Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І медаль — за дабрыню і клопат

І медаль — за дабрыню і клопат

Тамаш Людвікавіч Косцюк з вёскі Койры адзначаў 90-гадовы юбілей. У той нядзельны сонечны дзень гасцей сабралася шмат, і ўсе жадалі імянінніку здароўя і бадзёрасці.

А старшыня Курапольскага сельвыканкама Марына Паўлаўна Нагановіч, якая да віноўніка ўрачыстасці завітала разам з кіраўніком спраў Алай Мікалаеўнай Якімовіч, дадала яшчэ пра даўгалецце. “Пакуль жывуць такія аксакалы, і дом, і сям’я трымаюцца на іх, ёсць дзе радні сабрацца, — гаварыла яна. — Ды і рэкорд у 103 гады, які дагэтуль існуе ў вёсцы, трэба пабіць — дажыць імянінніку да 105, а яшчэ лепш — да 110 гадоў”.

На долю Т. Л. Косцюка выпала нямала выпрабаванняў. У тры гады застаўся без бацькі. Гадавала адна маці, але і яна праз нейкі час памерла. У 1943-ім быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Дамоў вярнуўся ў 1945-ым. Ажа­ніўся, сюды прыйшоў у прымакі (сам родам з-пад Цешалава).

— Я нарадзілася на хутары Свілы, якога ўжо даўно няма на карце раёна, — расказвала дачка Данута Тамашаўна Собаль. — А ў 1975 годзе пабудавалі ў Койрах вялікі дом, і гэта татава заслуга: ён быў сапраўдным майстрам, мог сам многае зрабіць. Клапаціўся, каб парадак быў усюды. Разам з мамай шчыравалі ў жывёлагадоўлі: тата вясной і ўлетку пасвіў жывёлу, а зімой падвозіў кармы, мама была даяркай. Сваёй працавітасцю задалі нам рытм на ўсё жыццё. Мамы ўжо няма сярод нас, а тата і цяпер не ўяўляе, як можна сядзець без справы, хоць парадамі дапамагае. Увесну едзем у вёску і ўсе завіхаемся на агаро­дзе: мы з мужам, брат Багдан, які жыве з татам.

На зіму Тамаша Людвікавіча дачка забірае да сябе ў Паставы. У гарадской кватэры ўтульна, цёпла і камфортна. Адно не надта добра: трэці паверх. А старому ж хочацца выйсці, падыхаць свежым паветрам. Цяжка, баляць ногі. Дачка неаднойчы раіла не спяшацца: прайсці колькі прыступак і адпачыць. На што тата  катэгарычна адказваў: “Ты што, смяешся?! Ісці, дык ісці, а калі ўжо ся­дзець, дык сядзець”.

Бяседа працягвалася. Сваякі даўно не збіраліся разам, таму размовам, здавалася, канца не будзе. Але ўсе яны так ці інакш вярталіся да юбіляра і яму прысвячаліся. Дачка з мужам, сын, унукі, пляменнікі прыгадвалі, які Тамаш Людвікавіч у жыцці — памяркоўны, шчыры, добразычлівы. Віншавалі і жадалі: калі няўдач — дык маленькіх, а поспехаў — толькі значных. А ўнукі Яўген і Віталь, сыны Дануты Тамашаўны і Алега Уладзіміравіча, парадавалі дзеда асабліва: уручылі вялікі медаль “За дабрыню і клопат” (якіх толькі сувеніраў ні напрыдумвалі сучасныя ўмельцы!). Дзед важна пахаджваў з узнагародай, як алімпійцы на п’едэстале.

Ад вяскоўцаў віншаванні прывезлі Іван Іванавіч і Яні­на Зянонаўна Семянасы. Іван Іванавіч — старэйшына ў Койрах, ведае ўсё пра ўсіх. Расказваў, што вёска раней гудзела і шумела, асабліва ўлетку, калі дзятва збіралася на канікулы. А цяпер толькі дзевяць чалавек жывуць у пяці дамах. Добра, што дачнікі ёсць. Пажадаў юбіляру здароўя і… збірацца ў вёску, маўляў, вясна ж прыйшла!

Шмат падарункаў атрымаў Тамаш Людвікавіч, і ўсе — з намёкамі: цукеркі — каб салодкае жыццё было ў далейшым, сервізы — каб радня ў Койрах збіралася за чаем і г. д. Імяніннік пагаджаўся і шчыра дзякаваў за такую ўвагу.

Галіна ПІШЧ.

Фота Марыны НАГАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой