Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзесяць гадоў дружбы і супрацоўніцтва

Дзесяць гадоў дружбы і супрацоўніцтва

Панядзелак звычайна называюць цяж­кім. Але той дзень, 19 мая, для аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН выдаўся, наадварот, цікавым і святочным. Справа ў тым, што клуб прыёмных сем’яў “На­дзея”, які месціцца на базе аддзялення, адзначаў 10-гадовы юбілей.

Мамы і дзеці сабраліся тут загадзя, рэпеціравалі нумары мастацкай сама­дзейнасці. А к 14 гадзінам завіталі госці: дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзіяна Іванаўна Пякарская, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Ніна Серафімаўна Каспяровіч, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталля Віктараўна Селіванава і псіхолаг гэтай установы Жанна Вікенцьеўна Несцяровіч, пастыр Павел Аляксандравіч Ціхан.

Што можа быць даражэй за сям’ю? Яна даецца чалавеку ад нараджэння. Сям’я абараняе ад усяго дрэннага, дапамагае спраўляцца з жыццёвымі нягодамі. І гэта сапраўды так, бо толькі блізкі чалавек можа шчыра паспагадаць, падставіць плячо і ўзяць на сябе чужы боль. Сям’я надае ўпэўненасці.

Пра ўсё гэта гаварыла, адкрываючы мерапрыемства, загадчыца аддзялення Вольга Алегаўна Гінько. “А калі раптам сям’і няма, а дзіця яшчэ зусім малое, што тады?” — задала яна пытанне. І тут жа адказала: — “Добрыя людзі, якіх у нашым горадзе шмат, прыйдуць на дапамогу”. Некаторыя з іх маюць статус прыёмных сем’яў. Яны аб’ядналіся ў клуб “Надзея”.

А ініцыятарам і галоўным натхняльнікам праекта была пастаўчанка Таццяна Міхайлаўна Жукава, якая і цяпер кіруе клубам. За работу, праводзімую прыёмнымі сем’ямі, Таццяне Міхайлаўне і Таццяне Пятроўне Кустра дырэктар ТЦСАН Дзіяна Іванаўна Пякарская ўручыла Падзякі. Таксама яна адзначыла актыўных дзяцей — Яну Татарчук, Аляксандру Валасевіч, Лізу Яхімовіч, Вадзіма Казароўца, Рыту Петухову, Марыю Сцяпанаву, Руслана Ляшчонка.

— Збіраючыся на пасяджэнні і абмяркоўваючы свае планы, мы нярэдка задумваемся: а ці патрэбен такі клуб? — гаварыла Таццяна Міхайлаўна Жукава. — І самі ж сцвярджаем: патрэбен. І гэта пры тым, што розныя бываюць і дзеці, і дарослыя. Некаторыя клуб пакідаюць праз паўгода, год. Застаюцца самыя стойкія. Мы не шкадуем уласнага часу, прыходзім сюды, вырашаем надзённыя пытанні, праводзім рэпетыцыі. У нас шчырыя адносіны, дзеці сябруюць паміж сабой. Удзячны дырэктару ТЦСАН Дзіяне Іванаўне Пякарскай. Дзякуй нашаму галоўнаму спонсару Паўлу Аляксандравічу Ціхану і ўсім, хто прыйшоў сёння на свята.

Тое, што такі клуб патрэбен, пацвердзіла і галоўны спецыяліст раённага аддзела адукацыі Ніна Серафімаўна Каспяровіч.

— Кожны чалавек у чымсьці шукае сэнс жыцця, — гаварыла яна. — Магчыма, многія не разумеюць, чаму вы пайшлі менаві­та такой дарогай. Але ж асудзіць, сказаць штосьці крыўднае проста: тут вялікіх намаганняў не спатрэбіцца. Куды складаней выбудаваць сваю лінію жыцця, якая адпавядала б унутранаму зместу, калі чалавек вызначыўся і ведае, чаго хоча і што можа даць людзям і дзецям у прыватнасці, тым дзецям, якіх лёс абдзяліў бацькоўскай ласкай і пяшчотай. Вось у вас, прыёмных сем’яў, гэта і атрымліваецца: вы даяце хлопчыкам і дзяўчынкам тое, чаго яны недаатрымалі дома, выводзіце на правільную жыццёвую дарогу. Заўсёды, калі прыходзім на мерапрыемствы клуба “Надзея”, бачым, што дзеці прыгожа апранутыя і абутыя, дагледжаныя, шчаслівыя і жыццярадасныя.

Н. С. Каспяровіч уручыла Таццяне Міхайлаўне Жукавай Ганаровую грамату раённага аддзела адукацыі, клубу — сувенір.

Віншаванні, самыя шчырыя пажаданні і падарункі “Надзея” прымала і ад дырэктара і псіхолага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталлі Віктараўны Селіванавай і Жанны Вікенцьеўны Несцяровіч.

Нарэшце наступіў момант, калі ўдзельнікі клуба паказалі, чаго дасягнулі і на што здольныя. Дзеці чыталі вершы, ігралі на цымбалах і баяне, спявалі. Галоўная прыёмная мама імі кіравала, астатнія былі гледачамі. А ўсе разам радаваліся таму, што дзесяць гадоў дружбы і супрацоўніцтва далі добры вынік, і дзякавалі галоўнаму спонсару мерапрыемства — індывідуальнаму прадпрымальніку  Алене Зубко.

Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой