Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пачуць кожнага

Пачуць кожнага

Карэспандэнт “ПК” гутарыць з дэпутатам раённага Савета дэпутатаў па Варапаеўскай выбарчай акрузе №18 Алай Іванаўнай АЛІХВЕР.

— Ала Іванаўна, ужо другое скліканне запар Вы прадстаўляеце інтарэсы землякоў у раённым Савеце. Значыць, людзі давяраюць?

— Давяраюць. Каму, як не мне, ведаць іх праблемы? Нарадзілася і ўвесь час жыву ў Варапаеве, тут жа мая работа і мае выбаршчыкі — жыхары некалькіх вуліц гарадскога пасёлка, у маёй акрузе знаходзіцца і дрэваапрацоўчы камбінат. Лю­дзей ведаю добра, і яны мяне таксама.

— З якімі праблемамі яны ідуць да дэпутата?

— З усіх пытанняў мне бліжэй тыя, што звязаны непасрэдна з маёй прафесійнай дзейнасцю. З 1978 года працую ў сістэме спажывецкай кааперацыі, займала пасады эканаміста, таваразнаўца ПГУП “Каапгандаль “Варапаева”. У 2000 годзе ўзначаліла прадпрыемства. Цяпер з’яўляюся намеснікам дырэктара філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль”. А людзей, як вядома, гандлёвае абслугоўванне заўсёды хвалюе: то якой групы тавараў не хапае, то рэжым работы таго ці іншага магазіна не задавальняе пакупнікоў. Вось і даводзіцца разбірацца.

Як дэпутат вырашала і іншыя пытанні. Праблема п’янства ёсць практычна ў кожным населеным пункце. І мне даводзіцца мець справу з нядобранадзейнымі ­сем’ямі, у якіх дарослыя дзеці паводзяць сябе так, што бацькі вымушаны прасіць паратунку ў чужых людзей. На першы погляд здаецца: а што можа дэпутат у такіх выпадках? Можа. Нават у позні час клікалі на дапамогу, і я ішла, супакойвала раз’юшанага “героя”. Гутарыла, пераконвала — і мне ўдавалася ўсталяваць мір у сям’і.

Увогуле, з якой бы просьбай ні звярталі­ся, стараюся дапамагчы. Калі не ўдаецца самой, іду да старшыні Варапаеўскага сельскага Савета А. Я. Аліхвера. Аляксей Ягоравіч ніколі не адмовіў, заўсёды ўважліва выслухоўваў, за што яму вялікі дзякуй. Не памятаю такога, каб пытанне засталося нявырашаным і даводзілася звяртацца ў вышэйстаячыя інстанцыі.

— Дэпутацкая дзейнасць — гэта і ўдзел у сесіях, работа ў камісіях…

— Я ўваходжу ў склад камісіі па бюджэце і эканамічным развіцці. Прымаю ўдзел у падрыхтоўцы сесій, на некаторых з іх выступала з паведамленнямі, а яны, безумоўна, датычаць гандлёвага абслугоў­вання. Звычайна рабіла дэталёвы аналіз работы гандлёвых кропак, вынікаў нарыхтоўчай дзейнасці. Не абыходзіцца ў такіх выпадках без падворных абходаў — а гэта свайго роду сустрэчы з выбаршчыкамі.

— Ала Іванаўна, а ці часта бываюць сустрэчы па графіку?

— Такія сустрэчы звычайна праходзяць у філіяле “Каапнарыхтпрамгандаль”. Людзі прывыклі да майго асноўнага месца работы, таму без праблем прыходзяць, і вырашаем надзённыя пытанні. Некаторыя звоняць па тэлефоне і таксама могуць падзяліцца набалелым. Увогуле, лічу, што з выбаршчыкамі трэба сустракацца часцей, тады і праблем будзе менш. А калі і ўзнікнуць, то іх лягчэй будзе вырашыць.

— Менш чым праз два месяцы адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27 склікання. Ці плануеце ў чарговы раз вылучаць сваю кандыдатуру?

— Планую. Папярэднія два скліканні мяне вылучаў калектыў, у якім працую. А цяпер ініцыятыўная група займалася зборам подпісаў, сустракаліся з жыхарамі населеных пунктаў Гуцкай выбарчай акругі (усяго 39 вёсак). Прыемна, што ў большасці выпадкаў людзі станоўча ўспрымаюць маё вылучэнне кандыдатам у дэпутаты.

Разумею, што ў сельскіх населеных пунктах можа быць больш праблем з тымі ж дарогамі, транспартным абслугоўваннем і г. д. Але гэта не палохае, бо дзе людзі — там і жыццё. Значыць, разам будзем займацца добраўпарадкаваннем вёсак, вуліц і двароў, клапаціцца пра парадак на мо­гілках і г. д.

— Якім патрэбна быць дэпутату?

— Адказным, ініцыятыўным, абавязковым. Дэпутат павінен пачуць голас кожнага. Ноша народнага выбранніка нялёгкая. Не заўсёды можна вырашыць тое ці іншае пытанне, з якім да цябе звяртаюцца, бо прычын на тое шмат. Але імкнуцца дапамагчы трэба.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой