І праз 60 гадоў закаханыя
Юзэфа і Іван Мілош.
Кажуць, калі ў дзень вяселля ідзе дождж, саюз маладых будзе доўгім і шчаслівым. Так супакойвала сябе Юзэфа, калі ў далёкім 1954-ым ехала на кані са сваім Іванам браць шлюб у лынтупскі касцёл. У той дзень раптоўна наляцела туча і паліўся моцны дождж, і, каб пайсці да алтара, трэба было яшчэ доўга сушыць вэлюм і сукенку.
Прыкмета аказалася праўдзівай. Амаль шэсцьдзесят гадоў сям’я Мілош жыве ў любові і згодзе.
Іван нарадзіўся ў вёсцы Масленікі (Лынтупскі сельсавет). Не было і двух гадкоў, як застаўся сіратой. Бацькі памерлі адно за адным, пакінуўшы на волю лёсу пецярых дзяцей. Маленькага Івана гадавалі цёткі-дзядзькі. І ўжо ў шэсць гадоў адправілі пастушком да заможных вяскоўцаў.
— У дзяцінстве давялося папрацаваць у розных гаспадароў — і добразычлівых, і не вельмі, — успамінаў Іван Тадэвушавіч. — Але куды дзявацца? Мусіў зарабляць на кавалак хлеба. Крыўдаваў ад несправядлівасці, але калі б і хацеў, пажаліцца не было каму.
У трынаццаць гадоў перайшоў служыць у вёску Роўнае Поле, дзе сёння ўжо няма ніводнага жыхара. Там пазней і пазнаёміўся з Юзэфай.Яе сям’я, як і большасць у вёсцы, жыла вельмі сціпла. Браты зараблялі на хлеб, дзяўчынка дапамагала па хатніх справах і гаспадарцы. Сваю першую памочніцу маці нават не адпусціла вучыцца, бо хто ж выконваў бы яе абавязкі? Так і атрымалася, што адукацыя Юзэфы — тры класы мясцовай школы. “Шпалеры са сцен абдзяром і пішам на іх”, — прыгадвала гаспадыня.
Усяму навучыла жыццё. Пасля жа-ніцьбы пабудавалі хату ў Палхунах, дзе жывуць і сёння. Абое працавалі на ферме, трымалі вялікую ўласную гаспадарку.
Іван Тадэвушавіч прызнаўся, што водпуску не браў гадамі: гэта было недазвольнай раскошай. З жонкай, як маглі, бераглі капейку: падрасталі дачка і сын. Абое атрымалі добрую адукацыю. Сёння яны жывуць у літоўскім Вісагінасе, але пры любой магчымасці прыязджаюць у родную хату.
Вялікае жаданне працаваць ёсць у гаспадароў і цяпер, але падводзіць здароўе. Усё ж такі ўзрост паважаны: ёй 84, яму 82. Таму з гаспадаркі трымаюць усяго дзясятак курэй. Нямала сіл патрабуюць і хатнія справы. Юзэфа Іванаўна з імі спраўляецца на выдатна: бачылі б вы, як чыста і акуратна ў пакоях!
Доўгажыхары шмат шчыруюць і на вуліцы, асабліва цяпер, вясной. Гаспадыня з маладосці вельмі любіць кветкі, заўсёды высаджвае іх шмат: не для прахожых — для душы. Старанні не застаюцца незаўважанымі кіраўніцтвам мясцовага сельскага Савета: на сцяне іх хаты красуецца шыльдачка “Дом узорнага парадку”.
— Заўсёды брала прыклад са сваіх бацькоў, — прызналася Юзэфа Іванаўна. — Яны былі вельмі руплівымі гаспадарамі, таксама пражылі разам дзясяткі гадоў. Які сакрэт такіх трывалых адносін? Трэба саступаць адно аднаму. І ў кожнай спрэчнай сітуацыі не забываць задаваць сабе пытанне: я хачу быць правы або шчаслівы?
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Арыфметыка жыцця. Як спыніць дэпапуляцыю Беларусі?
Подробнее Арыфметыка – дакладная навука. Супраць лічбаў няма аргументаў! Аднак дакладная навука не дае адказу на адно з пытанняў: «Чаму так адбываецца?» Чаму вымірае беларуская нацыя?


