Няхай запомніцца сцяжынка, што ў школу кожны дзень вяла (+фота)
Больш за 170 вучняў Дунілавіцкай ясляў-сада-сярэдняй школы прысутнічала на ўрачыстай лінейцы з нагоды заканчэння навучальнага года, развітання з выпускнікамі. Іх, а таксама педагогаў і бацькоў віталі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, старшыня Дунілавіцкага сельвыканкама А. А. Мацюшонак, класны кіраўнік 11 класа С. В. Бамбізаў, маці выпускніка К. У. Кухальская, дырэктар школы, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь В. А. Бульбяноў.
Сярэднюю школу сёлета заканчваюць 22 адзінаццацікласнікі. Экзаменацыйная пара для іх пачалася яшчэ ў маі. 18 выпускнікоў, якія займаліся па праграме падрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорый “В” і “С”, ужо здалі экзамен, а восем юнакоў адначасова атрымалі і пасведчанні трактарыста. Гэта надае ўпэўненасці ў тым, што яны паспяхова вытрымаюць экзамены і па агульнаадукацыйных прадметах.
Навучальная ўстанова ў Дунілавічах вызначаецца не толькі падрыхтоўкай вадзіцеляў і трактарыстаў. Яна адметная і адносінамі вучняў да вучобы. Сёлета прэтэндэнтам на залаты медаль з’яўляецца адзінаццацікласнік Антон Шубко. Пераможцай раённага этапа і ўладальніцай дыплома трэцяй ступені абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі стала выпускніца Віялета Кароль. Дыпломам першай ступені як пераможца раённага этапа алімпіяды школьнікаў па рускай мове і літаратуры ўзнагароджаны выпускнік Максім Мурзіч.
У іх дастойная змена. Годна праявілі сябе на раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні дзевяцікласнік Арцём Яўсеенка і па грамадазнаўстве —дзесяцікласніца Дар’я Андрэйчык. Дыпломамі і граматамі адзначаны дасягненні ў вучобе і творчасці вучняў Наталлі Шарынскай, Дар’і Гваздовай, Дар’і Кішко, Дзіяны Ходан, Надзеі Якімовіч, Паліны Бамбізавай, Лізаветы Танана, Аляксандры Бабюк, Анастасіі Кухальскай, Сняжаны Пашкевіч, Дар’і Галінскай. Прыемнай і ўзрушанай атрымалася цырымонія ўзнагароджвання, а таксама перадача эстафеты першакласнікам. Выпускнікі пажадалі ім і ўсім вучням школы плённай вучобы, цікавых мерапрыемстваў, актыўнага грамадскага і спартыўнага жыцця. Самыя юныя выхаванцы школы сталі ў гэты дзень удзельнікамі рэспубліканскай спартыўнай акцыі “Подари ребёнку футбольный мяч”. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Беларуская федэрацыя футбола, Міністэрства адукацыі і Белаграпрамбанк. Дунілавіцкім хлопчыкам і дзяўчынкам 13 мячоў уручыла начальнік аддзела рознічных паслуг аддзялення “Белаграпрамбанка” ў г. Паставы Таццяна Навумчык.
На развітанне прагучаў апошні званок. Гэту хвалюючую і ганаровую місію выканалі першакласніца Марыя Гваздова і выпускнік Антон Шубко. Для адных ён абвясціў аб развітанні з дзяцінствам і школай, для іншых — аб пачатку летніх канікулаў. А яны, як падкрэсліў дырэктар школы В. А. Бульбяноў, будуць напоўнены цікавымі падзеямі. З 2 чэрвеня пачаў працаваць аздараўленчы лагер, які наведваюць 30 дзяцей. Дзесяцікласнікі ўдзельнічаюць у 5-дзённых ваенна-палявых зборах. Неўзабаве прыступіць да работы рамонтная брыгада. Хапае клопатаў і ў тых, хто займаецца вырошчваннем агародніны. Школа поўная рашучасці пацвердзіць, што яна невыпадкова перамагла ў абласным конкурсе на лепшую арганізацыю харчавання дзяцей.
Увогуле, як адзначыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў, Дунілавіцкая школа не толькі захоўвае, але і прымнажае свае традыцыі. Сёлета споўніцца дзесяць гадоў з дня яе наваселля ў новым будынку. Дзякуючы агульным намаганням і клопатам ён выглядае прывабным, прасторным, утульным. Заўсёды добраўпарадкавана вялікая прылеглая тэрыторыя. Школа вабіць дзяцей і з’яўляецца для іх другім домам.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Свадьба онлайн: весело, задорно, недорого и безопасно!
Подробнее Беларусь теперь может похвастаться проведением первой свадьбы в формате онлайн. Молодожены Федор Бубен и Вероника Случко стали новаторами в проведении нового формата свадьбы.


