Пастаўскі ”Гарызонт” пашырыўся
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў і дырэктар ПУВП “Завод “Беліт” Дзмітрый Барысавіч Чыжэўскі пераразаюць сімвалічную стужку на адкрыцці новай залы рынка “Гарызонт”.
У канцы лютага споўнілася дзесяць гадоў, як на невыкарыстоўваемых вытворчых плошчах ПВУП “Завод “Беліт” размясціўся гандлёвы рынак “Гарызонт”. Яго адкрыццё стала значнай падзеяй у жыцці прадаўцоў і пакупнікоў. Рынак запатрабаваны і сёння. Кіраўнік службы рознічнага гандлю і арэндных адносін прадпрыемства Яўгенія Шаўкапляс расказала, што для продажу харчовых і прамысловых тавараў цяпер устаноўлены 221 ралет, створана 160 рабочых месцаў. Сваю дзейнасць на рынку ажыццяўляюць 9 магазінаў, 13 прыватных прадпрыемстваў і каля 140 прадпрымальнікаў. Атрымалася даволі разгалінаваная гандлёвая сетка, паслугамі якой карыстаюцца не толькі пастаўчане, але і жыхары суседніх раёнаў.
У той жа час рост колькасці прадпрымальніцкіх структур, неабходнасць удасканалення работы па абслугоўванні пакупнікоў прымусілі дырэкцыю завода, які з’яўляецца гаспадаром рынка, пайсці на пашырэнне яго межаў шляхам абсталявання гандлёвых месцаў у зале, суседняй з дзеючымі. Спатрэбілася нямногім больш за два месяцы, каб былая вытворчая плошча набыла прывабны выгляд. Пасля рамонту тут стварылі 56 рабочых месцаў, у асноўным для індывідуальных прадпрымальнікаў. Усяго ж было ўстаноўлена 87 ралетаў, частка якіх выкарыстана для абсталявання магазінаў. Тут жа маецца пункт па абмене валюты, будзе прасторнае кафэ з азербайджанскай кухняй.
Афіцыйнае адкрыццё новай залы рынка “Гарызонт” адбылося ў суботу, 12 красавіка. На ім прысутнічалі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, дырэктар прадпрыемства “Завод “Беліт” Д. Б. Чыжэўскі, прадаўцы і пакупнікі. Пасля таго як была перарэзана сімвалічная чырвоная стужка, кіраўнік раённай вертыкалі В. С. Гутараў звярнуўся да прысутных і адзначыў, што пашырэнне плошчы “Гарызонта” будзе садзейнічаць яшчэ большаму насычэнню рынку таварамі, лепшаму задавальненню патрэб пакупнікоў. Немалаважным з’яўляецца і той факт, што ў раённым цэнтры з’явілася больш за 50 новых рабочых месцаў. Віктар Сяргеевіч пажадаў прадаўцам актыўных пакупнікоў і выказаў надзею, што работы па абнаўленні залы рынка будуць працягвацца.
На рамонт памяшкання, набыццё абсталявання, выкананне некаторых іншых работ быў затрачаны 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў крэдытаў і сродкаў завода “Беліт”.
— Мы імкнуліся максімальна выкарыстаць усё новае, што ёсць для абсталявання рынкаў Беларусі, — адзначыў дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Чыжэўскі. — Новая зала выглядае больш прасторнай, а гандлёвыя месцы — больш зручнымі і адкрытымі. У яе абсталяванне будзе ўкладзена яшчэ не менш за 500 мільёнаў рублёў. Будзе адноўлена ацяпленне, устаноўлены кандыцыянер, прыведзена ў парадак пажарная сігналізацыя, выкананы іншыя неабходныя мерапрыемствы. На працягу бліжэйшых месяцаў адрамантуем дах, правядзём рамонт падлогі ў суседніх залах. У недалёкай перспектыве — добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, абсталяванне стаянкі для транспартных сродкаў. Словам, будзем рабіць усё магчымае, каб наш “Гарызонт” па-ранейшаму быў папулярным, вабіў прадпрымальнікаў і пакупнікоў.
Тэкст і фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет


