Арганіст, дырыжор, педагог

Раённая газета ў свой час ужо звярталася да асобы сусветна вядомага польскага арганіста, дырыжора і кампазітара, музычнага крытыка і педагога, ураджэнца вёскі Камаі Пастаўскага раёна Браніслава Руткоўскага. Сёння таксама ёсць нагода.
Мне ўзгадаліся зусім нядаўнія 90-ыя гады, калі вяскоўцы маглі і расказаць пра славутасць, і самі артыкул напісаць. Адна з такіх — Ірэна Казіміраўна Грыбоўская. Цікава распавядала яна пра сям’ю Руткоўскіх. Перапісвалася з многімі землякамі, якія жылі за мяжой. І калі атрымлівала ад іх лісты, званіла ў рэдакцыю, дзялілася новымі звесткамі. Пагутарыць на гэты раз з Ірэнай Казіміраўнай не ўдалося. Як паведамілі яе родныя, жанчына не надта добра сябе адчувае, ужо блытаецца ў падзеях і датах. Яно і не дзіўна: Ірэне Казіміраўне хутка споўніцца 90.
У Камайскім сельвыканкаме, куды я звярнулася, патлумачылі, дзе канцэнтруецца асноўная інфармацыя. Па-першае, у самім сельвыканкаме, пра што расказала кіраўнік спраў Галіна Іванаўна Куліч, а па-другое, у школе і бібліятэцы. У прыватнасці, у школе ў свой час вялікая работа па збіранні матэрыялаў была праведзена краязнаўчым гуртком “Крыніца” і педагогам Вольгай Уладзіміраўнай Яцына. Цяпер тут ствараецца этнаграфічны куток, і ўсім гэтым кіруе настаўніца гісторыі Камайскай СШ Людміла Чаславаўна Курачкіна. А ў мясцовай бібліятэцы вядзецца летапіс вёскі Камаі, і ён ва ўстанове знаходзіцца на бачным месцы. Значная работа па захаванні памяці пра знакамітага земляка праводзіцца і ксяндзом-пробашчам камайскага касцёла Яцэкам Хутманам, краязнаўцамі і проста неабыякавымі людзьмі. Усім, хто мне прадставіў інфармацыю, вялікі дзякуй.
Браніслаў Руткоўскі на радзіўся 27 лютага 1898 года ў Камаях. У дзяцінстве, якое прайшло ў гэтай вёсцы, шмат часу праводзіў на прыродзе. Ва ўспамінах потым сам напіша: “Адчуваю вялікую цягу да вёскі, да прыроды. Калі знаходжуся на вёсцы, то не магу зразумець, чаму я асуджаны жыць у горадзе. Цягне мяне прырода, цішыня, у якой многае чутно. Судакрананне з прыродай мае ў сабе штосьці ад пантэізму, існасць жыцця найбольш адчуваецца на вёсцы”.
Умеў выконваць усе сялянскія работы. У нядзелю і святочныя дні абавязкова ішоў у касцёл, дзе ўпершыню і пачуў арганную музыку. Музыка захапіла надзвычай. І калі быў створаны касцельны хор, падлетак ахвотна спяваў у ім. Ён меў абсалютны слых, выдатную музыкальную памяць і добры голас. Гадзінамі назіраў за ігрой арганіста, і вельмі хацелася самому націснуць на клавішы. Бацька гэта бачыў, таму і папрасіў арганіста навучыць сына іграць. Хлопчык хутка авалодаў гэтай навукай. А праз які час Браніслава накіравалі ў Кабыльнік да славутага арганіста развіваць здольнасці.
Наступным этапам у навучанні была Дзісненская прагімназія, якую Б. Руткоўскі паспяхова закончыў у 1914 годзе. Бачачы, што гэта сапраўдны талент, дзісненскі ксёндз узяў шэфства над хлопцам, павёз яго ў Пецярбург, уладкаваў там у польскую гімназію. Праз год Руткоўскі вырашае прадоўжыць вучобу і ў музычным кірунку — паступае ў кансерваторыю Царскага Рускага музычнага таварыства па класе арганнай музыкі. Вясной 1917 года закончыў вучобу ў гімназіі, а ў кансерваторыі працягваў займацца да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Па пэўных прычынах вярнуўся на радзіму, у Камаі, і працаваў з бацькамі па гаспадарцы. Але яго цягнула навука. І калі ў Вільні аднавіў дзейнасць універсітэт імя Стэфана Баторыя, Руткоўскі паступае на факультэт паланістыкі. Адначасова зарабляе працай настаўніка спеваў, наведвае драматычны і літаратурны гурткі, супрацоўнічае з акадэмічным тэатрам.
У пачатку 1921-га Б. І. Руткоўскі перавёўся ў Варшаўскую дзяржаўную музычную кансерваторыю, вучыўся і ў Варшаўскім універсітэце. У 1924 годзе з адзнакай скончыў кансерваторыю і стаў стыпендыятам на права працягваць вучобу ў Францыі. У гэтым жа годзе ў Варшаве ўзяў шлюб з піяністкай Зофіяй Васькоўскай.
Летам 1926 года пачаў працоўную дзейнасць у Варшаўскай кансерваторыі, у 1927-ым быў назначаны на пасаду рэктара. Яго ўспаміналі як патрабавальнага, вельмі сумленнага чалавека. Акрамя выкладчыцкай дзейнасці, шмат часу аддаваў арганнай музыцы ў касцёле. Супрацоўнічаў з радыё, прапагандаваў музычнае мастацтва. Ён валодаў выдатнымі артыстычнымі, аратарскімі здольнасцямі. Яго аповеды былі вельмі цікавымі, з гумарам, узятыя з уласных назіранняў падчас шматлікіх падарожжаў.
Б. І. Руткоўскага хвалявала пытанне ўздыму музычнай культуры народа, і выйсце ён бачыў у адпаведнай падрыхтоўцы настаўнікаў. Музычную культуру разумеў не толькі як інструмент дыдактыкі: хацеў прывіць сваім слухачам шчырае замілаванне музыкай, зрабіць іх сваімі паплечнікамі і памочнікамі. З 1927-га па 1939-ы Руткоўскі чытае лекцыі ў настаўніцкім інстытуце.
Браніслаў Іосіфавіч Руткоўскі 12 гадоў са сваёй сям’ёй пражыў у Крэменьцы. Там сустрэў вайну. У хуткім часе пераехалі ў Люблін, але там у сям’ю ўварвалася страшэнная трагедыя: у 1939 годзе падчас налёту фашысцкай авіяцыі загінула адзіная дачушка Эва. Для бацькоў гэта стала шокам, і яны адправіліся ў Варшаву. У 1940 годзе гестапаўцы арыштоўваюць Руткоўскага. Пасля таго як выпусцілі, ён вёў падпольную дзейнасць супраць акупантаў. Выкладаў спевы і польскую мову, адкрыў клас арганнай музыкі, праводзіў заняткі на тайных настаўніцкіх курсах. Выязджаў у Італію, дзе выдаў зборнік песень.
У верасні 1946-га прыехаў у Кракаў, дзе ўзначаліў дзяржаўную вышэйшую музычную школу, якой кіраваў аж да смерці. У 1958-ым атрымаў тытул прафесара. Браніслаў Руткоўскі перыядычна праводзіў канцэрты арганнай музыкі, якія перараслі ў фестывалі, з 1959 года рэгулярна праводзіліся ў Польшчы і выклікалі сусветны рэзананс, а з 1963-га па яго ж ініцыятыве набылі статус міжнародных. Пасляваенны рэпертуар канцэртаў Руткоўскага ахопліваў разнастайныя стылі і эпохі, яны ставіліся ў Польшчы, краінах Еўропы, у тым ліку ў СССР, у 1963-ім наш зямляк прыязджаў у Мінск.
1 чэрвеня 1964 года ў Браніслава Іосіфавіча здарыўся інфаркт, і ён памёр. Пахаваны ў Кракаве.
1 чэрвеня ў Камаях пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. У мясцовым парку будзе ўстаноўлена памятная шыльда ў гонар славутага земляка. Пачатак — у 9.30 у касцёле.
Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Свадьба онлайн: весело, задорно, недорого и безопасно!
Подробнее Беларусь теперь может похвастаться проведением первой свадьбы в формате онлайн. Молодожены Федор Бубен и Вероника Случко стали новаторами в проведении нового формата свадьбы.


