Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выстаялі і перамаглі

Выстаялі і перамаглі

У гады Вялікай Айчыннай вайны 900 дзён і начэй ішла гераічная абарона Ленінграда. Франтавікі і жыхары горада на Няве праявілі мужнасць, масавы гераізм, выстаялі ў жорсткай барацьбе і перамаглі.

У той час я нёс баявую службу на крэйсеры “Максім Горкі” ў разліку зенітнай гарматы першай батарэі (за перыяд блакады зенітчыкамі крэйсера “Максім Горкі” збіта 27 варожых самалётаў) і добра памятаю апошнія дні блакады. У 5.30 14 студзеня 1944 года з каманднага пункта крэйсера нам паступіў загад пачаць артылерыйскую падрыхтоўку. Неўзабаве адкрылі агонь з гармат галоўнага калібра і караблі “Кіраў”, “Кастрычніцкая рэвалюцыя”, якія стаялі ў вусці Нявы. Зампаліт старшы лейтэнант Барадзін паведаміў нам, што пачалася баявая аперацыя “Нява-2”, нацэленая на поўнае выгнанне ворага і канчатковае зняцце блакады.

Перад гэтым была праведзена вельмі вялікая і сур’ёзная падрыхтоўка, а пастаянная баявая гатоўнасць №1 падтрымлівалася з лістапада 1943 года. Маракі неслі кругласутачную вахту, папаўняўся баявы запас. Асаблівая ўвага надавалася ўзаемазамяняльнасці разлікаў па баявым раскладзе. Наш крэйсер быў флагманскі, што яшчэ больш павышала адказнасць і патрабавальнасць. Перад намі паставілі задачу масіраваным артылерыйскім агнём знішчыць вузлы супраціўлення фашыстаў, камандныя пункты і склады праціўніка, нанесці ўдары па варожых групіроўках жывой сілы і тэхнікі ў раёне Ропшы і Краснага Сяла. Да яе выканання прыступілі 14 і 15 студзеня, але асноўны ўдар нанеслі 16-га. У гэты дзень па варожых умацаваннях было выпушчана больш за 200 снарадаў.

Пасля магутнай артпадрыхтоўкі войскі 2-ой ударнай арміі 14 студзеня рушылі наперад з Араніенбаўмскага плацдарма. У перыяд з 14 па 30 студзеня войскі Ленінградскага і Волхаўскага франтоў пры падтрымцы і ўдзеле маракоў Балтыйскага флоту поўнасцю разблакіравалі Ленінград. Карабельная артылерыя ў асноўным наносіла ўдары па батарэях праціўніка, каб не дазволіць яму абстрэльваць горад і баявыя парадкі нашых войск.

У абароне Ленінграда ў складзе вайсковых злучэнняў і на флоце удзельнічалі і многія беларусы. У іх ліку камандуючы эскадрай караблёў Балтыйскага флоту віцэ-адмірал Валянцін Пятровіч Дрозд, былы сакратар партыйнай арганізацыі крэйсера “Максім Горкі” капітан-лейтэнант Макарэвіч, камандзір зенітнай гарматы Сараквашын, Іван Барысавіч Глазко і многія іншыя. З упэўненасцю можна сказаць, што гераічная абарона Ленінграда наблізіла і аперацыю “Баграціён”, вялікую Перамогу.

Набліжаецца 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзе перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У сувязі з гэтым хачу звярнуцца да нашых ветэранаў (а ўраджэнцы Пастаўшчыны, як і беларусы ўвогуле, змагаліся з ворагам адважна і мужна): хто мае яшчэ сілы, сустракайцеся з моладдзю, хто мае яшчэ сілы,  дзяліцеся сваімі ўспамінамі (гэта вельмі важна сёння), вядзіце работу па патрыятычным выхаванні. Успаміны ветэранаў, былых партызан і падпольшчыкаў дапамогуць моладзі больш даведацца аб падзеях той крывавай вайны, праўдзіва адкрыюць старонкі нашай гісторыі. Ды і самой моладзі трэба актыўна ўключацца ў падрыттоўку да ўрачыстасцей з нагоды слаўных дат.

М. ЗУБОВІЧ, удзельнік абароны Ленінграда, капітан ІІІ рангу.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой