15 гадоў на варце бяспекі
У ліку ўзнагароджаных і атрымаўшых чарговыя спецыяльныя званні — А. М. Брэскі, С. А. Кадушкевіч, У. Г. Ластоўскі, В. П. Грынько, В. Я. Казаровец, К. С. Карпушаў, В. А. Сеганкевіч.
19 студзеня сваё прафесійнае свята адзначылі беларускія ратавальнікі. Яно было ўстаноўлена 15 гадоў назад Указам Прэзідэнта краіны А. Р. Лукашэнкі ў знак прызнання заслуг беларускай службы выратавання. Тады ж кіраўнік дзяржавы зацвердзіў Палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, у адпаведнасці з якім на МНС былі ўскладзены функцыі дзяржаўнага кіравання ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і забеспячэння пажарнай бяспекі. З нагоды свята ў Паставах адбыўся ўрачысты сход. На яго прыйшлі як цяперашнія, так і былыя работнікі Пастаўскага РАНС, іх родныя, госці.
Пасля невялікага відэафільма аб гісторыі аддзела, яго сённяшнім дні і прафесійных буднях ратавальнікаў, падрыхтаванага журналістамі мясцовага тэлебачання, з прывітальным словам да прысутных звярнуўся начальнік РАНС А. І. Кісель. Гаворачы пра структуру аддзела па надзвычайных сітуацыях, яго тэхнічную аснашчанасць і ўзровень падрыхтоўкі работнікаў, Аляксей Іванавіч адзначыў, што зараз у склад РАНС уваходзяць адна пажарная аварыйна-выратавальная часць, размешчаная ў Паставах, і тры пасты — у Варапаеве, Парыжы і Лынтупах. Штатная колькасць работнікаў — 83 чалавекі. На ўзбраенні ратавальнікаў маюцца 15 адзінак асноўнай і спецыяльнай тэхнікі, разнастайнае абсталяванне для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, хімічных аварый, правядзення высотных работ. Свае веды, уменні і навыкі работнікі аддзела пастаянна ўдасканальваюць на занятках, тактыка-спецыяльных вучэннях, адпрацоўваюць на практыцы ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых, і падчас выездаў на пажары і іншыя надзвычайныя здарэнні. Так, у мінулым годзе яны прымалі ўдзел у тушэнні 42 пажараў. Таксама ўдзельнічалі ў ліквідацыі ўзрыву на Лынтупскім спіртзаводзе, аварыі на ГЭС “Алешына”, неаднаразова ўхілялі наступствы ўраганных вятроў, аказвалі дапамогу ў ліквідацыі аварыйных дрэў, дарожна-транспартных здарэнняў, тушэнні лясных і тарфяных пажараў. Акрамя таго, актыўна займаюцца навучаннем насельніцтва дзеянням у надзвычайных сітуацыях, рэгулярна праводзяць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы ў жылым сектары, штогод удзельнічаюць у культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах у раёне.
Безумоўна, самым вялікім набыткам РАНС з’яўляюцца людзі — тыя, хто раней працаваў і працуе тут зараз. Яны выконвалі і працягваюць выконваць складаную і вельмі адказную работу, ведаючы цану чалавечага жыцця. У ліку лепшых работнікаў аддзела А. І. Кісель назваў В. А. Жука, І. І. Януковіча, А. І. Рудніцкага, Я. К. Зубовіча, А. Г. Максімовіча, Я. Р. Кундро, П. У. Навумчыка, А. А. Мозалева, І. У. Багрудэнку, П. П. Латыша і іншых. Не забыў і ветэранаў, якія ўжо на пенсіі працягваюць перадаваць свой бясцэнны вопыт маладому пакаленню.
Павіншаваць ратавальнікаў з 15-годдзем прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, былы начальнік РАНС В. А. Маразевіч, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Ю. І. Анкіп, раённы ваенны камісар Ю. В. Мільто, намеснік дырэктара Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Л. С. Жук. Падняўшыся на сцэну, яны жадалі віноўнікам урачыстасці з гонарам несці гордае званне ратавальніка і, як заўсёды, першымі прыходзіць на дапамогу тым, хто апынуўся ў бядзе. Разам з тым, В. П. Арэхаў уручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў інспектару інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Я. Ф. Несцяровічу і намесніку начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні І. І. Януковічу, а вадзіцелю пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 А. А. Сідлярэвічу — Падзяку старшыні райвыканкама.
За дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці ў 2013 годзе, значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый граматамі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС узнагароджаны старшы інструктар-ратавальнік ПАВЧ №1 Я. Р. Кундро і інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі В. П. Грынько, нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Выдатнік” — старшы інструктар-ратавальнік ПАВЧ №1 В. А. Сеганкевіч. Падзяка начальніка РАНС аб’яўлена камандзіру аддзялення ПАВП №12 В. Я. Казароўцу, пажарнаму ПАВП №13 Я. М. Сварцэвічу, майстрам-ратавальнікам ПАВЧ №1 С. А. Гарошку і А. А. Мозалеву. Бацькам двух работнікаў аддзела — С. А. Гарошкі і У. В. Курды — адпраўлены Падзячныя пісьмы за прыкладную службу сыноў. Шэрагу пажарных-ратавальнікаў з нагоды свята прысвоены чарговыя спецыяльныя званні, а трое з іх, якія нядаўна прыйшлі на работу ў аддзел, у прысутнасці сваіх старэйшых таварышаў і родных урачыста прынялі прысягу на вернасць абранай справе.
На святочным канцэрце выступілі інспектар групы прапаганды і навучання РАНС Аляксандр Мухля, народны эстрадны гурт “25 плюс-мінус”, узорная эстрадная студыя “Юніта” і ўзорная цыркавая студыя “Каскад”.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Сайт МВД: Не жалейте всю эту шушеру - это не белорусский народ, а только какая-то кучка смутьянов и мудаков
Подробнее У идеологов из МВД, видимо, совсем "крышу" снесло. На официальном сайте министерства в понедельник было размещено письмо, которое, как сообщается, пришло 17 июня на электронную почту управления


