Дзеткі — кветкі, а не пустазелле
Дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, заўсёды на асаблівым кантролі ва ўстановах адукацыі, інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС і ў сацыяльных службах. Гэта робіцца для таго, каб іх бацькі сталі на шлях выпраўлення і нарэшце заняліся сваім галоўным прызначэннем — выхаваннем дзяцей. Адной з форм такой работы з’яўляецца правядзенне акцыі «Сям’я без насілля», якая праходзіць кожны чацвер. У яе рамках участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А. С. Маляўка, сацыяльны педагог СПЦ І. А. Сарычава і карэспандэнт «ПК» Вераніка Філановіч наведалі некалькі адрасоў, па якіх пражываюць праблемныя сем’і.
Сваё дзяцінства Вольга правяла ў школе-інтэрнаце, бо яе маці была пазбаўлена бацькоўскіх правоў. Зараз на валаску ад гэтага знаходзіцца і сама Вольга. Да нядаўняга часу яе дачушка з-за прыроджанага пароку сэрца знаходзілася на ўліку па інваліднасці. Аднак дзякуючы ўдалай аперацыі, якая прайшла ў жніўні мінулага года, дзіця ўдалося вылечыць. Але, як і раней, дзяўчынка мае патрэбу ў асаблівым клопаце. Маці ж часам забывае пра самую мінімальную ўвагу. У поле зроку праваахоўнікаў сям’я трапіла з-за прыхільнасці дарослых да спіртнога, скандалаў і сілавога ўрэгулявання канфліктаў. Калі мы заглянулі ў дом, паміж мужам і жонкай панавала гармонія. Але колькі ж у іх было прэтэнзій! У першую чаргу наракалі на УП ЖКГ. Маўляў, жыллё выдзелілі, а печку, дзверы, столь і г.д. рамантаваць не хочуць, кажуць, каб самі куплялі матэрыялы і выклікалі майстра. Рабіць гэта Вольга з мужам не збіраюцца. І не таму, што абмежаваныя ў сродках, проста лічаць, што клапаціцца пра гэта павінна дзяржава. Зрэшты, як і выдзеліць ім жыллё лепшай якасці. У адваротным выпадку неаднойчы судзімы мужчына абяцаў напісаць «маляву» Прэзідэнту. А «завяла» так мужа і жонку справядлівая заўвага ўчастковага інспектара, які ў чарговы раз папрасіў замяніць вілку ад халадзільніка, з якой тырчаць аголеныя правады.
А вось яшчэ адна Вольга Прэзідэнту ўжо напісала. Жадае, каб замест неўладкаванага сацыяльнага жылля ёй выдзелілі трохпакаёвую кватэру. Пры гэтым яна, маці траіх дзяцей, пачала займацца добраўпарадкаваннем быту толькі ў кастрычніку мінулага года, калі вярнулася на малую радзіму з Расіі. Дарэчы, там жанчына і нарадзіла траіх дзяцей. Вользе 24 гады, яе маці памерла, а тата пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Уласна, таму ёй і выдзелілі сацыяльнае жыллё, выдалі аднаразовую пасляродавую дапамогу, мэблю, адзенне і цацкі. Дом, сапраўды, невялікі, павінен ацяпляцца дрывамі. Але іх няма, таму памяшканне абаграецца каларыферам. А паколькі ў доме толькі адна разетка і напружанне на электрасетку вялікае, то, каб не здарылася бяды, трэба неадкладна замяніць праводку.
Яшчэ зусім нядаўна марыла пра сваё жыллё, хоць бы і здымнае, Насця. Але пасля пераезду наладзіла ў ім прытон. Месца там хапала ўсім, акрамя роднага дзіцяці. Яго, як непатрэбную рэч, жанчына збыла сваёй маці. Праўда, і сама неўзабаве была вымушана вярнуцца ў бацькоўскую хату. Цяпер жыве там з дзіцем, маці і сястрой, але думак зноў пераехаць у здымнае жыллё не пакідае.
Наталля была гаспадыняй добраўпарадкаванай трохпакаёвай кватэры. Але з-за празмернай цягі да спіртнога дамянялася да таго, што зараз разам з сынам і сужыцелем жыве ў невялікім нядобраўпарадкаваным доме. І хоць цяпер цягі да алкаголю не заўважаецца, праблемы ўсё роўна засталіся — жанчына доўгі час нідзе не працуе. Пачаць новае жыццё абяцае, як толькі атрымае пашпарт (ранейшы, са слоў жанчыны, спаліў пляменнік).
У адрозненне ад сваёй цёзкі яшчэ адна Наталля з трохпакаёвай кватэрай расставацца не мае намеру. Чаго нельга сказаць пра ўласных дзяцей, якіх у жанчыны чацвёра. У дачыненні да аднаго з іх яна пазбаўлена бацькоўскіх правоў, астатнія пражываюць з ёй. Зараз жанчына знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па доглядзе малодшага дзіцяці, праўда, даглядае мама за дзецьмі з пераменным поспехам: ужо двойчы яны былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і змешчаны ў прытулак. Дадому малыя вярнуліся зусім нядаўна — напярэдадні навагодніх свят.
Крысціна — маці аднагадовага дзіцяці. Яе сям’я на ўліку па справах непаўналетніх не стаіць, але знаходзіцца пад пільным кантролем: айчым маладой жанчыны ў п’яным стане не дае жыцця ні сваёй выбранніцы, ні яе дачцэ з унукам. З-за яго дэбошаў міліцыя ў гэтым доме часты госць. Праўда, на гэты раз візіт насіў прафілактычны характар.
Трапіўшы на ўлік, пазбавіцца ад пастаяннага кантролю міліцыі і сацыяльных службаў можна толькі праз шэсць месяцаў. Варта адзначыць, што патрабуецца ад такіх бацькоў не шмат: не злоўжываць спіртным, працаваць, клапаціцца пра дзяцей, мець дома неабходны запас прадуктаў і адносны парадак. Але і гэта не ўсім пад сілу.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
У кого нам надо поучиться методам борьбы против коронавируса
Подробнее ВОЗ дали высокую оценку Вьетнаму во время пандемии и могут быть примером для других стран.


