Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

А спадзявалася на шчасце

А спадзявалася на шчасце

Калі б я спаткала Алёну ў незнаёмым месцы, наўрад ці пазнала б. Але гэта была яе вёска, яе дом, і гэта была яна — Алёна, ко­лішняя пявуння, весялуха, акуратыстка. Замуж выйшла за прыгожага і прыстойнага хлопца. Жылі ў згодзе і нябедна. Адно прыгнятала, што Бог не даў дзяцей. А яна іх вельмі любіла. Хацела ўзяць з дома малюткі, ды муж запратэставаў: чужая кроў! Характарам Віктар быў суровы, да таго ж скупаваты — лішняга рубля нідзе не патраціць. Алёна таксама не была транжырай. Рупна вяла гаспадарку. Заўсёды трымала парадак у доме і на агародзе, любіла кветкі і давала ім прастору ў агародчыку. А яшчэ яна добра шыла і не мела адбою ад кліентак. Натуральна, і зарабляла няблага.

Ды, як на бяду, усе іх зберажэнні “згарэлі” падчас дэвальвацыі. Можа, гэта і падкасіла гаспадара. Не вытрымала сэрца — раптоўна памёр, не дацягнуўшы і да 65-ці.

Засталася Алёна адна і затужыла невыказна.

— І што ты так гаруеш? — ушчувалі прыяцелькі. — Трымаў цябе ў чорным целе. Рублём самастойна не магла распарадзіцца. І дзіця не дазволіў узяць. Няхай пройдзе крыху часу, мы цябе яшчэ замуж выдадзім. Не горшы за Віктара пасватаецца.

І пасватаўся. Менш чым праз год пасля таго, як пахавала мужа. Некалі яны працавалі ў адной арганізацыі. Падчас невялікіх сабантуйчыкаў (ну хто не адзначаў вялікія святы ў сяброўскай грамадзе?) нават падбіваў да яе кліны. І хоць Алёна прытрымлівалася строгіх правіл, самалюбства цешыла, што да яе, сталай кабеты, заляцаецца на 15 гадоў мала­дзейшы мужчына. А ён быў даволі прывабны, вясёлы, кампанейскі. І вось гэты былы калега — на парозе яе дома. Праўда, нейкі злінялы і неахайны, чаго раней за ім не прыкмячалася.

— Не глядзі так асуджальна, — гаварыў. — У мяне вельмі цяжкі перыяд у жыцці — развёўся. Жонка загуляла і знайшла сабе другога. Не магу з ёй у адным доме. А цябе памятаў заўсёды. Выходзь за мяне замуж, мы ж абое свабодныя.

Потым ён прыязджаў яшчэ і яшчэ. Шкадаваў яе і сябе, скар­дзіўся на былую жонку, абяцаў шчасце. І Алёна пасля немалых ваганняў прыняла прымака і на першым часе ажно расцвіла пры маладым мужы, хоць ёй і пераваліла ўжо за 65.

— Ну і што з таго, што выпівае? — заспакойвала сама сябе. — Гэта ж ён з гора, перажывае з-за жонкі-блудніцы ды дзяцей, што пайшлі за ёй, а ад яго, бацькі, адвярнуліся. Зашаную Віктара, адагрэю яго сэрца, і ўсё ў нас бу­дзе добра.

Яна і сапраўды даражыла сваім маладым сужыцелем. А ён з дня ў дзень адаграваў сваё сэрца… віном. Пакрысе і Алёна ўцягнулася. Праклалі дарогу да дома сабутэльнікі.

Пра ўсё гэта я даведалася ад вяскоўцаў пазней. А ў той прыезд глядзела на Алёну і не верыла сваім вачам: схуднелая, змарнаваная, з патухлымі вачыма і зарослы шчаціннем, смярдзючы ад вінных пароў і тытуню сужыцель, поўнае запусценне навокал. У садзе буяе трава. Агарод нясаджаны. Ад былых кветнікаў няма і следу. З жыўнасці ў хляве — тры курыцы.

— Ну вось і дажылася, — цяжка ўздыхала гаспадыня. — Ужо другі год, як пасля інсульту. Нічога цяжкага рабіць не магу. А ён не хоча, толькі ў віно ўлягае. Добра, што хоць пенсію ўжо атрымлівае, а то жылі на адну маю. Навошта мне было гэтае гора? А думала ж — на радасць. У такім веку на смех людзям назамуж­нічалася. Ды нічога назад не вернеш. Напэўна, Віктар хутка мяне да сябе ТУДЫ забярэ. А гэты няхай жыве. І дом яму завяшчала. Каму ж яшчэ? Толькі б не спаліў, а то без вугла застанецца. Прападзе тады.

Яна ўсё роўна яго шкадавала.

Фаіна КАСАТКІНА.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой