Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хіба гэта сельскагаспадарчы?

Хіба гэта сельскагаспадарчы?

У адпаведнасці з распараджэннем райвыканкама, у красавіку прайшлі вясеннія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі ў Паставах, гарадскіх пасёлках Варапаева і Лынтупы. Раённае спажывецкае таварыства сумесна з сельвыканкамамі правялі іх таксама ў некаторых аграгарадках.

У нядзелю, 27 красавіка, арганізатары кірмашу запрасілі гараджан і вяскоўцаў на рынак па вуліцы Кастрычніцкай,  каб зрабіць неабходныя пакупкі і адначасова паўдзельнічаць у забаўляльнай культурнай праграме. На адкрытай пляцоўцы і ў мясным павільёне асабліва пастараліся работнікі спажывецкай кааперацыі. Іх палаткі і гандлёвыя прылаўкі былі насычаны самай разнастайнай харчовай і прамысловай прадукцыяй і таварамі. У вялікім асартыменце былі мясныя і каўбасныя вырабы, субпрадукты, свініна і ялавічына,  тавары першай неабходнасці. За 10 тысяч рублёў можна было паспрабаваць шчасця  ў “Бяспройгрышнай латарэі”.

Пакупнікі стаялі ў чэргах за мясной прадукцыяй ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Камайскі-агра” і СП “Дунілавічы-агра”. Найбольшым попытам карысталася мяса са свінагадоўчых комплексаў, а таксама свежыя хатнія каўбасы і фарш. Нямала было жадаючых купіць прадукцыю ТАА “Заазёрнае”, якая вызначалася ніжэйшым коштам і добрай якасцю. Пры рэалізацыі сваёй прадукцыі цэнавы фактар улічылі таксама малаказавод, рыбгас “Навінкі”, лясгас, райбыткамбінат.

На рынку асабліва адчуваўся прыход вясны і цяпла: зелянела расада, цягнуліся да сонца галоўкі кветак. Іх прапаноўвалі не толькі аматары-кветкаводы, садаводы і агароднікі, але і прадпрымальнікі, работнікі спецыялізаваных гадавальнікаў. Пры пакупцы саджанцаў, ягадных кустоў і іншых культур людзі аддавалі перавагу апошнім, бо менаві­та спецыялісты лепш прапагандавалі расліны, цікава расказвалі пра тэхналогію іх вырошчвання і складальнікі высокіх ураджаяў.

Работнікі культуры, удзельнікі мастацкай самадзейнасці паклапаціліся стварыць лю­дзям вясёлы настрой. Яны павіншавалі прысутных са светлымі велікоднымі днямі, пачаставалі смачнай здобай, найбольш кемлі­вым за перамогу ў гульнях і віктарынах у якасці прызоў уручалі чырвоныя яйкі. Кірмашоўцам вельмі спадабаліся выступленні народнага ансамбля песні “Вітанне”, народнага клуба “Юнчанка”, песні, прыпеўкі і гумар самадзейных артыстаў з Дунілавіч, Камай, Парыжа і іншых вёсак.

Аднак не абышлося і без лыжкі дзёгцю: пакупнікі не ўбачылі зерня, бульбы, парасят і іншай прадукцыі сельгаспрадпрыемстваў. Яшчэ 22 красавіка ў адрас кіраўнікоў ААТ “Вярэнькі-агра”, “Ярэва-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра”, “Хацілы-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, “Камайскі-агра”, СП “Дунілавічы-агра”, СВК “Андроны” была накіравана тэлефанаграма за подпісам першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу А. В. Чарвінскага, якая абавязвала гаспадаркі прыняць удзел у кірмашы. Аднак гэта зрабілі толькі ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Камайскі-агра” і СП “Дунілавічы-агра”. Астатнія палічылі  рэалізацыю прадукцыі палёў і ферм непатрэбнай справай. У выніку вясенні кірмаш не стаў сельскагаспадарчым.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой