Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Вы — наш гарантаваны поспех”

“Вы — наш гарантаваны поспех”

На фоне папярэдніх той дзень выдаўся надзвычай лагодным — сонечным, па-сапраўднаму вясновым, хоць на календары была ўсяго толькі сярэдзіна сакавіка. Такога ж яснага і прыгожага жыцця ў далейшым жадалі ўсе, хто сабраўся ў Курапольскім сельвыканкаме, кіраўніку спраў Але Мікалаеўне Якімовіч, якая адзначала юбілейны дзень нараджэння.

З гэтай нагоды ва ўстанову завітала і кіраўнік спраў райвыканкама Ганна Францаўна Літвіновіч. Звяртаючыся да юбіляра, яна сказала:

— Вы адна са старэйшых і вопытных кіраўнікоў спраў у раёне. Вас ведаю добра і з упэўненасцю магу сказаць: Вы — чалавек адказны, пунктуальны, добрасумленны, сапраўдны прыклад для іншых. Работа з дакументамі патрабуе дакладнасці, сканцэнтраванасці, увагі. Усё гэта ў Вас  ёсць. Хачу пажадаць моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, радасці, выдатнага настрою, сямейнага дабрабыту.

Г. Ф. Літвіновіч уручыла Але Мікалаеўне Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Імянінніцу шчыра павіншавала старшыня Курапольскага сельвыканкама Марына Паўлаўна Нагановіч:

— Для любога кіраўніка галоўнае ў тым, каб была добрая каманда. Калі такая каманда і сістэма ў рабоце ёсць — значыць, поспех забяспечаны. Вы наш гарантаваны поспех. Я — шосты старшыня, пры якіх Вы працавалі і працуеце, і ведаю: на давераных Вам участках работы заўсёды парадак і, як вынік, вышэйшая ацэнка. Вы — настаўнік для многіх кіраўнікоў спраў, Вам звоняць і з Вамі раяцца. Дзякуй за адказнасць і прафесіяналізм!

А. М. Якімовіч павіншавалі калегі-кіраўнікі спраў Ярэўскага і Юнькаўскага сельвыканкамаў Людміла Станіславаўна Ціцянкова і Наталля Уладзіміраўна Сталяронак, старэйшына вёскі Мікалай Мікалаевіч Мацюшчанка, спецыяліст сельвыканкама Руслана Леанідаўна Бароўка, культработнікі Марына Антонаўна Смулько і Валянціна Уладзіміраўна Міхалевіч.

З асаблівай цікавасцю ўсе слухалі Пятра Сяргеевіча Рамановіча, і не выпадкова: менавіта пры ім А. М. Якімовіч прыйшла на работу ў Савет. Пётр Сяргеевіч ганарыцца тым, што яго былы сакратар так доўга працуе на пасадзе, працуе добра, у яе адрас гучаць станоўчыя водгукі.

Расчуленая ад такой увагі, прыемных слоў і пажаданняў, імянінніца і сама прыгадала старонкі працоўнай біяграфіі. У Курапольскі сельскі Савет прыйшла ў 1987 годзе. Дагэтуль настаўнічала ў Ваўкоўскай сярэдняй школе, займала пасаду намесніка дырэктара.

— Што мяне чакала ў Савеце, прыблізна ведала, — расказвала Ала Мікалаеўна. — Мой жа тата доўгі час тут быў сакратаром. Яго калегі потым, калі я ўжо працавала, часта прыгадвалі, як тата гаварыў: “І каму ж дастанецца пасада?” І абавязкова дадавалі: — “Ведаў бы Бароўка, што дачка будзе сакратаром!” Тата хацеў, каб у інстытут народнай гаспадаркі паступала. А я выбрала педагогіку, пайшла на матэматычны факультэт, бо вельмі хацелася ў школу.

Але так выйшла, што ў школе затрымалася ненадоўга, аб чым не шкадуе. Курапольшчына — яе маленькая радзіма. Тут, у Бараўках, яе карані, тут усе яе ведаюць, і яна з кожным знаёмая. Працуе, стараецца для сваіх землякоў. Яны прыходзяць да яе і як да дэпутата сельскага Савета — і кожнаму Ала Мікалаеўна дапаможа, падкажа, параіць. Адным словам, служыць людзям аддана.

Галіна ПІШЧ. Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой