Галасавалі актыўна
Галасуе маладая сям'я Вішнеўскіх
Павіншаваўшы ў нядзелю членаў камісіі выбарчага ўчастка № 35 і першых выбаршчыкаў з пачаткам галасавання, яе старшыня А. П. Балошка і сама атрымала віншаванні з юбілейным днём нараджэння. У ліку першых кветкі і падарунак ад кіраўніцтва і спецыялістаў ААТ “Хацілы-агра” ёй паднеслі дырэктар В. І. Крыштафовіч і яго намеснік па эканоміцы Г. М. Шубелька. Яны падзякавалі Алене Пятроўне за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, асабісты ўклад ва ўмацаванне эканомікі гаспадаркі, пажадалі здароўя, плёну ва ўсіх справах.
А. П. Балошка шмат гадоў удзельнічае ў арганізацыі выбарчых кампаній у аграгарадку Хацілы. І сёлета, нягледзячы на тое, што яе юбілей супаў з днём галасавання, Алена Пятроўна ўвесь час правяла на выбарчым участку, забяспечыўшы разам з членамі камісіі актыўную работу. Усяго ў выбарах удзельнічала 384 чалавекі. Жыхары аграгарадка і навакольных вёсак аддалі свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета Іосіфа Тамашэвіча, раённага — Ганну Шубелька і Андрэя Сарапененку, Ярэўскага сельскага Савета — Аляксандра Шаронава, Аляксея Рабухіна, Наталлю Янковіч, Таццяну Калеснік, Паўла Скрыдлеўскага, Яніну Турла. Настрой у хацілаўскіх выбаршчыкаў быў асаблівы. Па-першае, яны галасавалі ў асноўным за людзей, якія жывуць і працуюць побач, да якіх можна звярнуцца ў любую хвіліну. Па-другое, дзякуючы працоўнай актыўнасці вяскоўцаў гаспадарка другі год запар стала пераможцай раённага спаборніцтва па вытворчасці і продажы дзяржаве важнейшых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. А яшчэ ААТ “Хацілы-агра” ў якасці пераможцы прадстаўляла хлебаробаў Віцебшчыны на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2013”, уваходзіць у лік гаспадарак, дзе сярэдні надой малака ад каровы складае за год па 6000 і больш кілаграмаў.
Працоўнымі набыткамі ганарацца не толькі тыя, хто іх стварае сёння. Аснову высокіх ураджаяў, надояў і прыбаўленняў жывёлы ў вазе закладвалі дзясяткі былых калгаснікаў, якія даўно на заслужаным адпачынку. У іх ліку Зыгмунд Мар’янавіч і Ганна Ігнацьеўна Рундзі, да якіх у вёску Дукі па іх просьбе ў дзень галасавання завіталі члены выбарчай камісіі. Зыгмунд Мар’янавіч 34 гады адпрацаваў брыгадзірам, 40 гадоў аддала жывёлагадоўлі яго жонка. І хаця кожны размяняў ужо дзявяты дзясятак гадоў, ветэраны ў курсе ўсіх падзей, ахвотна прагаласавалі за кандыдатаў у дэпутаты.
На даму галасуюць ветэраны працы Зыгмунд Мар’янавіч і Ганна Ігнацьеўна Рундзі.
На ўчастку №25, які размяшчаўся ў памяшканні Навасёлкаўскага цэнтра культуры, у спісы было ўнесена 900 выбаршчыкаў, прагаласавала — 866. Пераважная большасць вяскоўцаў падтрымалі кандыдатаў у дэпутаты: абласнога Савета — Сяргея Рычардавіча Зямчонка, раённага — Васілія Раманавіча Сівіцкага, Віктара Пятровіча Арэхава і яшчэ 9 чалавек, якія былі вылучаны ў Навасёлкаўскі сельскі Савет дэпутатаў.
Дзень выдаўся сонечным і цёплым. Такі быў і настрой у членаў участковай выбарчай камісіі. Бо выбаршчыкі праявілі вялікую актыўнасць падчас датэрміновага галасавання. Многія, наадварот, чакалі нядзелі, каб не толькі прагаласаваць, але і адпачыць. 23 сакавіка дзясяткі жыхароў аграгарадка завіталі на ўчастак бліжэй к 12 гадзінам, калі тут з канцэртнай праграмай выступалі выкладчыкі і вучні мясцовай дзіцячай школы мастацтваў. Яны і на гэты раз парадавалі сваім выканальніцкім майстэрствам, разнастайным рэпертуарам, заслужылі шмат апладысментаў.
Невядома, як складзецца лёс сённяшніх школьнікаў. Тым не менш хочацца спадзявацца, што сярод іх будуць юнакі і дзяўчаты, якія выберуць патрэбныя сельгасвытворчасці спецыяльнасці, папоўняць сям’ю маладых хлебаробаў. У ААТ “Навасёлкі-Лучай” на розных участках сёння працуюць звыш 80 чалавек ва ўзросце да 31 года. Ім падуладна сучасная магутная тэхніка. Прывабным з’яўляецца робатызаваны малочнатаварны комплекс, першая чарга якога ўжо дзейнічае, дае прадукцыю. Ёсць дзе прымяніць свае веды і сілы маладым спецыялістам.
Яўгенію Вішнеўскаму, які прыйшоў на ўчастак для галасавання разам з жонкай Аленай — настаўніцай сярэдняй школы — і дачушкай Ксюшай, яшчэ толькі 25. Нягледзячы на такі ўзрост, дырэкцыя сельгаспрадпрыемства тры гады назад назначыла яго галоўным інжынерам.
— Сёлетнія выбары супалі з разгортваннем веснавых палявых работ, — адзначыў Я. Вішнеўскі. — Дзякуючы дырэкцыі, адпаведным службам мы таксама пачалі ўжо падкормку азімых. Спадзяёмся, што, выкарыстоўваючы ўласныя сродкі, а таксама дапамогу дзяржавы, зможам правесці ўвесь комплекс палявых работ у аптымальныя тэрміны і якасна.
Сапраўднага цяпла і вясны чакаюць усе вяскоўцы. А галасуючы, яны жадалі дэпутатам быць уважлівымі, клапаціцца пра людзей. Пра гэта, у прыватнасці, расказвалі члены ўчастковай выбарчай камісіі Ганна Каралёнак, Валянціна Мацур, Генадзій Пяткевіч, Сяргей Міхалевіч, якія па просьбе жыхароў сталага ўзросту і аддаленых населеных пунктаў арганізавалі галасаванне на даму.
Члены камісіі вярнуліся з галасавання на даму
— У цэлым выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на нашым участку прайшлі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, — падкрэсліў потым старшыня выбарчай камісіі Славамір Шапель. — Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць усім выбаршчыкам, членам камісіі за іх цвёрдую грамадзянскую пазіцыю і актыўнасць.
Пётр Курыловіч. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Что представляет собой жилищный надзор, и какие функции он будет выполнять?
Подробнее Как жилищный надзор может сделать белорусских граждан более самостоятельными в решении вопросов по услугам? Почему этот законопроект - хороший знак? Законопроект призван улучшить обратную связь между


