Ёсць чым ганарыцца і да чаго імкнуцца
Удзельнікі канферэнцыі
23 красавіка ў памяшканні райвыканкама адбылася ХХХI справаздачна-выбарная канферэнцыя Пастаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». На мерапрыемства былі запрошаны дэлегаты ўсіх пярвічных арганізацый раёна і ганаровыя госці — усяго каля 100 чалавек. Яны падвялі вынікі работы райкама за апошнія тры гады і разгледзелі шэраг пытанняў.
Пастаўская раённая арганізацыя ГА “БРСМ” была створана 17 лістапада 2002 года. Сёння яна аб’ядноўвае 1024 чалавекі, 86 «пярвічак». Самыя шматколькасныя з іх — прафтэхкаледжа (166 членаў), СШ №3 (77), Дунілавіцкай яслі-сад-сярэдняй школы (59), райспажыўтаварыства (55), СШ № 5 (44). Гэтыя лічбы агучыла першы сакратар райкама БРСМ Іна Каралёва, якая выступіла з дакладам.
Іна Каралёва.
Яна паведаміла, што сваю работу райкам БРСМ ажыццяўляе пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі, спорту і турызму, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Пастаўшчыны. Найважнейшым кірункам дзейнасці з’яўляецца патрыятычнае выхаванне. У раёне назапашаны багаты вопыт, і перад маладымі людзьмі стаіць задача максімальна яго выкарыстоўваць і развіваць. Гэтаму спрыяе цеснае супрацоўніцтва БРСМ з дзяржаўнымі структурамі і грамадскімі арганізацыямі: раённым саветам ветэранаў, раённай арганізацыйнай структурай ДТСААФ, саюзам «афганцаў», Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй, грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь”.
Штогод райкам праводзіць ваенна-спартыўную гульню “Зарніца”, патрыятычную акцыю “Мы — грамадзяне Беларусі”, конкурс на лепшую “пярвічку” “Школьны марафон”, конкурс “Лідар — новае пакаленне”, арганізуе дзейнасць палатачнага валанцёрскага лагера “Багатыр”, іншыя раённыя мерапрыемствы.
Адной з галоўных задач райкама з’яўляецца падтрымка маладых работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў. Кожны год ствараецца банк даных спецыялістаў, якія прыбылі ў наш раён на свае першыя працоўныя месцы. Каб дапамагчы ім сарыентавацца, пазнаёміцца з кіраўніцтвам раёна і між сабой, ладзяцца сустрэчы маладых спецыялістаў, прычым як у афіцыйнай абстаноўцы, так і ў нефармальнай.
На працягу 2012—2014 гадоў раённай арганізацыяй вядзецца бесперапынная работа па часовым працаўладкаванні моладзі. У вырашэнні гэтага пытання пастаўчане даўно зарэкамендавалі сябе з найлепшага боку. На абласным мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў і за мінулы, і за пазамінулы год нашы землякі ў многіх намінацыях былі прызнаны пераможцамі. Гэтыя дасягненні абавязваюць пастаўчан не здаваць пазіцый і сёлета.
Гаварылася і пра слабыя месцы раённай арганізацыі.
— Наша самая галоўная праблема — малаініцыятыўнасць у пярвічных арганізацыях, — зазначыла Іна Каралёва. — На жаль, у нас не так і шмат сапраўдных лідараў, якія здольны пераканаць, павесці за сабой. Мала актыўнасці некалькіх чалавек, патрэбны з’яднанасць і арганізаванасць усяго маладзёжнага саюза. Толькі ад нас залежыць, будзем мы раўнадушнымі, безыдэйнымі або аб’яднаемся і рэалізуем нават самыя амбіцыйныя планы, зробім цікавымі і разнастайнымі нашы будні і выхадныя дні.
Са справаздачамі выступілі сакратары «пярвічак»: Вераніка Мелехавец (раённая гімназія), Святлана Каладзяжная (ААТ “Навасёлкі-Лучай”), Вераніка Харужая (прафтэхкаледж). Яны расказалі пра самыя цікавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў арганізацыях, поспехі маладых людзей на раённых і абласных спаборніцтвах. А старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Валянціна Міхайлаўна Ромель расказала пра цеснае супрацоўніцтва дзвюх грамадскіх арганізацый.
Сярод гасцей мерапрыемства быў і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Яўстаф’евіч Зубовіч.
Мікалай Яўстаф’евіч Зубовіч.
— Мне вельмі прыемна знаходзіцца ў асяроддзі маладых, ініцыятыўных, творчых людзей, — прывітаў ён прысутных. — Адразу ўзгадаліся маладосць, ленінскі камсамол, які, па сутнасці, выконваў тыя ж функцыі, што і сённяшні рэспубліканскі саюз моладзі. Мы, прадстаўнікі старэйшага пакалення, ніколі не былі раўнадушнымі да лёсу сваёй краіны: гераічна праявілі сябе падчас Вялікай Айчыннай вайны, адраджалі з руін гарады і сёлы, асвойвалі цалінныя землі… Я жадаю, каб і вы з усёй адказнасцю ставіліся да сваіх абавязкаў, не шкадавалі сіл дзеля будучыні сваёй краіны.
Мікалай Яўстаф’евіч таксама заклікаў маладых людзей прыняць актыўны ўдзел у святкаванні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. “Зрабіце прабег па месцах баявой славы, арганізуйце фестываль патрыятычнай песні — гэта будзе для вас і цікавым, і карысным. Адным словам, паболей вам ідэй і мэтанакіраванасці для іх увасаблення ў жыццё”, — рэзюмаваў ветэран.
На канферэнцыі разгледжаны шэраг арганізацыйных пытанняў: абраны раённы камітэт, раённая кантрольная камісія ГА “БРСМ”, а таксама дэлегаты на XXXIII справаздачна-выбарную канферэнцыю Віцебскай абласной арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Першым сакратаром райкама зноў абрана Іна Каралёва. Яе кандыдатуру прапанаваў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Мікалаевіч Кісялёў:
— Іна — лідар, і гэтым усё сказана. Бачу, што мінулы перыяд прайшоў не “ўхаластую”, арганізацыя працуе, удасканальваецца, спраўляецца са сваімі задачамі. Работа няпростая, але ёсць галоўнае — магутная “армія” маладых людзей. Дзякуй, што знаходзіце час на актыўную грамадскую дзейнасць. Шкада, што атрымліваецца не ўсё запланаванае. Узяць, напрыклад, папулярны рэспубліканскі праект “100 ідэй для Беларусі”. Пакуль пастаўчане праявілі сябе ў ім вельмі сціпла. Чаму? У нас столькі таленавітых маладых людзей, якія, упэўнены, маюць шмат прапаноў. Не лянуйцеся, актыўнічайце, стаўце перад сабой мэты і дасягайце іх.
У сувязі з вялікай колькасцю моладзі ў нашым раёне ўпершыню за апошнія тры гады абраны другі сакратар райкама БРСМ. На новай пасадзе з чэрвеня сёлетняга года будзе працаваць маладая пастаўчанка Вераніка Руткоўская, якая даўно зарэкамендавала сябе як актыўны, ініцыятыўны, з выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі спецыяліст. З новымі сіламі абавязкова прыйдуць і новыя ідэі. А значыць, можна разлічваць на тое, што жыццё моладзі Пастаўшчыны стане яшчэ больш яркім і насычаным.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Арыфметыка жыцця. Як спыніць дэпапуляцыю Беларусі?
Подробнее Арыфметыка – дакладная навука. Супраць лічбаў няма аргументаў! Аднак дакладная навука не дае адказу на адно з пытанняў: «Чаму так адбываецца?» Чаму вымірае беларуская нацыя?


