Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Нам трэба прыспешваць у рабоце»

«Нам трэба прыспешваць у рабоце»

Прайшлі амаль два месяцы пасля таго, як Пастаўскі льнозавод наведалі Прэмер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч, іншыя афіцыйныя асобы міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, Віцебскага аблвыканкама. Перад генеральным падрадчыкам, якім зяўляецца філіял БУ-126 Наваполацкага будаўніча-мантажнага трэста №16, і кіраўніцтвам прадпрыемства была пастаўлена задача да сакавіка 2014 года завяршыць будаўнічыя работы з тым разлікам, каб пачаць мантаж абсталявання. Будаўнікі робяць усё для таго, каб з ёй справіцца.

Пасля таго як быў завершаны мантаж сцен і даху, вытворчы цэх набыў выразны знешні выгляд. Цяпер асноўныя работы вядуцца ўнутры памяшкання. З аднаго боку ў ім размесцяцца сыравінны тамбур, абсталяванне для размоткі і падачы трасты, дзве сушылкі, лініі па вытворчасці доўгага і кароткага валакна, склад гатовай прадукцыі, з другога — бытавыя пакоі і санітарны вузел, участак брыкетавання кастрыцы, цеплавы пункт, будуць абсталяваны іншыя дапаможныя памяшканні. Пад большасць з іх ужо ўкладзены ўнутраныя фундаменты, і вядзецца кладка сцен. Асабліва вялікі аб’ём работы выканала брыгада Віктара Ігнатовіча, якая рыхтуе фундаменты  пад асноўнае абсталяванне.

— Цяпер кожны дзень толькі нашых будаўнікоў на аб’екце занята больш за сорак чалавек, — адзначыў прараб Вадзім Бохан. —  Акрамя таго, кладку сцен вядуць рабочыя АБП “Рассвет Пастаўскі”. Вялікі аб’ём работ па пракладцы інжынерных камунікацый і іншых сетак трэба выканаць спецыялістам Глыбоцкай СПМК №26. Будуць задзейнічаны і іншыя спецыялізаваныя арганізацыі вобласці. І хаця цяпер практычна ніякіх затрымак няма, усім нам трэба прыспешваць у рабоце.

Дырэктар ільнозавода Пётр Скурко расказаў, што ход будаўніцтва новага цэха рэгулярна разглядаецца на пасяджэннях штаба з удзелам прадстаўнікоў усіх зацікаўленых бакоў. Прадпрыемства цалкам разлічылася з будаўнікамі за раней выкананы аб’ём работ. Затрымак з фінансаваннем няма і ў новым годзе, як і прэтэнзій да новапалачан.  Тым не менш час бяжыць імкліва, набліжаючы дзень, калі бельгійскія спецыялісты разам з супрацоўнікамі Мінскага навукова-практычнага цэнтра прыступяць да мантажу абсталявання. Дарэчы, для яго дастаўкі з-за мяжы спатрэбілася  больш за дзесяць аўтамабільных фургонаў. А гэта гаворыць пра тое, што работа па зборцы ліній і абсталяванні іншых участкаў будзе аб’ёмная і адказная. Для таго, каб у ёй нічога не замінала, 132-метровы модуль з завершанымі будаўнічымі і іншымі работамі генпадрадчык і субпадрадчыкі павінны здаць у тэрмін.

Увогуле, спраў будаўнікам хапае. Акрамя асноўнага вытворчага аб’екта, яны павінны пабудаваць тры шахі для захоўвання трасты (работа ўжо выканана напалову). На чарзе — кацельня, лабараторыя, уцяпленне адміністрацыйнага памяшкання, добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой