Дрэва напаўняе зместам
Едзем па Старым Двары ў пошуках дома Даната Уладзіміравіча Шышко. Расказваю вадзіцелю пра тое, што гэты чалавек захапляецца разьбярствам. “Значыць, у двары павінна быць мноства розных фігурак”, — канстатуе ён. І расчароўваецца, спыніўшыся па ўказаным адрасе: дом прыгожы, але твораў рук гаспадара не бачна. Данат Уладзіміравіч потым патлумачыў: “Усё, што ствараю, — для ўнутранага аздаблення. На вялікае не замахваюся. Галоўнае, для душы”.
У дзяцінстве з равеснікамі ён часта гуляў “у вайну”. Бралі ў рукі “зброю” — палкі, а Данат выразаў сабе з дрэва аўтамат, гранаты. Сябрам таксама захацелася мець такія. Не адмовіў. Сталярству вучыўся ў дзеда, бацькі, якія былі выдатнымі будаўнікамі. Пасля школы ў адным з мінскіх вучылішчаў атрымаў спецыяльнасць слесара, затым закончыў будаўнічы тэхнікум у Бабруйску. Там пазнаёміўся з будучай жонкай. Яго Таццяна родам ажно з Краснадарскага краю. Пэўны час жылі разам з бацькамі Даната ў Дземяшах, потым атрымалі кватэру, пазней пабудавалі дом у Старым Двары. Таццяна Анатольеўна працавала ў бухгалтэрыі, Данат Уладзіміравіч — у будаўніцтве.
— Сэрца сціскаецца, калі праходжу каля недабудаваных аб’ектаў, якія ўжо развальваюцца, — гаварыў. — Асабліва балюча за школу: пачалі ўзводзіць вялікі дзіцячы комплекс, уклалі сродкі, і ўсё замарозілася. А школа туліцца ў доме былога польскага асадніка. Хоць дзякуючы дырэктару і ўсяму персаналу там цёпла, чыста і ўтульна, прэстыжней было б у сучасным будынку. Сам я ўжо 6 гадоў там працую рабочым па абслугоўванні памяшканняў. То замок адрамантую, то дзверы, то яшчэ да чаго рукі прыкладу. Работа ёсць пастаянна. Летам вольнага часу мала, бо трымаем гаспадарку, трэба нарыхтоўваць сена, даглядаць агароды. А зімой магу пазаймацца разьбой. У мінулым годзе правялі ў дом прыродны газ — адпала неабходнасць нарыхтоўваць дровы. Але ў лес час ад часу выбіраюся. Прыгледжу матэрыял для вырабаў, прынясу дадому. Калі падсохне, бяруся за ажыццяўленне задуманага.
У спрытных руках майстра з дапамогай сякеры, нажоўкі, нажа і разца з кавалкаў ліпы, бярозы, асіны, вольхі, яблыні нараджаюцца цудоўныя рэчы. А найбольш Данат Уладзіміравіч любіць жоўтую акацыю. У пакоях на сценах — фотаздымкі жонкі, сына, дачкі, унучкі ў арыгінальных рамках. Асабліва прыгожа выглядаюць тыя, што з жоўтай акацыі. Фігурнай разьбой аздоблены люстэрка, самаробныя камода і шафа. На секцыі і паліцах размясціліся птушкі, конь, лось, рыбкі, палянка апенек, самалёт, драконы.
Вырабамі самадзейнага разьбяра можна любавацца доўга. Непрыглядныя карчагі, невялікія кавалачкі пянька або тоненькія сучкі прыгодныя, здаецца, толькі для таго, каб раскласці з іх агонь, у залатых руках Даната Уладзіміравіча ператварыліся ў арыгінальныя фігуркі і казачных персанажаў. Ідучы па лесе, ён у думках бачыць, што за кампазіцыя атрымаецца з таго ці іншага дрэва. А потым рукі ствараюць гэты вобраз. Майстар не проста апрацоўвае дрэва, а напаўняе яго зместам. Дзівосныя тварэнні, якія нараджаюцца дзякуючы яго фантазіі, нікога не пакідаюць раўнадушным.
— У Даната Уладзіміравіча залатыя рукі і добры характар, — расказвала дырэктар Старадворскай базавай школы Алена Іванаўна Ластоўская. — З яго прыходам у школе ўсё прыведзена ў належны парадак. Ён ні хвілінкі не можа без справы, таму пастаянна знаходзіць сабе работу. Зімой снег расчысціць, летам абкосіць траву, дапамагае ва ўсім, з чым бы ні звярнуліся. Ахвотна дорыць свае сувеніры гасцям школы, знаёмым.
У Д. У. Шышко ёсць два браты. Старэйшы працуе ўрачом у Мінску, малодшы жыве ў Старым Двары. Але дарам разьбярства валодае толькі сярэдні. Цяпер разам з ім жыве 80-гадовая мама Эдварда Фляр’янаўна. Як кажа Данатавіч, майстэрства ў нейкай ступені перадалося і ад яе, бо яна вельмі любіла вязаць, вышываць, шыць. Шмат чаго можна пачэрпнуць у інтэрнэце, многія новыя ідэі прыходзяць самі.
Натхнення Вам, майстар!
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Сайт МВД: Не жалейте всю эту шушеру - это не белорусский народ, а только какая-то кучка смутьянов и мудаков
Подробнее У идеологов из МВД, видимо, совсем "крышу" снесло. На официальном сайте министерства в понедельник было размещено письмо, которое, как сообщается, пришло 17 июня на электронную почту управления


