Яны ведаюць цану міру

Валянціна Іванаўна і Іван Сямёнавіч Рыбцовы
Лынтупчанцы Валянціне Іванаўне Рыбцовай 8 лютага споўнілася 95. У ліку тых, хто павіншаваў яе з “салідным” юбілеем, былі не толькі родныя і сябры. Прыемнай нечаканасцю для доўгажыхаркі стаў прыезд начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Пятра Леанідавіча Курто і дырэктара Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзіяны Іванаўны Пякарскай. Іх віншаванні гучалі ў той дзень не толькі ў адрас імянінніцы.
Валянціна Іванаўна з мужам Іванам Сямёнавічам разам 64 гады. Нарадзіліся яны за тысячы кіламетраў адно ад аднаго: ён — у Расіі, яна — ва Украіне. А сустрэліся… на Пастаўшчыне.
Івана Сямёнавіча ў Беларусь прывялі франтавыя дарогі. У 1943 годзе ён пакінуў родную вёску ў Курскай вобласці і ў ліку тысяч равеснікаў стаў на абарону Айчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У бацькоўскі дом юнак больш не вярнуўся.
Пасля некалькіх месяцаў, праведзеных у “вучэбках”, трапіў спачатку ў артылерыйскі запасны полк, пазней — у радыёбатальён. Яго і равеснікаў старэйшыя часта называлі дзецьмі (хлопцам было ўсяго па 17). Але ім прыйшлося перажыць самыя “дарослыя” выпрабаванні: вельмі вялікія фізічныя нагрузкі, раненні, і самае балючае — гібель баявых таварышаў.
Перамогу І. С. Рыбцоў сустрэў у Германіі, мала не дайшоўшы да Берліна. Ён і сёння памятае раніцу таго незвычайна сонечнага дня, калі замест стрэлаў паўсюль раздаваліся доўгачаканыя словы “вайна скончылася!” Бацька ветэрана загінуў на полі бою ўсяго за некалькі месяцаў да заканчэння Вялікай Айчыннай.
— Я часта ўспамінаю тыя страшныя гады, асабліва ў апошні час,— гаварыў Іван Сямёнавіч. — На жаль, ужо няма з намі тых, з кім разам здабывалі агульную Перамогу. На Лынтупшчыне з удзельнікаў вайны засталіся толькі я і Іосіф Шчыт, які жыве ў Пешкаўцах. Гадоў дваццаць назад, калі я быў старшынёй мясцовай ветэранскай арганізацыі, у яе склад уваходзіла каля трыццаці ветэранаў. Якімі цёплымі, кранальнымі былі нашы сустрэчы! Мяне і цяпер не забываюць, запрашаюць у школу, на заставу. І хоць у маім узросце рабіць гэта няпроста, ніколі не адмаўляю. Пра вайну трэба ўзгадваць як мага часцей, каб дзеці, юнакі ведалі цану міру і дабрабыту, якія пануюць на нашай зямлі.
З заканчэннем вайны армейскія будні І. Рыбцова не скончыліся. З Нямеччыны ён разам з таварышамі накіраваўся ў Венгрыю — папаўняць “блакітную” дывізію дэсантнікаў. Пешшу ішлі прыблізна месяц, знаходзячыся ў дарозе па 17 гадзін у дзень.
У Беларусь Іван трапіў толькі напрыканцы 1945-га. Новым месцам яго “дыслакацыі” стала вайсковая часць у Баравусе-1, якая размяшчалася ў прыгарадзе Полацка. У 1950-ым прыехаў да дзядзькі ў Паставы, які і паспрыяў знаёмству юнака з будучай жонкай.
…Валянціна Іванаўна нарадзілася ля Харкава. Яе бацька, які быў палякам, служыў у гэтых мясцінах падчас Першай сусветнай вайны. Там пазнаёміўся з украінкай, ажаніўся. Нарадзілася Валя. У Заходнюю Беларусь сям’я пераехала, калі дзяўчынцы было 3 гады.
З дзяцінства яна марыла стаць настаўніцай. Так і адбылося: усё жыццё Валянціна Рыбцова прысвяціла педагагічнай дзейнасці, працавала ў беларускіх і літоўскіх школах, выкладала рускую і польскую мовы, актыўна займалася грамадскай дзейнасцю. Адным з першых месцаў яе работы стала школа ў Мягунскім сельсавеце, на Лынтупшчыне. Менавіта туды ў 1950 годзе райкам камсамола накіраваў загадчыкам хаты-чытальні Івана Рыбцова.
Вяселле згулялі ў гэтым жа годзе.
— Удваіх было прасцей, — успамінала Валянціна Іванаўна. — Зарплату, бывала, па пяць месяцаў не выплачвалі. І як аднаму пражыць? Таму не столькі пра каханне думалі, колькі пра тое, каб разам пераадолець жыццёвыя цяжкасці. Выгадавалі дваіх дзяцей, выраслі ўнукі… Ужо 20 гадоў праўнучцы!
Родныя жывуць далёка, але пра іх нагадваюць шматлікія фотаздымкі. У хатнім архіве іх тысячы. Як аказалася, Іван Сямёнавіч — вялікі аматар фатаграфіі. Яна захапіла яшчэ ў юнацтве і не “адпускала” на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Доўгія назвы растваральнікаў, падрабязнасці ручной праяўкі фатаграфій ветэран памятае і сёння. Пра гэта ён гаварыў, паказваючы рарытэтную фотатэхніку, шматлікія здымкі. Многія з іх былі змешчаны ў “Пастаўскім краі”. Дарэчы, як і артыкулы. Іван Сямёнавіч ніколі не быў раўнадушным да праблем, якія ўзнікалі ў пасёлку, і часцяком выносіў іх на старонкі раённай газеты.
Думаецца, фотаархівы Рыбцовых у бліжэйшы час папоўняцца. Чакаюцца кранальныя падзеі: 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і такі рэдкі ў наш час 65-гадовы юбілей сумеснага жыцця. Паважаныя Валянціна Іванаўна і Іван Сямёнавіч, няхай збудуцца дзясяткі пажаданняў і лёс падорыць вам шмат здароўя і сіл!
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Нацыянальная сымболіка i ўніформа беларускага войска ў 1992-1996 гг. Фота
Подробнее Кожная сувэрэнная дзяржава мусіць мець дзеяздольнае добра забясьпечанае войска як гарант нацыянальнае бясьпекі й незалежнасыді краіны. Моц войска складваецца ня толькі з забесьпячэньня яго сучаснаю


