Сучаснае медабсталяванне і максімум паслуг

На мінулым тыдні адбылося ўрачыстае адкрыццё новага медыцынскага блока ў Дунілавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.
У ім прынялі ўдзел намеснік начальніка камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва аблвыканкама В. М. Астапенка, старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў і яго намеснік Ю. М. Кісялёў, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама П. М. Райчонак, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама П. Л. Курто, начальнік раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Д. І. Пякарская, намеснік дырэктара аграбудаўнічага прадпрыемства “Рассвет Пастаўскі” У. А. Раманенкаў.
— Сацыяльнаму абслугоўванню насельніцтва ў краіне надаецца вялікая ўвага, — гаварыла, адкрываючы мерапрыемства, В. М. Астапенка. — З гэтай мэтай у рэспубліцы распрацавана комплексная праграма сацыяльнага абслугоўвання да 2015 года. Згодна з ёй, ставіцца задача зрабіць усе захады для таго, каб сацыяльнае абслугоўванне ў стацыянарных установах стала больш даступным, забяспечыць якасць аказваемых паслуг, палепшыць матэрыяльную базу. І робіцца для гэтага шмат. Напрыклад, у Віцебскай вобласці за апошнія два гады колькасць ложка-месцаў павялічылася амаль на 200. Гэты новы будынак — доказ таго, як стараецца кіраўніцтва і вобласці, і камітэта, і раёна для людзей, абдзеленых лёсам.
Новы трохпавярховы корпус Дунілавіцкага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў прыняты ў дзеянне ў пачатку мінулага года. На яго будаўніцтва затрачаны 34 мільярды рублёў. Тут змаглі размясціць больш за 160 псіханеўралагічна хворых. Яны пражываюць па два, тры, чатыры чалавекі. У светлых пакоях прыгожая сучасная мэбля, зручныя санвузлы. У такіх умовах і жыць камфортна, і працаваць лягчэй.
— І вось чарговае наваселле, — гаварыў Віктар Сяргеевіч Гутараў. — Медыцынскі блок здадзены ў эксплуатацыю, асвоена 5 мільярдаў рублёў. Не ўсё было проста. Але пры падтрымцы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, асабіста яго начальніка Аляксандра Мікалаевіча Хрыстафорава ўдавалася своечасова вырашаць пытанні, якія ўзнікалі. Агульнымі намаганнямі мы зрабілі вялікую справу.
— Не ўсе верылі, што калі-небудзь Дунілавіцкі дом-інтэрнат будзе мець такія выдатныя ўмовы для пражывання хворых, — успамінаў У. А. Раманенкаў. — Калі пачыналі будаўніцтва жылога корпуса, то, як кажуць, вочы баяліся, а рукі рабілі. Урэшце маем тое, што маем. Так было і з медблокам. Нягледзячы на цяжкасці, будаўнікі знаходзілі кантакт з інвестарамі, аператыўна выконвалі пастаўленыя задачы і ўрэшце завяршылі будаўніцтва.
У кабінетах урача-псіхатэрапеўта, стаматалагічным, працэдурным, перавязачным устаноўлена найноўшае абсталяванне, прыборы для фізіятэрапеўтычных працэдур і многае іншае. Ёсць дамоўленасць са спецыялістамі з Дунілавіцкай участковай бальніцы, якія пры неабходнасці будуць аказваць насельнікам дома-інтэрната патрэбныя паслугі.
— Да здачы ў эксплуатацыю блока медыкі туліліся ледзь не ў адным кабінеце, — гаварыў урач-псіхіятр Генадзій Зіфрыдавіч Галінскі. — Цяпер усё па-іншаму. Вось і ў маім кабінеце створаны цудоўныя ўмовы для індывідуальнай даверлівай размовы з пацыентам або яго роднымі. Раней, калі каму з пражываючых у інтэрнаце забаліць зуб, то яго трэба было везці ў пастаўскую або варапаеўскую паліклініку. Улічваючы псіханеўралагічныя асаблівасці пацыентаў, зрабіць гэта было не заўсёды проста. Зараз усё на месцы.
— Будаўнікі з Дунілавіцкім домам-інтэрнатам надоўга не развітваюцца, — падсумавала сказанае В. М. Астапенка. — На чарзе бягучы рамонт харчаблока і старых жылых карпусоў. Хворым тут аказваецца максімальная медыцынская дапамога, з некаторымі псіхатэрапеўты працуюць над тым, каб навучыць іх самастойнасці і аднавіць дзеяздольнасць.
Такія прыклады ёсць. Адзін з раней пражываючых у доме-інтэрнаце ўжо стаў паўнапраўным членам працоўнага калектыву. Нядаўна для самастойнага пражывання выбралі яшчэ пяць чалавек. Да іх паслуг кухня з халадзільнікам, электраплітой, пакоі для адпачынку з тэлевізарам, музычным цэнтрам. Людзі самі гатуюць ежу, мыюць посуд, прыбіраюць. Магчыма, праз пэўны час стан здароўя палепшыцца і яны змогуць пакінуць гэту ўстанову.
У заключэнне цырымоніі дырэктар дома-інтэрната Павел Іванавіч Паўловіч шчыра падзякаваў усім, хто ўнёс свой уклад у будаўніцтва медыцынскага блока, і заверыў, што работнікі прыкладуць усе намаганні для належнага ўтрымання памяшканняў і абсталявання, а таксама не пашкадуюць цяпла і ўвагі для пражываючых.
Анна АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет


