У маладога клуба — важкія набыткі

Ганна Мухля і яе карціны
Народнаму клубу “Майстры”, які дзейнічае пры пастаўскім Доме рамёстваў, сёлета спаўняецца 20 гадоў. З гэтай нагоды тут пройдзе серыя выстаў, прысвечаных знакаваму юбілею. Першая з іх ліку ўжо даступна гледачам.
Урачыстае адкрыццё экспазіцыі адбылося 28 сакавіка. Яна ўключыла работы чатырох аўтараў, прычым як “доўгажыхароў”, так і навічкоў клуба. Усяго ж ён аб’ядноўвае больш за 80 самадзейных майстроў і мастакоў Пастаўшчыны, многіх з якіх ведаюць далёка за межамі нашага краю. Пра гэта, вітаючы гасцей, гаварыла кіраўнік клуба Алена Аляксандраўна Касенка. Асаблівую ўвагу яна звярнула на прысутных у зале майстроў, якія стаялі ля вытокаў творчага згуртавання: а гэта Галіна Анатольеўна Дзевятоўская, Ала Аркадзьеўна Анкудовіч, Галіна Сцяпанаўна Калдышкіна, Леанарда Уладзіміраўна Іванова, Ганна Уладзіміраўна Шылько (яе вышыўкі склалі асобную частку выставы).
У Ганны Мухля, яшчэ аднаго аўтара экспазіцыі, значна менш вопыту, чым у старэйшых калег. Але гэта не перашкаджае ёй здзіўляць і захапляць гледача сваімі карцінамі. Іх на суд прысутных было вынесена каля двух дзясяткаў.
— Маляванне — маё даўняе хобі, хоць я ніколі і нідзе гэтаму не вучылася, — прызналася Ганна. — Заўсёды стварала работы інтуітыўна: што адчувала, тое і адлюстроўвала на палатне. Новы этап у творчасці пачаўся пасля знаёмства з маім будучым мужам Аляксандрам. Ён мае вышэйшую мастацка-графічную адукацыю, таму шмат дапамагаў і дапамагае парадамі наконт кампазіцыі, сюжэта… Займаецца і афармленнем работ — а гэта таксама многа значыць. Наогул, без мужа гэтай выставы не адбылося б. Я вельмі ўдзячна яму за веру ў мае сілы, настойлівасць, падтрымку.
У работу клуба “Майстры” акыўна ўключылася маладая і ініцыятыўная Крысціна Брэская. У Доме рамёстваў дзяўчына працуе ўсяго паўтара года, але і за такі непрацяглы тэрмін заваявала давер і павагу старэйшых.
Крысціна займаецца незвычайным рамяством: рэканструюе беларускія народныя касцюмы. Адзін з іх можна было ўбачыць на выставе (іншыя на той момант экспанаваліся ў Віцебску). Падчас свайго невялікага выступлення маладая творца расказала пра асаблівасці сваёй незвычайнай работы, а таксама падзякавала кіраўніцтву Дома рамёстваў за магчымасць паглыбіцца ў гісторыю роднага краю і ў поўнай меры рэалізоўваць свае шматлікія планы.
Асобную частку выставы склалі работы Таццяны Анатольеўны Сабецкай — майстрыхі са стажам і важкім творчым багажом. У сваіх работах, многія з якіх выкананы ва ўласнай тэхніцы, яна выкарыстоўвае самыя розныя матэрыялы: абрэзкі тканін, стужкі, тасьму, карункі, футра, ніткі, паперу… У Доме рамёстваў былі прадстаўлены карціны са стужак і арыгінальныя лялькі, якія дзякуючы актыўнай выставачнай дзейнасці аўтаркі добра вядомы і гараджанам, і гасцям райцэнтра.
— Ганарова, што ў Паставах дзейнічае такі выдатны клуб, — адзначыла напрыканцы сустрэчы намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Фадзееўна Сакалова. — Дзякуй, што адраджаеце традыцыі нашых дзядоў і прадзедаў, знаёміце з найцікавейшымі тэхнікамі рукадзелля, пра якія мы, гледачы, нават і не ведаем. Натхнення, плённай працы і поспехаў у вашай карыснай справе, — пажадала яна майстрам, а таксама ўручыла Ганаровую грамату райвыканкама Алене Аляксандраўне Касенка.
Завяршылася мерапрыемства музычным нумарам дырэктара Юнькаўскага сельскага Дома культуры Таццяны Васільеўны Пронька і пазнавальнай віктарынай.
Пазнаёміцца з экспазіцыяй выставы можна да канца красавіка.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
"Наша жизнь не будет прежней еще год-полтора". Эпидемиолог о ситуации в мире
Подробнее Эпидемиолог Кейтлин Риверс в интервью для CNN заявила, что в ближайшие год-полтора жизнь в мире не будет прежней.


