Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выкладчык, у якога хочацца вучыцца…

Выкладчык, у якога хочацца вучыцца…

20 красавіка спаўняецца 70 гадоў выкладчыку Пастаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці Шыдлоўскаму Чаславу Сцяпанавічу. Напярэдадні гэтай даты ў рэдакцыю прыйшло з каледжа калектыўнае пісьмо. А ў ім — наступнае:

— “Не думкам трэба вучыць, а вучыць думаць”— гэтыя словы Імануіла Канта могуць служыць дакладнай характарыстыкай стылю работы Часлава Сцяпана­віча Шыдлоўскага.

У Пастаўскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №2 (зараз — каледж) Часлаў Сцяпанавіч прыйшоў выкладчыкам пасля заканчэння Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі 1 жніўня 1968 года, і гэта працоўнае месца засталося для яго адзіным.

Прафесіяналізм, прынцыповасць, шчырасць, строгасць і справядлівасць — вось тыя якасці, за якія паважаюць Часлава Сцяпанавіча яго калегі, вучні і іх бацькі. За амаль 46 гадоў працы Ч. С. Шыдлоўскі выхаваў не адну плеяду маладых спецыялістаў для сельскай гаспадаркі Пастаўскага раёна. Выкладчык вышэйшай катэгорыі, ён і сёння прыклад для маладых педагогаў: даць параду ў падрыхтоўцы да лабараторна-практычных заняткаў, змайстраваць прыладу на рэспубліканскі конкурс тэх­нічнай творчасці, стварыць метадычны комплекс па прадмеце — заўжды і для ўсяго знаходзіць час.

Урокі Часлава Сцяпанавіча заўсёды адрозніваюцца інтэнсіўнасцю, лагічнай завершанасцю, разнастайнасцю форм і метадаў, высокім навукова-тэарэтычным узроўнем, атмасферай узаемасупрацоўніцтва настаўніка і навучэнцаў. Даць усім вучням глыбокія і трывалыя веды — асноўны дэвіз Часлава Сцяпанавіча. Ён тлумачыць складаныя пытанні проста і даступна.

Педагогу з такім узроўнем кваліфікацыі недастаткова паспяхова рэалізоўваць агульнапрафесійную праграму, яго веданне вучняў і прадмета дазваляе распра­цоў­ваць новыя дыдактычныя і метадычныя матэрыялы. Часлаў Сцяпанавіч творча развівае і ўдасканальвае традыцыйныя метады выкладання, дабіваецца добрых вынікаў навучання па выкладаемым прадмеце. Адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, імкнецца да праяўлення метадычнага майстэрства ў сваёй дзейнасці, творча падыходзіць да вырашэння разнастайных педагагічных задач.

У 1979 годзе Часлаў Сцяпанавіч узнагароджаны знакам “Выдатнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі СССР”. Яго неаднойчы адзначалі граматамі ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта.

— Работа з моладдзю патрабуе ад педагога высокіх маральных якасцей, глыбокіх прафесійных ведаў і навыкаў, умення захапіць вучняў сваімі ідэямі, прывіць ім любоў да вучобы, — зазначае дырэктар каледжа М. М. Лысёнак. — Часлаў Сцяпанавіч Шыдлоўскі — прадстаўнік той цудоўнай савецкай школы настаўнікаў, якія добрасумленна, цярпліва, бескарысліва аддаюць сябе справе выхавання падрастаючага пакалення, маюць высокае пачуццё адказнасці за будучыню нашай краіны.

— Я працую разам з Чаславам Сцяпанавічам Шыдлоўскім з 1982 года, — заўважае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Н. А. Шылько. — Менавіта Часлаў Сцяпанавіч, працуючы на пасадзе намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце ў 80-ых гадах, накіроўваў у патрэбнае рэчышча метадычную работу і маю як маладога метадыста, і ўсяго калектыву СПТВ №2. А ў 90-ых зноў жа Часлаў Сцяпанавіч вучыў мяне, маладога намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, уменню карэктна накіроўваць дзейнасць сваіх калег, убачыць і падтрымаць творчыя іскрынкі, з якіх абавязкова разгарыцца яркае полымя. Цудоўны чалавек, педагог з вялікай літары, Часлаў Сцяпанавіч асабіста для мяне першы настаўнік у працоўным жыцці.

— Для мяне як маладога спецыяліста Часлаў Сцяпанавіч з’яўляецца ўзорам працавітасці, невычэрпнай крыніцы мудрасці, — прызнаецца выкладчык С. В. Шылёнак. — Да яго можна звярнуцца па любым пытанні і атрымаць аргументаваны адказ. Маючы багаты педагагічны вопыт, ён шчодра дзеліцца ім, па-бацькоўску накіроўваючы, дапамагаючы парадамі па падрыхтоўцы ўрокаў, распрацоўцы метадычных матэрыялаў, падрыхтоўцы да конкурсаў тэхнічнай творчасці.

Выкладчык Д. А. Мажэйка ведае юбіляра з самага дзяцінства, бо жылі ў адным доме:

— Памятаю, як мае бацькі заўсёды з павагай гаварылі пра яго як пра добрага, спагадлівага чалавека, клапатлівага сына, мужа, бацьку. У час вучобы ў ПТВ-165 я з вялікай цікавасцю і задавальненнем наведваў урокі чарчэння, якія вёў Часлаў Сцяпанавіч. Гэта таленавіты педагог, які выдатна ведае справу. Свае багатыя веды ён па-майстэрску ўмее перадаць вучням. Зараз мы — калегі, і я ў любы момант магу звярнуцца да Часлава Сцяпанавіча па параду, падзяліцца з ім сваімі поспехамі і праблемамі. Ён добразычлівы, чулы, валодае цудоўным пачуццём гумару, умее падтрымаць, падбадзёрыць.

Часлаў Сцяпанавіч стаў сапраўдным настаўнікам для ўсіх маладых выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання: свае веды, вопыт ён шчодра передае нам, моладзі, за што мы бязмежна яму ўдзячны, за што шчыра любім і паважаем гэтага сапраўднага Чалавека і Настаўніка.

Юбілей — асаблівы дзень нараджэння, асаблівае свята. Гэта не толькі падвядзенне вынікаў, але і пажаданні здзяйснення ўсіх планаў і задум. Ну а які ж юбілей без вершаў? Калегі паклапаціліся і пра гэта і прысвяцілі імянінніку наступныя радкі: “Великий, щедрый дар — уметь учить,/ Учеников своих любить/ — Был свыше дан Вам,/ Верьте, не напрасно!/ И колледж вновь и вновь/ Готов Вам повторить:/ “Пусть будет всё у Вас/ Отрадно и прекрасно!”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой