Дарогамі вайны на Пастаўшчыне
21 сакавіка ў раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Дзякуй за вызваленне”, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мерапрыемства, ганаровым госцем якога стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік абароны Ленінграда М. Я. Зубовіч, сабраліся прадстаўнікі раённай улады, работнікі культуры, настаўнікі, вучні.
Ад імя прысутных дырэктар музея Р. Л. Курачэнка шчыра падзякавала Мікалаю Яўстаф’евічу, а ў яго асобе — усім ветэранам, за мужнасць, праяўленую ў гады вайны, падораныя цяперашнім і будучым пакаленням беларусаў жыццё, мір і незалежнасць. У адказ М. Я. Зубовіч адзначыў вялікую работу супрацоўнікаў музея па афармленні экспазіцыі выставы, падкрэсліўшы, што не толькі франтавікі і партызаны, але і тыя, хто заставаўся ў тыле і працаваў на патрэбы фронту, здзейснілі неўміручы подзвіг — вытрымалі найцяжэйшае выпрабаванне і перамаглі фашызм.
Падрабязны экскурс у экспазіцыю выставы зрабіла старшы навуковы супрацоўнік музея Т. Г. Гарошка, запрасіўшы ўсіх наведвальнікаў “прайсці” вогненнымі дарогамі Вялікай Айчыннай, каб аддаць даніну памяці людзям, якія не шкадавалі свайго жыцця, адстойваючы свабоду і незалежнасць Радзімы, наша права на мірную і шчаслівую будучыню. Пагрузіцца ў трывожную атмасферу чэрвеня 1941 года дапамагло праслухоўванне запісу паведамлення савецкага інфармбюро аб пачатку вайны, пасля чаго Таццяна Гвідонаўна расказала пра першыя дні нямецкай акупацыі на Пастаўшчыне, настроі, якія панавалі сярод насельніцтва, утварэнне падпольных груп і партызанскіх атрадаў і іх барацьбу з ворагам.
Удзельнікам падпольнага і партызанскага руху ў раёне адведзена вялікая частка экспазіцыі. На ёй прадстаўлены фотаздымкі, асабістыя рэчы і дакументы членаў першага партызанскага атрада “Смерць фашызму”, утворанага ўсяго праз тыдзень пасля пачатку вайны, членаў падпольнай партызанскай групы на чале з Р. З. Крукавым, якая дала пачатак партызанскаму атраду “Грозны”, атрада імя Суворава, які пазней разам з атрадам “Знішчальнік” стаў асновай партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. Таксама на выставе можна ўбачыць карты баявых аперацый партызан, лістоўкі з заклікам да насельніцтва весці барацьбу з гітлераўцамі, Чырвоны Сцяг, які ў самым пачатку вайны выратавала настаўніца з Навасёлкаўскага сельсавета Ганна Пашкевіч і пад страхам смерці захоўвала ў сябе дома некалькі месяцаў, потым перадала ў партызанскі атрад, а калі надышоў час вызвалення, ён быў узняты над Паставамі, шмат іншых цікавых экспанатаў з фондаў краязнаўчага музея і музея баявой і працоўнай славы СШ №2. Сярод іх друкарскі партызанскі станок, тэлеграфны апарат сістэмы Морзэ, ваенна-палявы тэлефон, нямецкія пішучая машынка і трафейная рацыя, розныя віды зброі тых часоў, салдацкая фляга, малая пяхотная лапатка, армейскі заплечнік, форменнае пасляваеннае адзенне і асабістыя рэчы камандуючага 145-ай Віцебскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі, якая вызваляла Пастаўскі раён, генерал-маёра П. А. Дзібровы.
У суседняй зале аформлена інсталяцыя вясковай хаты, якую спешна пакінулі жыхары, ратуючыся ад фашыстаў. Трэцяя зала аддадзена пад фотавыставу Андрэя Мацура “И память сердца говорит…” Яна рыхтавалася яшчэ 5 гадоў назад, да 65-годдзя вызвалення Беларусі. Тады таленавіты пастаўскі фатограф адлюстраваў 20 ветэранаў Вялікай Айчыннай. Прайшло не так шмат часу, і з тых 20 чалавек у жывых засталіся ўсяго пяцёра: М. Я. Зубовіч, І. А. Шчыт, В. П. Субач, І. С. Рыбцоў і А. А. Антух. Побач з фотаздымкамі змешчаны спіс ветэранаў, якіх у раёне крыху больш за 30. Тут жа старыя школьныя альбомы пра настаўнікаў-франтавікоў, спаленую разам з жыхарамі вёску Альцы, з фотасправаздачамі паходаў вучняў па месцах баявой славы.
Знаёміцца з выставай можна не адну гадзіну, бо работнікі музея распрацавалі грунтоўную і цікавую экскурсійную праграму, якая ўключае ў сябе таксама прагляд дакументальнага фільма “Вызваленне Беларусі” і разгадванне крыжаванкі. Асабліва пазнавальнай яна будзе для школьнікаў. Іх і іншых наведвальнікаў чакаюць у музеі ва ўсе дні, акрамя панядзелка, аж да канца ліпеня.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
После открытия границ нас ждет долгожданный «шенген» по €35
Подробнее Хорошие новости во время эпидемии. Европарламент одобрил соглашения с Беларусью об упрощении выдачи виз.


