлічвалі як інфарматыўнасць, арыгінальнасць формы і зместу прэзентацыі, яе культуру, так і камунікатыўныя якасці ўдзельнікаў (выкарыстанне імі вербальных і невербальных прыёмаў зносін з аўдыторыяй, яе актывізацыю), выкладанне сваіх грамадзянскіх, прафесійных і асабістых пазіцый. У выніку найбольшую колькасць балаў набралі адказны выпускальнік, дыктар “Паставы-ТБ” Іна Трандафілідзі (74), вядучы юрысконсульт завода “Беліт” Ірына Банькоўская (71), бухгалтар Пастаўскага ТЦСАН Вольга Тараскевіч і майстар вытворчага навучання прафтэхкаледжа Вераніка Харужая (па 69 балаў).
Наперадзе ў канкурсантаў яшчэ тры этапы — прафесійнае тэсціраванне, прэзентацыя аўтарскіх праграм развіцця выбраных імі прадпрыемстваў і выступленне на тэму “Калі б я быў старшынёй райвыканкама…” Таму гаварыць пра яўнае лідарства пакуль рана. Шанц стаць пераможцам “Шляху да поспеху” ёсць у кожнага. Для каго гэты шлях акажацца самым роўным — пакажа час.
Знаёмцеся, удзельнікі конкурсу:
вядучы юрысконсульт УП “Завод Беліт” Ірына Банькоўская;
загадчык аддзялення гемадыялізу УАЗ “Пастаўская ЦРБ” Генадзій Васюковіч;
спецыяліст па арганізацыі закупак ААТ “Пастаўскі малочны завод” Таццяна Ваштаёнак;
намеснік дырэктара па механізацыі ААТ “Камайскі-агра” Ігар Гіль;
інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі ДЛГУ “Пастаўскі лясгас” Алена Мірошка;
урач, загадчыца аддзялення медыцынскай рэабілітацыі №1 УАЗ “АДРАЦ “Ветразь” Надзея Палхоўская (па аб’ектыўных прычынах на першым этапе яна адсутнічала);
інжынер-лесапатолаг ДЛГУ “Пастаўскі лясгас” Алена Півень;
юрысконсульт УП ЖКГ Дзмітрый Рысеў;
эканаміст філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль” райспажыўтаварыства Алёна Табола;
бухгалтар ДУ “Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Вольга Тараскевіч;
адказны выпускальнік, дыктар ДУ “Паставы-ТБ” Іна Трандафілідзі;
майстар вытворчага навучання УА “Пастаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці” Вераніка Харужая.
Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Свадьба онлайн: весело, задорно, недорого и безопасно!
Подробнее Беларусь теперь может похвастаться проведением первой свадьбы в формате онлайн. Молодожены Федор Бубен и Вероника Случко стали новаторами в проведении нового формата свадьбы.


