Цэнтру турысцкіх паслуг — 10 гадоў
Ягор Шушкевіч
1 красавіка 2014 года свой юбілей адзначыла ТДА “Цэнтр турысцкіх паслуг”, якім кіруе Ягор Шушкевіч. Роўна 10 гадоў таму гэта ўстанова пачала працаваць ў Паставах. У 2006-ым адкрыўся яе філіял у Наваполацку. За гады існавання фірма дабілася прызнання на нацыянальным і нават міжнародным узроўнях. Некалькі разоў цэнтр станавіўся лаўрэатам і дыпламантам рэспубліканскага конкурсу “Пазнай Беларусь”, двойчы — “Лепшы прадпрымальнік Віцебскай вобласці”, у 2009-ым — лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу “Лепшы прадпрымальнік у галіне турызму“, а ўсіх ганаровых грамат і дыпломаў нават не злічыць.
Асноўным напрамкам дзейнасці фірмы заўсёды з’яўлялася арганізацыя ўязнога турызму. Як адзначае Ягор Часлававіч: “Вельмі хацелася прадставіць родную Пастаўшчыну ў самым лепшым выглядзе, прыцягнуць сюды як мага больш гасцей. Край наш мае багатае гістарычнае мінулае. А пра яго маляўнічую прыгажосць нават песні ды казкі складаць варта”. У выніку ўзнік экскурсійны маршрут “Край азёр, касцёлаў, паркаў”. Але чагосці не хапала апантанай натуры Шушкевіча. Хацелася менавіта самай сапраўднай казкі. І яна з’явілася, калі з лёгкай рукі супрацоўнікаў фірмы пасяліўся ў мясцовых лясах белабароды дзядуля Зюзя. Гэта адбылося ў 2005 годзе. З вялікай павагай і ўдзячнасцю гаворыць Ягор Часлававіч пра тагачаснае кіраўніцтва раёна: “У тым, што наш Зюзя пасяліўся на Пастаўшчыне, найвялікшая заслуга былога старшыні Пастаўскага райвыканкама Эдуарда Пятровіча Казуры і яго намесніка Алы Эдмундаўны Кейзік, якія былі захоплены ідэяй стварэння сапраўднага турыстычнага комплексу».
За час існавання сядзібы Зюзю Паазерскага наведалі больш за 40 тысяч турыстаў з Беларусі, Расіі і самых розных краін свету. Усіх тут сустракалі так, як спакон вякоў вядзецца на Беларусі: гасцінна, весела і шчодра.
Напрыканцы 2013 года Зюзя ўпершыню выехаў за межы сваёй сядзібы і пачаў падарожнічаць па Беларусі. Самымі яскравымі паездкамі былі неаднаразовыя ваяжы ў Бярэзінскі біясферны запаведнік і Белавежскую пушчу. Асаблівае ўражанне пакінуў юбілей беларускага Дзеда Мароза ў Белавежжы. Зюзя і яго світа (а гэта Завея, Карачун і баба Напасця) знайшлі там шмат новых сяброў, ды нават зімовых родзічаў Зюзі. Гэта Дзед Мароз з Вялікага Усцюга, Сусветны казачы Дзед Мароз з Гатчыны Ленінградскай вобласці, Паккайне з Карэліі, Кыш Бабай з Татарстана, наш бярэзінскі зямляк Балотнік і шмат іншых цікавых персанажаў. Свята працягвалася тры дні. Шматлікія фотасесіі, прэс-канферэнцыі, інтэрв’ю паказалі, што наш Зюзя карыстаецца папулярнасцю як у звычайных турыстаў, так і ў прадстаўнікоў прэсы. Галоўнымі момантамі феерыі сталі адкрыццё “Чароўнай вярсты” і “Казачнай карты” Расіі і Беларусі. У Расіі 16 афіцыйных кропак пражывання казачных персанажаў, у Беларусі — чатыры (пад нумарам 2 — Зюзя Паазерскі, в. Азяркі Віцебскай вобласці). Адзначу таксама вялікую цікавасць да Зюзі з расійскага боку. Кіраўнік праекта “Казачная карта” Аляксей Казлоўскі так і сказаў на развітанне: “Забяру я хутка вашага Зюзю ў Маскву”. Пытаюся ў Ягора: “Ну як, ці паедзеш?” Ён у адказ усміхаецца: “А чаму б і не! Мы ж турысты-авантурысты!” А потым ужо сур’ёзна дадае: — “У госці — з задавальненнем, а вось на пастаяннае месца жыхарства не згодзен! Усё ж такі Зюзя — персанаж беларускага фальклору і размаўляе ён выключна на беларускай мове. Менавіта ў гэтым яго асаблівы каларыт і прыцягальнасць для турыстаў. Менавіта тут ён сапраўдны, родны, тутэйшы”.
Акрамя праекта “Зюзя Паазерскі”, фірма працуе і ў іншых напрамках. Вялікая ўвага надаецца выязному турызму. З Цэнтрам турысцкіх паслуг вы лёгка можаце накіравацца ў цікавыя экскурсіі па еўрапейскіх краінах і атрымаць асалоду ад пляжнага адпачынку на лепшых сусветных курортах. У гэтым годзе ўзніклі складанасці з крымскім напрамкам. Пакуль у якасці альтэрнатывы будзем прапаноўваць адпачынак у Паланзе, Юрмале, на расійскім узбярэжжы Чорнага мора. Максімальна поўную інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефонах: 4-27-77, 8(029) 712-27-77, 8(029) 732-27-77. Дадам, што былы будынак фірмы па вуліцы Набярэжнай закрыты на рэканструкцыю. Але ў хуткім часе расчыніць дзверы новы офіс па вуліцы Чырвонаармейскай, 4. Нашы кваліфікаваныя спецыялісты заўсёды сустрэнуць вас з радасцю”.
Наталія КАРНІЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет


