Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)
24 красавіка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча прайшоў рэгіянальны паўфінал абласнога агляду-конкурсу “Лепшая мнагадзетная сям’я Віцебшчыны-2014”. Права ўдзельнічаць у ім заваявалі пераможцы раённых этапаў з сямі заходніх рэгіёнаў Прыдзвінскага краю.
Вітаючы ўдзельнікаў паўфіналу, журы, групы падтрымкі і гледачоў, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Кісялёў адзначыў, што пастаўчане ганарацца тым, што менавіта ў нас праходзіць такое захапляльнае мерапрыемства. Абласны конкурс займае асаблівае месца, бо прапагандуе і ўслаўляе моцныя, дружныя, таленавітыя мнагадзетныя сем’і, духоўна-маральныя каштоўнасці, якія пануюць у іх. Адметна і тое, што гэта сустрэча праходзіць у светлыя, святочныя дні. Зусім нядаўна хрысціянскі свет шырока адзначаў Вялікдзень. Прамоўца пажадаў усім любові, дабрабыту, здароўя, шчасця, а канкурсантам яшчэ і ўдачы, раскрыцця сваіх лепшых якасцей і талентаў.
Усё гэта ацэньвала аўтарытэтнае журы ў складзе дырэктара Віцебскай абласной філармоніі Алены Міхайлаўны Падаляк (старшыня), начальніка ўпраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Веры Мікалаеўны Астапенка (намеснік старшыні журы), намесніка старшыні Пастаўскага райвыканкама Юрыя Мікалаевіча Кісялёва, галоўнага спецыяліста Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў Вольгі Мікалаеўны Храмовіч, вядучага метадыста абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Алены Дзмітрыеўны Чарных.
Перад журы стаяла няпростая задача: вызначыць тры сям’і, якія разам з пераможцамі яшчэ двух паўфіналаў (яны пройдуць у іншых рэгіёнах вобласці) прымуць удзел у заключным этапе і будуць змагацца за прызавыя месцы і званне “Лепшая мнагадзетная сям’я Віцебшчыны-2014”. У Паставах такое імкненне прадэманстравалі практычна ўсе сем паўфіналістаў.
Браслаўскі раён прадстаўляла самая шматлікая сям’я Алехна: мама — Наталля Антонаўна, сацыяльны педагог Відзаўскага прафтэхкаледжа, бацька — Уладзіслаў Канстанцінавіч, вадзіцель аўтамашыны хуткай дапамогі мясцовай участковай бальніцы і пяцёра іх дзяцей.
З Верхнядзвінскага раёна з трыма дзецьмі-школьнікамі прыехалі аператар машыннага даення Раіса Алегаўна і механізатар Эдуард Міхайлавіч Курылёнкі, якія працуюць у сельгаспрадпрыемстве “Леанішына”. З Глыбоцкага раёна — кладаўшчык прафліцэя Наталія Анатольеўна і майстар СПМК-26 Аляксандр Рыгоравіч Карніловічы і трое іх дзяцей.
Загадчыца канцылярыі райвыканкама Аксана Мікалаеўна, супрацоўнік узвода міліцыі аддзела Дэпартамента аховы МУС Валерый Уладзіміравіч Мандрукі і іх двое сыноў і дачушка абаранялі гонар Докшыцкага раёна.
Міёршчыну прадстаўляла сям’я Байчук: повар Чапукоўскай школы-сада Ала Іосіфаўна, механізатар УП ЖКГ Алег Аляксеевіч і трое іх сыноў.
Дружнай камандай з вялікай групай падтрымкі выглядала сям’я Врублеўскіх з Пастаў: медрэгістратар цэнтральнай райбальніцы Таццяна Іванаўна, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела ўнутраных спраў Вячаслаў Людвігавіч і іх сыны-школьнікі Уладзіслаў, Віктар і Віталій.
За Наваполацк выступалі дырэктар прыватнага прадпрыемства “Рам Деко” Таццяна Уладзіміраўна, мастак адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан” Аляксандр Анатольевіч Ніканчукі і трое іх дзяцей.
Конкурсная праграма пачалася з выставы “Нашы ручкі залатыя”, якая была разгорнута ў фае Дома культуры. Экспанаты каманд сведчылі пра захапленні, творчыя, кулінарныя і іншыя здольнасці сем’яў. Паказ суправаджаўся цікавымі расказамі, міні-прадстаўленнямі, дэгустацыяй. Кожная выстава атрымалася па-свойму арыгінальнай, маляўніча аформленай. Найлепшай журы прызнала выставу работ, якую прэзентавала сям’я Байчук.
Найбольш працяглым па часе і змястоўным атрымаўся конкурс “Радавод”. Дарослыя і дзеці расказалі пра свае карані і продкаў, захапленні, дасягненні і традыцыі, сямейнае і працоўнае жыццё, выхаванне. Пры гэтым выкарыстоўвалі розныя сцэнічныя жанры. Перамагла ў конкурсе “Радавод” сям’я Мандрук.
“Мая краіна — мая сям’я” — пад такой назвай праходзіў трэці конкурс. Ён вызначаўся патрыятычнай накіраванасцю, цеплынёй, любоўю да родных мясцін, нашай сінявокай Беларусі. Усе канкурсанты сцвярджалі, што сапраўднае, вялікае шчасце нараджаецца і жыве ў мнагадзетных сем’ях. Чым іх будзе больш — дружных, згуртаваных, са здаровым ладам жыцця, — тым мацнейшай будзе краіна. Найбольш пераканаўча і эмацыянальна данесла гэта да гледачоў і членаў журы сям’я Курылёнак, якая і стала пераможцай заключнага конкурсу.
У перапынку, пакуль журы падводзіла канчатковыя вынікі, на сцэне выступілі гаспадары — удзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры. За непрацяглы час яны здолелі паказаць насычаную праграму, якая выклікала ў прысутных захапленне і шчырыя апладысменты.
Апладысментамі ўдзельнікі конкурсу і гледачы віталі і старшыню журы, дырэктара Віцебскай абласной філармоніі А. М. Падаляк. Яна шчыра падзякавала канкурсантам за іх творчасць, трывалыя сем’і, талент і гаспадарлівасць, паведаміла, што журы было адзінадушным і замест трох выбрала чатыры сям’і, якія трапілі ў фінал. Гэта сем’і Врублеўскіх, Карніловіч, Алехна і Ніканчук. Ім былі ўручаны спецыяльныя дыпломы пераможцаў. А каштоўныя падарункі і кветкі атрымалі ўсе канкурсанты.
Фінал абласнога агляду-конкурсу “Лепшая мнагадзетная сям’я Віцебшчыны-2014” пройдзе ў паўночнай сталіцы Беларусі 23 мая. Усім яго ўдзельнікам, а найбольш нашым землякам — сям’і Врублеўскіх — хочацца пажадаць поспехаў.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет


