Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сіроты пры жывых бацьках

Сіроты пры жывых бацьках

Праблема сацыяльнага сіроцтва з’яўляецца адной з самых актуальных у сучасным грамадстве. Само паняцце “сацыяльны сірата” трывала ўвайшло ў нашу свядомасць у апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Яно абазначае дзіця, якое мае біялагічных бацькоў, але яны па нейкіх прычынах не займаюцца яго выхаваннем і не клапоцяцца пра яго. Нягледзячы на ўсе меры, якія прымаюцца дзяржавай па барацьбе з гэтым злом (адна з іх — падпі­санне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”), колькасць сацыяльных сірот у краіне па-ранейшаму застаецца высокай. На сённяшні дзень іх налічваецца больш за 25 тысяч. Нямала хлопчыкаў і дзяўчынак выхоўваецца ў ­сем’ях, дзе адзін з бацькоў пазбаўлены правоў на сваіх дзяцей.

За мінулы год судом Пастаўскага раёна разгледжана 5 грамадзянскіх спраў аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў у дачыненні да 10 непаўналетніх. Па ўсіх іх вынесены адпаведныя рашэнні. Сёлета ў суд паступіла ўжо 7 такіх спраў, 4 з якіх разгледжаны з задавальненнем іскаў заяўні­каў. 5 непаўналетніх перададзены на выхаванне дзяржавы або аднаго з бацькоў. У апошнім выпадку клопат пра дзіця, як правіла, бяруць на сябе маці.

Так паступіла і пастаўчанка Святлана В., якая вырашыла пазбавіць бацькоўскіх правоў свайго былога мужа. У шлюбе з ім жанчына нарадзіла дачку і сына. Але іх выхаваннем і ўтрыманнем мужчына не займаўся, пастаянна знаходзіўся ў пошуку новай спадарожніцы жыцця. Паехаўшы на заработкі ў Расію, стварыў там новую сям’ю і зусім перастаў цікавіцца дзецьмі, падтрымліваць з імі хоць нейкія адносіны, а таксама плаціць былой жонцы аліменты на іх утрыманне. Па сутнасці, дзеці сталі для яго абсалютна чужымі. Дайшло да таго, што ў апошні свой прыезд у Паставы бацька не пазнаў родную дачку, прыняўшы яе за дачку брата. З намерам Святланы пазбавіць яго ўсялякіх правоў на дзяцей мужчына цалкам зга­дзіўся, заявіўшы, што гэта толькі яе дзеці і яна можа рабіць з імі ўсё, што захоча.

На шчасце, такімі чэрствымі і абыякавымі да сваіх крывіначак бываюць далёка не ўсе таты. Многія з іх дэманструюць узорнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў, сваёй любоўю і клопатам замяняюць дзецям матчыну любоў і ласку. Прыкладам таму з’яўляецца жыхар райцэнтра Андрэй С. На працягу некалькіх гадоў ён пражываў у грамадзянскім шлюбе з жанчынай, якая нарадзіла яму сына. Але паступова сужыцелька пачала злоўжываць спіртным, нідзе не працавала, а неўзабаве сышлася з іншым мужчынам. Маленькі сын застаўся жыць з маці, толькі яна абсалютна не займалася ім, бавячы час у кампаніі сабутэльнікаў. З цягам часу паўстала пытанне аб пазбаўленні жанчыны бацькоўскіх правоў і далейшым лёсе хлопчыка, якога чакала школа-інтэрнат.

Даведаўшыся пра гэта, Андрэй вырашыў забраць сына да сябе. Аказаўшыся разам з татам, сацыяльна запушчанае дзіця, якое двойчы пакідалі ў першым класе, пачало лепш вучыцца, займацца спортам, наведваць гурток малявання. Як адзначаюць педагогі, бацька часта бывае ў школе, цікавіцца поспехамі малога, прыслухоўваецца да іх меркавання. Хлопчык добра апрануты, чысты і акуратны, дома, дзе таксама парадак, у яго ёсць усё неабходнае для жыцця і вучобы. А вось маці практычна забыла пра сына: не прыходзіць і не тэлефануе, ухіляецца ад выплаты аліментаў на яго ўтрыманне.

Як у першым, так і ў другім выпадку забытыя бацькамі дзеці наўрад ці захочуць у будучым, стаўшы дарослымі, мець адно­сіны з гора-мамамі і татамі. І нават калі гэта здарыцца, па-сапраўднаму блізкімі людзьмі яны ўжо ніколі не стануць. Са свайго боку бацькі, пазбаўленыя па закону правоў на дзяцей, не змогуць прэтэндаваць на дапамогу ад іх у старасці, цяжка захварэўшы або атрымаўшы інваліднасць. Над гэтым варта задумацца тым грамадзянам, якія сёння стаяць за адзін крок ад прыняцця ракавога для іх рашэння.

А. КАРЫТКА,

старшыня суда Пастаўскага раёна.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой