Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кансультацыя па месцы работы

Кансультацыя па месцы работы

Уладзімір Іванавіч Гук

13 сакавіка на ААТ «Паставымэбля» аса­бісты прыём грамадзян правёў намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Іванавіч Гук. За кансультацыяй па юрыдычных пытаннях да яго звярнуліся два чалавекі.

Першую наведвальнiцу на прыём прывяла пра­блема пляменніка, які з-за сваёй даверлівасці апынуўся ў складанай сітуацыі. Зараз ён праходзіць тэрміновую службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, да гэтага працаваў у Полацку на будоўлі. Там і пазнаёміўся з мужчынам, які ўгаварыў яго аформіць крэдыт у адным з банкаў, пры гэтым доўг новы знаёмы абяцаў выплачваць самастойна. А вось нежаданне браць крэдыт на сябе тлумачыў тым, што ў яго ёсць праблемы з банкам.

Каб аформіць крэдыт, хлопцу не давялося нават ісці ў банк, усё, што ад яго патрабавалася, гэта па­кінуць заяўку па тэлефоне. У ёй, па просьбе прыяцеля, ён указаў няпра­вільныя звесткі пра сябе. У прыватнасці, падаў ілжывую інфармацыю аб месцы работы. Ці правяраў яе банк, невядома, але ўжо праз тры гадзіны крэдыт быў аформлены. Усяго на рукі хлопец атрымаў 25 мільёнаў. Іх разам з працэнтамі трэба вярнуць банку на працягу трох гадоў, штомесячныя выплаты па крэдыце складаюць 2 мільёны. З усёй сумы крэдыту пляменніку жанчыны дасталася толькі нязначная частка — тры мільёны, астатнюю суму ён аддаў прыяцелю, які разам з асобамі цыганскай нацыянальнасці прымаў актыўны ўдзел у афармленні крэдыту.

Як і варта было чакаць, сваё абяцанне выплачваць крэдыт мужчына не стрымаў. Больш за тое, у тэлефоннай размове пагражаў, што калі хлопец звернецца ў праваахоўныя органы, то пазнае, пачым фунт ліха, калі вернецца з арміі. Разбірацца ў тым, хто вінаваты, банк не стаў, а выслаў на імя бацькі крэдытаатрымальніка па­пе­ра­джальны ліст. Мужчына звярнуўся ў праваахоўныя органы, але там крымінальную справу ўзбуджаць адмовіліся, спасылаючыся на тое, што крэдыт узяты па ўласнай волі.

Абнадзейваць жанчыну намеснік пракурора вобласці не стаў, наадварот, адзначыў, што шанцы на спрыяльны зыход міні­маль­ныя. Разам з тым, параіў напісаць на імя пракурора Полацкага раёна заяву, на падставе якой будзе праведзена праверка. Калі ўдасца ўстанавіць, што ашуканцы былі ў змове з супрацоўнікамі банка, альбо будзе даказана сістэма, то шанцы выйграць справу павялічацца ў разы. На гэтым пытанні і кансультацыі па ім наўмысна так падрабязна засяродзіла ўвагу, каб засцерагчы пастаўчан ад памылак, бо такія прыклады могуць мець месца і ў нашым горадзе.

Яшчэ адна жанчына, якая прыйшла на прыём да Уладзіміра Іванавіча, скардзілася на тое, што ўжо два месяцы не атрымлівае аліментаў ад былога мужа. Цяпер ён жыве ў іншым горадзе з новай сям’ёй, з першай жонкай і дзіцем ніякіх адносін не падтрымлівае. Наколькі жанчыне вядома, былы муж нідзе не працуе. Намеснік пракурора вобласці растлумачыў, што гэта не можа з’яўляцца падставай для нявыплаты аліментаў. Ён параіў жанчыне напісаць ліст на імя начальніка ўпраўлення юстыцыі Ві­цебскага аблвыканкама, каб атрымаць дакладную інфармацыю пра былога мужа. Таксама ён параіў звязацца з бацькам дзі­цяці асабіста і папярэ­дзіць, што нявыплата аліментаў больш за тры месяцы на працягу года з’яўляецца крымінальна каральным злачынствам.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой