Першая і не апошняя “ластаўка”
24 кастрычніка 2013 года ўступілі ў сілу змяненні ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь, якія датычаць кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за аналагічнае парушэнне. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй кодэкса, за гэта прадугледжана канфіскацыя аўтамабіля. І першы такі прэцэдэнт ужо ёсць на Пастаўшчыне.
19 лютага адбыўся суд над жыхаром Пастаў, які двойчы на працягу года быў затрыманы супрацоўнікамі раённай Дзяржаўтаінспекцыі п’яным за рулём. У першы раз праваахоўнікі “злавілі” мужчыну неўзабаве пасля ўнясення паправак у дзеючае заканадаўства. Тады разам з накладаннем штрафу яго папярэдзілі: калі зноў надумае пакатацца нецвярозым на аўто, машыну канфіскуюць. Але грамадзянін не прыняў гэтай інфармацыі да ведама і праз некаторы час зноў сеў за руль “пад мухай”. Па ракавым збегу абставін на вуліцы Ленінскай, побач з будынкам ДАІ, здзейсніў наезд на аўтамабіль, які спыніўся перад ім, з’ехаў на тратуар і ўдарыўся ў слуп лініі электраперадач. Суд назначыў віноўніку ДТЗ пакаранне ў выглядзе 32,5 мільёна рублёў штрафу, на 1 год пазбавіў яго волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, на 5 гадоў — права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, і канфіскаваў у даход дзяржавы аўтамабіль. Ён будзе адпраўлены ў Мінск і там прададзены з аўкцыёну.
Па словах начальніка аддзялення ДАІ РАУС Д. М. Андрона, на сённяшні дзень на Пастаўшчыне маюцца яшчэ тры кандыдаты на канфіскацыю аўто. Матэрыялы на іх накіраваны ў раённы аддзел Следчага камітэта для вырашэння пытання аб узбуджэнні крымінальных спраў па артыкуле 317. Усе трое — жыхары горада. Адзін з іх мае дастаткова дарагі транспартны сродак — мікрааўтобус коштам каля 20 тысяч долараў.
Усяго ж з пачатку года ў нашым раёне затрыманы 21 нецвярозы вадзіцель — на 10 чалавек менш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд. На думку Дзмітрыя Мікалаевіча, такі “мінус” звязаны ў тым ліку з перыядычным прыездам у раён супрацоўнікаў сталічнага спецпадраздзялення “Страла”, якія разам з пастаўскімі дзяржаўтаінспектарамі нясуць службу на дарогах. Але найбольш паўплывала на сітуацыю ўзмацненне адказнасці за кіраванне транспартам у нецвярозым стане. Так, разам са змяненнямі ў Крымінальны кодэкс былі ўнесены папраўкі і ў адміністрацыйны. Цяпер за першую паездку “пад мухай” на вадзіцеляў накладваецца штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь, і яны пазбаўляюцца права кіравання транспартам на 3 гады. Калі наогул не мелі вадзіцельскага пасведчання — пазбаўляюцца права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на такі ж тэрмін. Раней былі пазбаўлены права кіравання транспартам і пры гэтым селі за руль — будуць аштрафаваны на суму да 2,6 мільёна рублёў, здзейснілі такое правапарушэнне паўторна на працягу года — павінны заплаціць да 6,5 мільёна рублёў.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Какую недвижимость в Турции покупают белорусы?
Подробнее Недвижимость на побережье Турции представлена на любой вкус и на разный бюджет. Цены на квартиры сравнительно ниже, чем в аналогично развитых странах Европы. Как и на каких условиях купить


