Сто зім і сто вёсен
Серафіма Іосіфаўна з дочкамі Тамарай і Іяй.
Пражыла Серафіма Іосіфаўна Васілеўская з Варапаева. На яе стогадовы юбілей сабраліся родныя. Завіталі старшыня Варапаеўскага сельвыканкама А. Я. Аліхвер, дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Д. І. Пякарская, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Т. І. Андрон.
Бабуля, прыбраная ў новы квяцісты халат, з белай пуховай хусцінкай на плячах, сядзела на ложку. Прыходу гасцей узрадавалася і расчулілася ад такой увагі. Дзякавала за віншаванні і падарункі, расказвала пра клопат дзяцей, унукаў, праўнукаў.
Жыццёвая прастора Серафімы Іосіфаўны цяпер абмежавана адным пакоем. А яшчэ ў 90 яна і гаспадарку даглядала, і ўсе грыбныя і ягадныя месцы абхадзіла. У той год у сям’ю прыйшла бяда — памёр муж (яму было 92). Для жанчыны гэта стала вялікім стрэсам. Рэзка пагоршыліся слых і зрок. А ў 92 гады ўпала і зламала шыйку сцягна. Медыкі прыклалі ўсе намаганні, каб паставіць на ногі, але хадзіць самастойна баіцца.
Даглядае Серафіму Іосіфаўну старэйшая дачка Тамара. Са свайго дома перасялілася ў бацькоўскі. Толькі і ў яе ёсць праблемы са здароўем, таму на дапамогу прыходзіць сацыяльны работнік. Часта з Мінска прыязджае яшчэ адна дачка, Ія, праведвае сын Дзмітрый, які жыве ў Слоніме.
— Чацвярых дзетак нарадзіла мама, — расказвала Ія Аркадзьеўна. — Адно памерла ад запалення лёгкіх. А мы трое жывём! Некалі мама не спала начамі над нашымі калыскамі, а сёння мы даглядаем яе, стараемся песціць, бы малое дзіця. Мама выхавала нас, дапамагала гадаваць унукаў. Была вельмі працавітай і набожнай. Пастаянна захоўвала ўсе пасты, хадзіла ў царкву, малілася дома. Напэўна, таму і заслужыла ў глыбокай старасці нядрэннае здароўе, цёплы клопат. Вельмі ўзрадавалася, што мы ўсе сабраліся на яе юбілей, запалілі сто свечак на торце, гаварылі тосты, успаміналі мінулае. А дажыць да стогадовага юбілею мама змагла дзякуючы медыкам хуткай дапамогі. Мінулым летам у яе здарыўся сардэчны прыступ. Не мелі надзеі, што ўдасца ўратаваць. Але “хуткая” прыехала аператыўна, дзеянні фельчара былі граматнымі, таму мама і сёння з намі. Пры неабходнасці наведвае ўчастковы ўрач Уладзімір Васільевіч Бяззубенка, за што мы яму вельмі ўдзячны. Увогуле ж, таблетак мама не ўжывае, толькі часам якога травянога збору пап’е.
— Жыць мне вельмі добра, — не адзін раз паўтарала юбілярка. — Дзяржава пенсію выплачвае, дзеці і ўнукі клапоцяцца. Ні ў дзяцінстве, ні ў маладосці такіх прысмакаў не каштавала, якія цяпер мне купляюць. Гадавала нас з братам мама адна. Яна, дарэчы, 105 гадоў пражыла. Бацька загінуў у грамадзянскую вайну. Цяжка было, ды праца гартавала.
— Мама заўсёды была гасціннай, — казала Тамара Аркадзьеўна. — Хто б ні прыйшоў, хутчэй старалася пакарміць. На стол ставіла ўсё, што мела. Напэўна, за яе шчодрасць Бог адмераў такі доўгі век. Усім нам пастаянна дае наказ жыць сумленна, верыць у Бога, працаваць шчыра, сябраваць з людзьмі і абавязкова рабіць дабро. Калі да людзей з дабром, то яно заўжды да цябе вяртаецца.
— Яна нас, дзяцей, да пенсіі дагадавала, — жартуюць дочкі. — Мы ўсе ўжо пенсіянеры. І вельмі шчаслівыя, таму што ў такім узросце можам абняць сваю маму, пасядзець побач з ёй.
З гасцямі Серафіма Іосіфаўна выпіла шампанскага за сваё здароўе і ў знак падзякі ўсім за ўвагу да яе юбілею.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет


