Прырасла “Сасноўка” соснамі
Больш за 12 тысяч ямак мячамі Колесава падрыхтавалі за лічаныя гадзіны работнікі Пастаўскага і Лынтупскага лясніцтваў
З 5 па 12 красавіка на Пастаўшчыне, як і ва ўсёй краіне, прайшоў “Тыдзень лесу-2014”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Разам з работнікамі лясной гаспадаркі ў добраахвотнай акцыі пад дэвізам “Пасадзі дрэва на мірнай зямлі” ўдзельнічалі вучні СШ №4, Лынтупскай, Камайскай, Гуцкай, Старадворскай і іншых школ. А найбольш масавы “дэсант” з ліку васьмі- і дзевяцікласнікаў СШ №1 “высадзіўся” ў суботу ва ўрочышчы “Сасноўка”.
У свой час тут быў пясчаны кар’ер, якім карысталіся філіял “ДРБУ-132”, ДЭУ-33, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, АБП “Рассвет Пастаўскі”, УП ЖКГ і іншыя арганізацыі. Пасля яго выпрацоўкі засталася пустэча плошчай больш за тры гектары. З цягам часу несумленныя грамадзяне пачалі звозіць сюды смецце. Тэрыторыя паступова ператваралася ў несанкцыянаваную звалку. Па ініцыятыве кіраўніцтва лясгаса, якую падтрымаў старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, сіламі распрацоўшчыкаў кар’ера былі праведзены яго рэкультывацыя і ачыстка ад смецця. На гэтым месцы вырашылі пасадзіць лес. Глебу загадзя падрыхтаваў механізатар Віталій Лысёнак, а ў суботу — у апошні дзень рэспубліканскай акцыі — тут дружна закіпела работа.
Больш за 70 вучняў і педагогаў СШ №1 (яшчэ 25 школьнікаў былі накіраваны ў Груздаўскае лясніцтва) у “Сасноўцы” віталі дырэктар лясгаса Уладзімір Місачэнка, галоўны ляснічы Валерый Гарбуль, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Іванькоў, ляснічы Пастаўскага лясніцтва Альберт Туронак, спецыялісты лясной гаспадаркі. Потым яны разам з дзецьмі садзілі лес.
На першым этапе школьнікаў падзялілі на дзве групы (адна займалася ўборкай лесу), а затым юныя памочнікі працавалі разам. Арганізатары акцыі паклапаціліся пра тое, каб не было ніякіх затрымак у рабоце. Перад яе пачаткам майстар лесу Павел Казаровец і інжынер па якасці Іван Андрушкевіч правялі інструктажы, расказалі пра правілы пасадкі саджанцаў. Праца рабят аблегчылася дзякуючы таму, што наперадзе іх з галоўным інвентаром для пасадкі лесу — мячамі Колесава — ішлі работнікі Пастаўскага і Лынтупскага лясніцтваў. Імі было зроблена больш за 12000 ямак. Столькі саджанцаў сасны з уласнага лясгасаўскага гадавальніка і пасадзілі школьнікі.
— Раней вучні ў асноўным займаліся ачысткай лесу ад смецця, — расказвала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1 Марына Будзько. — Сёлета з задавальненнем прынялі запрашэнне кіраўніцтва лясгаса прыняць удзел у пасадцы лесу. Мабыць, сёння яшчэ не кожны ўсведамляе важнасці гэтай работы. Але пераканана, што з цягам часу ўдзельнікі культурна-экалагічнай акцыі, наведваючы “Сасноўку”, будуць з гонарам гаварыць, што тут растуць пасаджаныя імі дрэўцы.
— Лес з’яўляецца адзіным аднаўленчым у краіне рэсурсам, — адзначыў дырэктар лясгаса Уладзімір Місачэнка. — Памятаючы пра гэта, штогод вядзецца вялікая работа па аднаўленні лясных угоддзяў. Вось і ў нашым лясгасе сёлетняй вясной саджанцы сасны, елкі, ліпы, ясеня будуць пасаджаны на 120 гектарах. Што датычыць “Тыдня лесу”, то гэта акцыя добраахвотная. Мы вельмі задаволены тым, што маем столькі юных памочнікаў. Гэта дзякуючы і ім работа па пасадцы лесу на Пастаўшчыне будзе завершана да 20 красавіка.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет


