Прайшлася жорсткаю навалай
Заўсёды з цікавасцю слухала маміны ўспаміны пра розныя жыццёвыя здарэнні, бацькоўскі дом, вялікую і дружную сям’ю, якая жыла ў вёсцы Цялашы Старобінскага сельсавета Багушэўскага раёна. Ужо няма з намі матулі, але яе ўспаміны жывуць у маім сэрцы.
Да вайны Цялашы былі вялікай вёскай з моцнай калгаснай гаспадаркай. Мой дзед па маці Андрэй Сушчанка быў дбайным гаспадаром, добрым цесляром, вядомым на ўсю акругу пчаляром. У 30-ыя гады яго нават адправілі на з’езд калгаснікаў у Маскву. Дзяцей было шасцёра — тры сыны і тры дачкі. Мама Надзея Андрэеўна Сушчанка — самая малодшая. Дзеці добра вучыліся, а бацькі стараліся дапамагчы ім атрымаць адукацыю. Старэйшы, Сямён, скончыў Чарнігаўскае ваеннае лётнае вучылішча, потым паступіў у ваенную акадэмію ў Маскве. Да самай вайны працаваў у вучылішчы. Іван пасля інстытута ўладкаваўся на чыгунку ў Оршы. Васіль выкладаў фізіку і матэматыку, быў дырэктарам школы. Мама таксама любіла дакладныя навукі і пасля школы паступіла ў Віцебскі педагагічны інстытут. Яе старэйшая сястра выйшла замуж за ваеннага і жыла ў Брэсце, другая сястра пабралася шлюбам з мясцовым хлопцам, яны пабудавалі дом побач з бацькоўскім.
Жорсткая, страшная вайна перакрэсліла планы і намаганні мірнага жыцця. Ад тыфу памёр бацька. Згарэў у танку пад Сталінградам мамін брат Іван. За сувязь з партызанамі расстралялі Васіля. Чарнігаўскае вучылішча, у якім працаваў Сямён, эвакуіравалі на Урал. Сямён рваўся на фронт, каб помсціць за зруйнаваны родны край, але трэба было вучыць маладых воінаў лётнай справе. Маміна сястра з мужам загінулі ў Брэсце. Двое іх дзетак выжылі. Мама пасля вайны шукала іх па дзіцячых дамах, але безвынікова. Напэўна, нехта ўсынавіў сірот.
Падчас акупацыі маладых дзяўчат з навакольных вёсак, у іх ліку і маму, сагналі ў будынак школы, збіраліся вывезці ў Германію. Некаторых за каштоўныя рэчы выкупілі бацькі, а астатніх пагналі на работу ў вёску Скрыдлева. Галодныя, не маючы добрага абутку і адзення, яны секлі і пілавалі лес, па калена ў вадзе капалі торф і фармавалі брыкет. Пасля работы ўсіх зганялі ў вялізную адрыну, дзе было трохі сена. Абсушыцца не было дзе, не кожны дзень давалі гарачую поліўку з буракоў ці бульбы, хлеб пяклі напалову з пілавіннем. Дзяўчаты часта хварэлі і паміралі, медыцынскай дапамогі амаль не было. Некалькі разоў прыязджалі машыны-душагубкі, камендант загадваў збіраць і дэзінфіцыраваць ад паразітаў вопратку.
Аднаго разу маме і яшчэ дзвюм мясцовым дзяўчатам удалося ўцячы. Тыя адразу пайшлі ў сваю вёску, спадзеючыся знайсці каго-небудзь з родных. Угаворвалі сяброўку схавацца ў іх, крыху адпачыць. Але мама пабегла дамоў — і трапіла ў аблаву. Цялашы акружылі эсэсаўцы, дамы гарэлі, крычалі дзеці, галасілі жанчыны. Каля сельсавета ляжалі расстраляныя, сярод іх быў і мамін брат Васіль. Бацькоўская хата гарэла. Праз расчыненыя вокны мама бачыла, як гараць яе любімыя кветкі — вялізны фікус і ружа. Тое-сёе з пажыткаў было выкінута з дома, а ў куфры пароўся паліцай. Мама, анямеўшы, глядзела на полымя. Слёз не было, і жыць не хацелася. Паліцай паглядзеў на абарваную, брудную, змучаную дзяўчыну і здзекліва працягнуў ёй, падчапіўшы з куфра на штык, лёгенькую хусцінку.
Дзякуючы Богу ў гэтай віхуры ацалеў дом сястры. Якое было шчасце ўбачыць жывымі і здаровымі родных людзей! Згаладалая, прастуджаная мама захварэла на тыф. Калі, нарэшце, ачуняла, то першае, што ўбачыла, сваю раптам састарэлую і зусім сівую матулю, якая ляжала за печчу, у завешаным даматканай посцілкай куточку. У хаце чулася нямецкая мова. Усё дрыжэла ад гарматнай страляніны. Стаяла вясна 1944 года. Наступала Чырвоная Армія — надышоў час расплаты.
Адкінуўшы посцілку, у закуток на каленях запоўз маладзенькі нямецкі салдат і, схапіўшы руку акамянелай жанчыны і цалуючы яе, нешта гаварыў і плакаў. Мама зразумела, што ён просіць благаславення. Бабуля Пелагея перахрысціла яго і сказала: “Каб ты не выйшаў з нашай зямлі, куды палажыў маіх сыночкаў і дачушку!” Мама пачала прасіць не гаварыць так, і бабуля яшчэ раз благаславіла салдаціка, прамовіўшы: “Маці Божая, будзь да яго міласэрнай”.
Матуля ўстала пасля хваробы, калі Віцебшчыну ўжо вызвалілі ад захопнікаў. Трэба было жыць, дапамагаць сястры з траімі дзецьмі, падняць на ногі сваю матулю. Яны яшчэ не ведалі, што лётчык Сямён жывы, што вернецца з вайны паранены, але на сваіх нагах муж сястры.
Маму накіравалі на Пастаўшчыну, дзе яна з 1944 года працавала настаўніцай у пачатковай школе ў Каптарунах. Тут нарадзіліся мы з братам.
Вёска Цялашы так і не адрадзілася пасля вайны, і на беразе Лучосы, дзе было гаманліва і весела, дзе жылі мае продкі, цяпер палі і лугі. Расстраляных у час вайны вяскоўцаў пахавалі пад вялікім абеліскам у напрамку Оршы, дзе цяпер прыпынак аўтобуса “Гаркава”. Тут пахаваны і мой дзядзька Васіль Андрэевіч Сушчанка.
Нізкі паклон тым, хто застаўся ляжаць пад абеліскамі і ў безыменных магілах, хто змагаўся на франтах і ў падполлі, у партызанскіх атрадах і працаваў у глыбокім тыле, набліжаючы дзень вызвалення — светлы і радасны дзень збаўлення ад фашысцкай навалы.
Н. ЛОСЬ. г. п. Лынтупы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Ускорит ли коронавирус использование роботов для замены людей - рабочих
Подробнее Хорошо это или плохо, но роботы заменят многих людей на их рабочих местах, говорят аналитики, и вспышка коронавируса ускоряет этот процесс.


