З конкурсаў — з дыпломамі лаўрэатаў
14—15 сакавіка ў Наваполацкім дзяржаўным музычным каледжы праходзіў агляд-конкурс фартэпіяннай музыкі “Натхненне”.
У ім прымалі ўдзел навучэнцы дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў Наваполацка, Полацка і Полацкага рэгіёна. Ён сабраў амаль 80 удзельнікаў з названых вышэй гарадоў, а таксама з Глыбоцкага, Пастаўскага, Верхнядзвінскага, Лепельскага, Браслаўскага, Ушацкага і Міёрскага раёнаў. Пастаўшчыну на конкурсе прадстаўлялі 5 навучэнцаў гарадской школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза: Кобзік Ангеліна, Гіль Віталія, Мейшутовіч Эліна, Шастакоў Мікіта, Клянтак Крысціна — і 4 вучаніцы Варапаеўскай ДШМ: Татарчук Карына, Казаровец Даша, Балай Алеся і Ходан Дзіяна.
Усе ўдзельнікі былі падзелены на чатыры ўзроставыя групы: малодшая А (да 8 гадоў уключна), малодшая Б (9—10 гадоў), сярэдняя (11—12 гадоў) і старэйшая (13 і больш гадоў). У залежнасці ад гэтага яны выконвалі пэўны набор музычных твораў. Самыя маленькія канкурсанты — паліфанічны твор, п’есу і эцюд, прадстаўнікі сярэдняй і старэйшай груп — акрамя пералічаных, яшчэ і буйны класічны твор.
Трэба сказаць, што рыхтавацца да конкурсу юныя піяністы пачалі яшчэ ў пачатку навучальнага года і паспяхова вытрымалі адборачныя туры ў сваіх школах. Таму на занальны этап трапілі самыя лепшыя. Тым не менш заняць столькі прызавых месцаў нашы землякі — дзеці і іх педагогі — зусім не разлічвалі. Чацвёра з пяці пастаўчан і адна прадстаўніца г.п. Варапаева вярнуліся дамоў лаўрэатамі. Так, вучаніца 3 класа Віталія Гіль (выкладчык — К. Б. Мейшутовіч) і 4-класніца Ангеліна Кобзік (выкладчык — Н. С. Белікава) з Пастаўскай ДШМ, якія выступалі ў малодшай Б групе, удастоены дыпломаў, адпаведна, другой і трэцяй ступеняў. Такія ж дыпломы ў старэйшай групе заваявалі 7-класніца Эліна Мейшутовіч (2-е месца, выкладчык — Н. С. Белікава) і 6-класнік Мікіта Шастакоў (3-е месца, выкладчык — А. І. Падгайская). Яшчэ адзін дыплом другой ступені на рахунку 5-класніцы Варапаеўскай ДШМ Алесі Балай (выкладчык — І. М. Юркова).
Як прызналіся музыканты-пачаткоўцы, ім вельмі спадабалася атмасфера конкурсу, тое, што ён даў магчымасць паслухаць, як іграюць равеснікі з іншых гарадоў і раёнаў, і параўнаць сябе з імі.
* * *
Адначасова з аглядам-конкурсам юных піяністаў у Наваполацку 15 сакавіка ў Смаленску адбыўся VIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай і джазавай музыкі “Хрустальная ліра”. Туды разам са сваім педагогам Г. Э. Барысюк і канцэртмайстрам Т. В. Гутаравай адправіліся дзве цымбалісткі Пастаўскай ДШМ — вучаніца 1 класа Лера Патрушава і 6-класніца Ліза Глазава. Усяго ж на конкурс прыехала больш за 100 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Расіі, Беларусі і Кітая, у тым ліку каля 50 інструменталістаў. Але нашы дзяўчынкі не згубіліся ў агульнай масе. Ліза, якая з’яўляецца пераможцай разнастайных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, і тут аказалася лепшай — атрымала дыплом першай ступені. У Леры — дыплом за ўдзел. Дарэчы, Лера была самай юнай удзельніцай “Хрустальнай ліры” — ёй споўнілася ўсяго 7 гадоў.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Какую недвижимость в Турции покупают белорусы?
Подробнее Недвижимость на побережье Турции представлена на любой вкус и на разный бюджет. Цены на квартиры сравнительно ниже, чем в аналогично развитых странах Европы. Как и на каких условиях купить


