Паведамленне аб сесіі раённага Савета
3 красавіка ў Паставах адбылася 1-ая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. Адкрыў яе намеснік старшыні раённай выбарчай камісіі В. І. Крыштафовіч. Ён паведаміў, што ў склад раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання выбраны 30 дэпутатаў, на сесію прыбыло 29. На сесію былі запрошаны члены райвыканкама і начальнікі аддзелаў, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Для вядзення пратакола сесіі, рэгістрацыі запытаў, паведамленняў і заяў быў выбраны сакратарыят у складзе дэпутатаў А. С. Лысёнак і В. М. Жука. Затым была выбрана падліковая камісія ў колькасці пяці дэпутатаў, а яе старшынёй — дэпутат М. П. Нагановіч.
Раённы Савет прыняў рашэнне аб прызнанні паўнамоцтваў 30 дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання, выбраных 23 сакавіка 2014 года.
Затым дэпутаты перайшлі да разгляду пытання “Аб выбранні старшыні раённага Савета дэпутатаў”.
Дэпутат П. І. Скурко ад імя групы дэпутатаў унёс прапанову выбраць на гэту пасаду дэпутата ад Дунілавіцкай выбарчай акругі № 21 В. П. Арэхава. У падтрымку гэтай кандыдатуры выступілі дэпутаты А. Д. Малахаў, М. Г. Рабіза, У. М. Чакавы, А. М. Скрыцкі.
У выніку тайнага галасавання за кандыдатуру В. П. Арэхава прагаласавалі 29 дэпутатаў, супраць — няма. Раённы Савет дэпутатаў, у адпаведнасці з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”, прыняў рашэнне выбраць старшынёй раённага Савета дэпутатаў Арэхава Віктара Пятровіча. Намеснікам старшыні на грамадскіх пачатках шляхам адкрытага галасавання выбраны дэпутат ад Чырвонаармейскай выбарчай акругі № 6 Скрыцкі Аляксандр Мар’янавіч.
Затым на сесіі былі створаны пастаянныя камісіі раённага Савета дэпутатаў: па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту (старшыня — дэпутат ад Курапольскай выбарчай акругі № 29 М. П. Нагановіч); па бюджэце і эканамічным развіцці (старшыня — дэпутат ад Гагарынскай выбарчай акругі № 8 І. І. Несцяронак); па пытаннях аграпрамысловага комплексу і экалогіі (старшыня — дэпутат ад Лугавой выбарчай акругі № 2 А. І. Малец); па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі (старшыня — дэпутат ад Казлоўшчынскай выбарчай акругі № 15 У. М. Чакавы), — а таксама прэзідыум раённага Савета дэпутатаў у складзе 9 чалавек (старшыня прэзідыума — В. П. Арэхаў, намеснік старшыні — А. М. Скрыцкі), члены прэзідыума — І. І. Несцяронак, У. М. Чакавы, А. І. Малец, П. І. Скурко, А. Д. Малахаў, В. А. Лушчык.
У рабоце сесіі прыняў удзел і выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
После открытия границ нас ждет долгожданный «шенген» по €35
Подробнее Хорошие новости во время эпидемии. Европарламент одобрил соглашения с Беларусью об упрощении выдачи виз.


